Work Text:
Больш за ўсё Кроўлі не цярпеў двулікасць нябесных істот. Светлыя і цнатлівыя, яны неслі божае слова ў сьвет і ўзвышалі свае заслугі да нябёсаў. І ўсё гэта з’яўляючыся жывым увасабленнем пыхлівасьці и пагарды.
Божыя анёлы страшэнна яго вар’явалі. Не ўсе, вядома. І ніхто канкрэтна. Але было нешта няўлоўна-таксічнае і склізкае ў праведным гневе, які меў права звацца праведным толькі ў тым выпадку, калі так яго называў нехта зьверху.
Азірафаэль заўжды толькі няпэўна разводзіў рукамі і казаў нешта пра неспазнанае.
Анёлу не падабалася, калі Кроўлі па сваёй звычцы ўздымаў такія далікатнейшыя і неадназначныя пытанні, ад якіх яму тут жа рабілася няёмка. Нягледзячы на гэта, яму вельмі падабалася, што хтосьці здольны так якасна спусціць яго з нябесаў на зямлю. Няхай не часта и ненадоўга, і ён ні за што б не прызнаўся. Але за 6000 год анёл ня раз пераконваўся, што непраглядна чорнага і цнатліва-белага ў прыродзе не існуе.
Затое існавалі догмы. Рэч, безумоўна, вельмі зручная і хутчэй за ўсё падкінутая смяротным аднекуль зьверху. Рэч, якая не патрабавала доказаў і павінна была ўспрымацца як нешта непарушнае і натуральнае.
Анёлы нясуць дабро, дэманы сеюць зло. Так было спрадвечна задумана.
У тэорыі.
Па дакументах.
Анёлу падабалася думаць, што некаторыя, сцьвярджэнні па вызначэнню непахісныя, а значыцца, сапраўдныя.
Але Кроўлі, які яўна здаўна працяўся адкрываннем вачэй на відавочныя, але пільна ігнаруемыя рэчы, любіў пераконваць яго ў процілеглым.
— Узяць хаця б архі... архістратыгаў, — нецярпліва вымавіў ён, стукнуўшы горлышкам паўпустой бутэлькі па зубах.
Азірафаэль пазірнуў на яго з-пад ілба. Шчыра кажучы, анёлу падабалася, калі Кроўлі пачынаў гаварыць пра яго начальства рэчы, якія ён сам часта вымавіць не асьмельваўся.
— Іх паставілі галоўнымі колькі тысячагоддзяў таму? Хіба за гэты час не выйшаў, ня ведаю… Тэрмін прыдатнасці?
— Ёй лепей ведаць, — уздыхнуў анёл. — Усё ж яны выконваюць сваю працу.
Больш за тое, Габрыіл, відавочна, ніколі не сумняваўся ў непахіснасьці сваёй перавагі.
— Мабыць, але ці заўсёды ёсць у гэтым… — дэман скрывіўся —Ну, ведаеш…Дабро?
— Агульнавядома, што самае існаванне анёла божага ўжо ёсьць праяўленне дабра.
Кроўлі падараваў яму доўгі выенчаны позірк, намагаючыся зразумець, ці верыць ён у гэта сам.
Эфірная істота ў фатэлі насупраць уціхамірана прыабдымала бутэльку з цемнага шкла і, здавалася, вось-вось зловіць дзэн.
Верыць, пэўна.
— Акей, але дзе доказы?
Пакуль ён чуў толькі самалюбаванне і громкія заявы вышэйстаячых істот. І радкі са сьвятых пісанняў, якія – вой, як зручна – ім падтакваюць.
— Згодна з паданнямі, мой дарагі, сустрэча з анёлам – эквівалент міласьці і пазазямное асалоды, — упэўнена адчаканіў Азірафаэль. — Чым табе ня доказ?
Дэман недаверліва на яго пакасіўся.
Часам яго ашаламляла, з якой цвердасьсцю анёл вымаўляў настолькі відавочна супрярэчлівыя словы.
— Асалода і уцехі, анёл, фізічныя ў прыватнасці - гэта ўвогуле па-за вашае кампетэнцыі.
— Як так? - Азірафаэль нахмурыўся.
— Памяркуй сам. Юр – афіцыйна і вельмі даўно смьмяротны грэх. І хіба ўвесь сэнс чалавечага існавання, па-вашаму, не ў служэнні і пакорлівасьці? Якая ж у гэтым асалода?
— Ну, мой даражэнькі, юр не абавязковы, калі справа тычыцца ўцех. Што дрэннага ў фізічным выражэнні вернасьці, кахання, сяброўства, эмацыйнае прывязанасьці? Людзі не за гэта да вас трапляюць.
— Так, трошкі за іншае, - пагадзіўся дэман.
— Фізічнае выражэнне цеплых пачуццяў лёгка можа быць цнатлівым, - Азірафаэль багоміў, калі ў выніку яго пункт гледжання аказваўся зверху, і з пачуццём гордасці, нібыта гэта яго ўласнае дасягненне дадаў:
— Анёльскі пацалунак увогуле лічыцца найвышэйшым праяўленнем чысьціні.
— Боскі, наколькі я чуў, - сказаў сваёй бутэльке Кроўлі і перавёў позірк на анёла.
Габрыіл любіў дадаваць велізарнае значэнне любым сваім узаемадзеянням са сьмяротнымі (і з эфірнымі таксама, калі ўжо зайшла гаворка). Бязмежна карысная парада (бласлаўленне), трапны каментар (павучанне) або, даруй божа, сьвецкая бяседа. Ва ўсім лавілася прысутнасьць вышэйшых сіл.
Быццам ім было падорана і цяпер да канца жыцця – дню пэўна – яны былі вялікадушна бласлаўлены.
Габрыіл любіў думаць, што кожны ягоны учынак цягне за сабой натуральна боскі эфэкт галактычнага масштабу. Проста з-за таго, што ён належыць менавіта гэтаму боку.
Проста таму, што гэта сціплы пункт гледжання архангела, якому падабалася ўяўляць, што ён зрабіўся прычынай чужога ўзьнясення.
Азірафаэль раптам вырашыў, што – і праўда – чамусьці ніхто ніколі не агучваў меркаванне прымаючага боку.
Пакора, прыманне, удзячнасьць, пашана, безумоўная вера і любоў.
Можа быць, уцехі і праўда не па іх галіне?
— Можам праверыць, - асьцярожна сказаў ён больш кудысьці ў космас, чым камусьці канкрэтка. Вухі ледзь заўважна пачырванелі, але голас заставаўся незьбянтэжным, нібыта ён прапанаваў адчыніць фортку або заварыць Эрл Грэй замест рамонкавага.
Кроўлі паставіў бутэльку на столік, павольна схаваў акуляры ў кішэню і з усёю сур'ёзнасьцю ў голасе прамовіў:
— Чаго?
— Давай, я пакажу, - сказаў Азірафаэль, ужо ўпэўнена і з гатоўнасьцю выпрастаўся, смахіваючы рэшткі ап’янення. Адсутнасьць алкаголю ў крыві прымусіла трошкі па-іншаму пазірнуць на тое, што адбывалася, і яўна панізіла ўзровень запалу, але ён прыняў рашэнне пакуль не зьвяртаць на гэта ўвагі.– А ты скажашь, перабольшваюць ступень боскага або не.
— А ты не баісься пасьці? – паспрабаваў адступіць дэман, углядваючыся ў хітры, але зусім нявінны твар. Сам сабе ён вырашыў, што пакуль цвярозець ня будзе.
І што сто адсоткаў уступіць, калі яму прапануюць яшчэ раз.
— А ты не баісься ўзьнесьціся? - не міргнуўшы вокам адказаў анёл, а потомы выцер вусны ахайна складзенай папалам сурвэткай і дзелавіта прыгладзіў твідавую тканіну на штанах.
— Ну, па-першае, гэта так не працуе... - Кроўлі сумяўся, калі зразмеў, што яшчэ трошкі і яго словы пачнуць паходзіць на аднекванне.
Так, ну тройчы ён пэўна не прапануе.
— Давай, гэта не балюча, - зь веданьнем справы паабяцаў анёл і ў чаканні склаў рукі на каленях.
Дэман секунду штосьці прыкідваў у галаве, а потым паціснуў плячыма і падняўся. З максімальна падкрэсленай лянотай і паказной абыякавасьцю, на якія толькі быў здольны. І з пачуццём поўнага прыняцця непазьбежнага.
Хістаючыся, ён ў адзін крок пераступіў журнальны столік, які аддзяляў яго ад анёла і прысеў перад ім на кукішкі. Тонкія пальцы некалькі разоў кранулі твід у спробе ўтрымаць раўнавагу.
Азірафаэль падбадзёрваючы ўсьміхнуўся, паклаў абедзьве далоні на запалыя шчокі, пачакаў імгненне, нібы давая дэману шанец перадумаць, і мякка крануўся вуснамі яго шчакі, ля самага вугалка тонкіх вуснаў. Зусім нявінна.
Ад яго пахла свежазвараным какава і іберцам.
А потым яшчэ раз, але з другога боку.
І летнім сонцам з ранку.
І ў апошні раз, але больш настойліва, і цяпер ўжо ў вусны.
І даўно пазабытай бязважкасьцю воблачнага пуху.
Анёл цёпла ўсміхнуўся, злавіўшы ўважлівы позірк змяіных вачэй, некалькі разоў правёў адзінцам на вострай скуле, не выпускаючы з далоняў збялелага твару. І, нарэшце, адхіліўся, відавочна задаволены сваёй працай.
Усё скончылася хутчэй, чым Кроўлі чакаў. Або, мабыць, яму так падалося.
Анёл адкінуўся на спінку фатэлі і падняў светлыя бровы ў чаканні яго вердыкта.
Кроўлі павёў языком па вуснах і сур’ёзна задумаўся, пракручваючы ў галаве апошнюю хвіліну і намагаючыся падабраць пэўнае апісанне.Тады Азірафаэль вырашыў дапамагчы:
— Боска? – зрабіў здагадку ён.
— Боска, - адразу ж падцвердзіў дэман, перад тым як зноўку разваліцца на канапе.
Больш за ўсё яго агаломшыла цяпло, якое імгненна разлілося па целе, як толькі анёльскія вусны крануліся яго твару. Не юр, не цяга, а больш нешта мяккае, нібы залатыя кудзеркі.
Ён назваў бы гэта жаданнем, бо такое пачуццё было для яго зразумела. Але гэта было нешта больш няўлоўнае і вытанчанае.
Быццам першыя сонечныя промні позняй вясной. Або мяккая прахалода летняй навальніцы. Або дотык тысячы дзьмухаўцоў.
Штосьці невядомае яму, незнаёмае, але чамусьці такое звычайнае і ўтульнае.
Магчыма, Габрыіл ня так ўжо і памыляўся. Магчыма, эфірныя ўсёж-такі могуць задаваць незямны асалодны настрой.
Дарэчы, асалоду відавочна атрымалі абодва бакі.
І, здаецца, ніхто ня паў.
Азірафаэль падняўся і па-гаспадарску пачаў зьбіраць з журнальнага століка рэшткі іх чаявання, якое зь цягам некалькіх гадзін, даволі чакана перайшло ў расьпіццё сьпіртнога.
Цікава, ці адчуў анёл такую ж лухцень зь цяплом і пухнатымі кветкамі, або прама процілеглае ад таго, што адчуў ён?
— Анёле? – сонна паклікаў Кроўлі, пацягваючыся.
— Так, мой даражэнькі, - бутэлькі былі беражліва напоўненыя і акуратна складваліся ў матэрыялізаваную скрыню. Але Кроўлі вырашыў, што цвярозець яму пакуль што ня хочацца.
— Можна мне яшчэ адзін?
Стала ціха.
Азірафаэль ўзняў здзіўлены позірк на, здавалася, паснуўшага дэмана.
Ён адсунуў скрыню, нахіліўся да дэмана, што расцёкся на канапе, і з пачуццём пацалаваў яго прама ў лоб, беспаваротна пазбаўляючы ад вельмі пільна і старанна даведзенага да абсалюту нецвярозага стану. І ад рэштак сну.
Больш таго, апынулася, эфірныя таксама прафесійна ўмелі гэты настрой псаваць.
Пара жоўтых і ўжо зусім цвярозых вачэй з дакорам утаропілася на канчаткова задаволенага сабою анёла. Што ж, галоўнае што гэтым разам сапраўды ніхто ня паў.
