Actions

Work Header

Чым пахне касмічны карабель?

Summary:

Металам карпусоў, ледзяным ці распаленым. Дураніўмам, азонам, ноткай новага пластыка. Крывёй і антысептыкам медадсека, падгарэлым малаком зламанага рэплікатара ў сталовай. Зноў і зноў азонам інжынернага адсека.

Notes:

Сашы ❤️

Work Text:

Чым пахне касмічны карабель?

Металам карпусоў, ледзяным ці распаленым. Дураніўмам, азонам, ноткай новага пластыка. Крывёй і антысептыкам медадсека, падгарэлым малаком зламанага рэплікатара ў сталовай. Зноў і зноў азонам інжынернага адсека.

Нечакана - малінай і ромам. Вельмі нечакана, таму што з-за дзвярэй навуковага (кіраўнік аддзела лейтэнант-камандэр Хан сцвярджае, што так пахне Сусвет). Яшчэ адтуль вее цікаўнасцю.

Бяспекай труб Джэфры і адзінотай тэлепорту. Гарэзным і ўсё яшчэ па-хлапечы юным смехам навігатара Яна на мастку. Потам спартзалы, дзе кіраўнік службы бяспекі Со штораніцы праводзіць трэніроўкі для свайго аддзела і для ўсіх жадаючых. Зноў азонам.

Запасам веджымайта на ўсю пяцігадовую місію з шафы галоўнага інжынера Лі (затое не віскі, як у шматлікіх яго калегаў на іншых караблях). Рэдкімі з'едлівымі жартамі начмеда Кіма і трыма недапітымі кружкамі халоднай кавы афіцэра па сувязі Хвана. Стомленасцю, пасля знясільваючых змен.

Ірванай формай, слязьмі і радасцю пасля асабліва цяжкіх місій. Сэксам з кают персанала. Асабліва часта з каюты камандэра Лі, пілота і першага памочніка, і лейтэнант-камандэра Хана (падчас апошняй звальняльнай на зорнай базе яны нарэшце ўзялі шлюб). Доўгам, адказнасцю, марамі аб зорках.

Кожную раніцу, заступаючы на змену на мастку, капітан Бан думае, што карабель пахне домам. USS - Haven пахне сям'ёй.