Actions

Work Header

On my way home

Chapter Text

Джым адбіў тры шклянкі і нахмурыўся, падымаючы вышэй каўнер-стойку. Вецер усё роўна прабіраўся пад адзенне, пёк скуру брызгамі вады і скаланаў у галаве думкі, далёкія ад прыемных. Недарэчы наляцеў штармавы сезон і прымусіў іх даць задні ход і прыціснуцца да пуза Паўночнаамерыканскага кантыненту. У буйныя порты вырашана было не заходзіць, каб не спакушаць лёс словаахвотлівасьцю Трэлані, таму Эспаньёла і яе пасажыры здавальняліся невялічкімі прыпынкамі, дзе няшмат каго можна было сустрэць акром спіўшыхся індэйцаў, сонных рыбакоў і малюхных россыпаў двароў уздоўж берага.

Вяртанне дамоў адкладвалася на пару месяцаў, але зямля туманнага Альбіёну ўсё роўна маячыла на ўяўным жыццёвым даляглядзе побач з секундай, калі ўсё павінна было скончыцца. Доктар прасачыў, каб Трэлані не сквапіўся пры падзеле, таму што хцівасьць выклікала мігрэні і малакроў’е, і Джым цяпер быў ўладаром вагавітага скарбу. Можна было аднавіць карчму, разьбіць вакол, у рэшце рэшт, сад, завесьці прыслугу, каб ўпраўляцца са справамі хутчэй. Або і ўвогуле паставіць сабе асобны дом, абкружыўшы яго яблынямі і ажаніцца на зграбненькай дзяўчыне з тонкай шыяй і далікатнымі рукамі — усё адно ёй не давялося б цяжка працаваць. Вядома, суровае надвор’е ледзь дазволіла б цешыцца джэмам і сідрам, ды і кволая здароўем дзяўчына доўга б не пражыла, але напэўна ж былі мацнейшыя сарты яблыкаў, марозаўстойлівыя, і дзяўчыны таксама… дужэйшыя.

Ў думках пра яблыкі, спадніцы, паверхі і тынкоўку Джым адкрыта стараўся не зважаць на той факт, што піраты па прыездзе павінны былі быць неяк асуджаныя. Смолет іх не павесіў, праявіўшы неверагодную міласьць і чалавекалюбства, а Сільвэру нават дазволіў пасьля доўгіх перамоваў вольна разгульваць па палубе, часова “апраўдаўшы”яго, але Хокінз шчыра сумняваўся, што суд будзе такі ж паблажлівы да піратаў. Мабыць, у тых, хто маладзейшы і здаравейшы яшчэ быў шанец адправіцца матросам у далёкія краіны пад руку якому-небудзь асабліва жорсткаму капітану, але Сільвэр … Ці можа сьведчанне ў яго інтарэсах юнага Джыма, ды й Доктара, выратаваць гэтага чалавека?

Небясьпечны, нібы марскі д’ябал, нават на адной назе, ён мог да смерці запугаць экіпаж, не зганяючы з твару насмешліва-спакойны выраз, вызваць у людзях надзею ці жах, адважную сьмеласьць або… Джым здрыгануў галавой, адганяючы зусім лішнія, няпрошаныя ўспаміны. Гэта ўсё пустое, ужо хто-хто, а Сільвэр заслужыў у поўнай меры: гэта ня жарт, квартэрмейсцер! — другая персона ў камандзе пасля Флінта, той, за кім экіпаж ішоў на абаржаж, той, хто вольны быў загадваць кожнаму, акрамя непасрэднага капітана, ды і рашэнні самога Флінта мог аспрэчваць.

Ззаду застукала звычна па палубе кавяла, і Джым увесь падхапіўся, але прымусіў сябе не азірацца і не пакідаць паста.
Сільвэр спыніўся трошкі ззаду, моўчкі, але не хаваючыся, раскурыў люльку і зацягнуўся. З той жа люлькаю ў зубах ён ня так даўно абяцаў, што анікога з членаў экспедыцыі за скарбамі не пакіне жывым, калі хаця б волас упадзе з галавы Джыма, і Хокінз ведаў, што той не жартуе і не фанабэрыцца, як і заўсёды. Джон казаў і выконваў тое, пра што казаў. З нейкім жалем Джым падумаў, што ў Сільвэра не ладзілася ўсё задуманае толькі таму, што ён блытаўся з усякай навалаччу. Мільгануўшае маланкай усведамленне, што сам Хокінз быў бы ня супраць падпарадкавацца Джону, адправіцца ўсьлед за ім няхай на край сьвету, даверыўшы сваё жыццё ў любой аванцюры, ледзь не прымусіла юнака кінуцца за борт — далей ад бяды. Сільвэр, быццам мог чытаць думкі, хмыкнуў, не выпускаючы з рота люлькі, а потым так і не сказаўшы ані слова, пайшоў да кармы.

***

На чарговай стаянцы экіпаж адпусьцілі на бераг: пабрадзіць па мясцоваму рынку, паспаць ў нерухомым цёплым ложку на сушы. Джым быў рады магчымасьці забыцца на думкі пра Сільвэра, які на караблі ўвесь час трапляўся яму ў вочы, а вось на бераг адпушчаны ня быў.

Яны з Доктарам, Капітанам і Трэлані выдатна правялі дзень спачатку пагасьціўшы ў мясцовага шэрыфа, які безупынна прапытваў пра падрабязнасьці захапляльнага падарожжа, няскладна жартаваў і відавочна хваліўся то сваім пахмурным сынам, то распаўнелымі, чырванашчокімі дачкамі, а потым і вечар ў карчме, дзе палавы бразгаў на фартэп’яна просьценькі матыўчык, а гаспадар, пабурчаўшы, нават знайшоў у сябе за прыдатную грашовую ўзнагароду ня толькі пакоі на ўсіх новых пастаяльцаў, але і незамасоленую калоду карт для партыі ў брыдж.

***

Джым прачнуўся ва ўсходнім суценні, з-за таго што чхнуў. У пакоі рэзка пахла тытунем, крамяным, хоць сякеру вешай. Хокінз спачатку падумаў, што ён усё яшчэ на востраве сярод піратаў, але зараз жа ўспомніў, што прыгода ўжо мінула, а значыцца…

Джым распахнуў вочы і рэзка сеў, ўглядваючыся ў цемныя плямы прадметаў. На падаконніку, крэпка абапершыся нагою ў падлогу, сядзеў Сільвэр і курыў, задумленна пазіраючы кудысьці ў ногі Хокінза.

— Чаму вы на беразе, сэр? — спытаў Джым, дапытліва ўглядваючыся ў Джона. — Што вы тут робеце?

— Што раблю? — Сільвэр зноў пыхнуў люлькай і крыва ўсьміхнуўся: — блага было б сысьці, не разьвітаўшыся.
— Сысьці? — пераспытаў Хокінз, парываючыся ўскачыць на ногі і не ў сілах гэтага зрабіць— мыліца пірата ўціснулася ў грудзі. — Але сэр!..

— Ціха, Джым, — хлопец падумаў, што Джон даб’е яго зрабіўшымся ўжо звычайным “мой хлопчык”, але Сільвэр прамаўчаў, скрывіўшы вусны ў непаслухмянай усмешцы, якая так і важылася разьехацца ў парадаксальныя, абуральныя словы. — Дай мне, мабыць, апошні раз у жыцці паглядзець на сімпатычнага мне чалавека.

Сэр… — ужо зь меньшым запалам прамармытаў Хокінз, без асаблівых намаганняў адхіліўшы кавялу ўбок. — Ня варта так сьпяшацца, сядайце і пагутарым пра ўсё.

— Размаўляеш са мной як з закончаным маразматыкам, — з’едліва пасміхнуўся Джон і няўлоўным кідком апынуўся на ложку, мыліцай адкідваючы ўбок руку, якой Джым паспрабаваў закрыцца ад нечаканай пагрозы. — Што ж ты зьбіраўся са мной абмеркаваць?

— Зусім неразумна ўцякаць цяпер, — упарта ігнаруючы становішча, у якім апынуўся, паспрабаваў быць спакойным і пераканаўчым Джым. — Што вы будзеце рабіць адзін, у чужой краіне, ў вашым становішчы?

Гэта праўда адбылося зусім ненаўмысна — проста таму, што Сільвэр быў занадта блізка. Хокінз хацеў проста кінуць міжвольны позірк на драўляны пратэз, але замест гэтага сутыкнуўся носам з Джонам, тузануўся, апынуўшыся яшчэ бліжэй, а потым Сільвэр паваліўся на яго, адначасова шалёна прыціскаючы да сябе і вуснамі расштурхваючы спярша нязграбныя, непадатныя вусны Джыма. Спачатку — толькі ў першыя імгненні, таму што Джым з раптоўнай яснасцю паверыў адразу ва ўсё тое, ва што адмаўляўся верыць яшчэ напярэдадні: ён быў прапашчым чалавекам, які з вантробамі завяз ў Сільвэры, ў страшным піраце, адчайным смяльчаке, ў мужчыне, які сапраўды наважыў выбрацца дахаты, не дачакаўшыся ўсхода. Ад грымучае сумесі вызваленага ўсьведамлення і адчаю Хокінз застагнаў. Яго нібы абліла штармавой хваляй, поўнай водарасцяў і яскравасці, ён раззяў рот, ў жаданні насыціцца ня то паветрам, ня то горкім, як ліст тытуню, языком пірата.

Джон гнутка адхіліўся, і ў прыцемках ён падаўся Джыму самім марскім Д'яблам — магутным ўладарам неспакойнага віра. Крэпкая шыя ў выразе палатнянай кашулі была напружана і вільготна блішчэла, Хокінз сам адчуваў, што пот сцякае па ягонай спіне, па твары і грудзях. Сільвэр пратэзам прыметна зачапіў лытку юнака і Джым, слаба разумеючы, што робіць, расхінуў сцёгна, скрыжаваўшы ногі па-за спінай пірата.

— Ўсё яшчэ хочаш гаварыць? — хрыпла спытаў Джон, потым пасміхнуўся сваім думкам і знянацку па-хатняму крануў кончыкам носа шчаку Джыма — ўсё яшчэ не пазбаўленую юнацкай мяккасці і з аднім толькі намёкам на будучую бараду.

— Баюся, размовы тут недарэчы, сэр, — ня змог стрымаць усьмешкі ў адказ Джым , і ўздрыгнуў, калі пірат зусім подлым падманным манэўрам падабраўся да яго шыі.

Капа зляцела на падлогу, але Хокінзу было на гэта глубока наплявать: ён, ўчапіўшыся ў кашулю на спіне Сільвэра, гнуўся пад дотыкамі яго языка як гліна на ганчарным коле, і адчуваў сябе такім жа пахаваным пад дотыкамі. Чэснае слова, яго не павінны былі так захапляць грубыя мазолістыя далоні на голых баках і жываце, чужыя пасмы валосся, якія скальзілі па шчаках, вусны, горкія, як тытунь, вострыя ад уеўшайся марской солі і балюча ўладарныя.

— Мне будзе не хапаць тваіх бясстрашных парываў, — прашаптаў Джон Джыму прама ў вуха, ўціскаючыся ў яго сцегнамі. — У любога іншага гэта быў бы ідыятызм, і я клянуся, я б яго першым прыстукнуў, але ты … Паглядзі на мяне.

Хокінзу было няпроста сфакусіравать позірк, закрыць раззяты ў экстазе мокры ад сваёй і чужой сліны рот і засяродзіцца на тым, што казаў яму Сільвэр, але малады чалавек намаганнем волі пераадолеў сябе і ледзь падавіў стогн захаплення, пазіраючы на зачараванне ў вачах пірата.

— Так, вось так, Джым. Глядзі на мяне бяз страху.

— Зашмат гонару вам, — выдавіў з сябе Хокінз, падаўшыся ўперад — Каб вас баяцца. Сэр.

***

 

Ранкам Сільвэра ўжо анідзе не было, толькі ягоны папуга сядзеў на рэі, і калі Джым падняўся на палубу разам з галасіўшым Трэлані, падсмейваючымся доктарам і брудна лаючымся пад нос капітанам Смолетам, зляцеў яму на плячо.

Notes:

Шчыры дзякуй! Было б прыемна пачытаць водгукі!