Actions

Work Header

Фарфор

Summary:

— Усё ў парадку, — Элайджа намагаецца вымавіць гэта як мага больш упэўнена, але гукі бразджаць у трэмала. Рукі Антуана разьвязваюць стужкі другога пуанта, і з гэтым нічога не ўдаецца зрабіць.

 

Дазвол на пераклад атрыманы.

Арыгінал: https://ficbook.net/readfic/12771350
Аўтар арыгіналу: Cold Rotten Milk (https://ficbook.net/authors/5322231)

Аутар ідэі сусьвету —> https://vk.com/kittttyket

Notes:

Францыя, альтэрнатыўны сусьвет, дзе Антон – гэта Антуан Этуаль(“ зора” étoile фран.) , а Алегсей – Элайджа Стэфі ( “ душна” фран.)

У XIX стагоддзі Мужчыны артысты балета, якія выконвалі камічныя ролі, у пародыі на жаночы танец, сапраўды танцавалі ў пуантах. І цяпер гэтая практыка дзе-нідзе захавалася(але часцей за ўсё асабліва ў эстэтычных мэтах).

(See the end of the work for more notes.)

Work Text:

 Адчуваючы, як  ў прысярэдняй костаццы зварачваецца нейкі фарфоравы шарнір, Элайджа думае толькі пра адно.

Толькі б ня зьвіх. За зьвіх Антуан скруціць яму ня толькі костачку, але і шыю.

  І нават болю не адчуваецца.— не адразу, прынамсі. Толькі ўсмоктваючая пустэча ў страўніку ад прадчування падзення ў пудру пылу на паркеце. І млосна-горкая, мокрая прыкрасьць на карэньчыку языка, з таго, як раптоўна і недарэчна ўсё адбываецца.  

 

 Але па парадку. Папраўдзе, зараз (калі шарнір у назе робіць нейкі няправільны паварот, і ў жывот ударае страхам) уся гэтая гісторыя здаецца дурной ад пачатку да канца. Але нават дурныя гісторыі варта расказваць — хаця б таму, што жыццё (прынамсі, жыццё Элайджы) у асноўным з йіх і складаецца.

Некалькі тыдняў таму над йіх жахліва старэнькім і жудасна гістарычным тэатрам сышліся зоры, як сказала б матуля. Матулі, дарэчы, дзякуй — без яе не сышліся б. Матулечкіны гены пастараліся, каб Элайджа ў трупе аказаўся самым лядашчым, з вузкімі плячыма і дзявочым памерам нагі. Таму Антуан, абыяка агледзеўшы залу падчас разьмінкі, спыніў на Элайджы напружаны позірк. Задумленна памяў ў руках шчыльную стопку паперы. Падыйшоў паважна, пагручваючы кіем аб паркет . Не спяшаючыся, устаў за сьпінай .— такім чынам глядзець на яго давадзілася празь люстра. І пачаў павольна, нібы зусім не да Элайджы зьвяртаючыся:

— Ёсць роля. Не галоўная, але для вас вялікая.

 

— І вы хацелі б…

 

— Камічная. «Жаночая», ведаеце? Перайманне жаночага танца. Пад вашу канстытуцыю.  

Элайджа замёр, у чаканні на працяг. Заўважыў, як адлюстраванне Антуана стрымана ўсьміхнулася і нахіліла галаву ўбок.

 

— Ці жадаеце выграбціся з кардэбалета, Элайджа?  Я не прымаю адказаў акром «так».

 

— Так, — адказаў Элайджа, праглынуўшы колкі шарык жаху.

 

— Тады… — Антуан памарудзіў, вагаючы словы на языку. — На пуанты ўстанеце?

 

Сказана гэта было так гучна і бескампрамісна, што да іх павярнуліся адразу некалькі галоў. Ня гледзячы на тое, што ад аднаго толькі слова «пуанты» Элайджа быў гатовы аддаць Богу душу, выбара не было.

 

— На гэта вы таксама не прымаеце адмоваў?

 

І падаткнуў жа чорт!

 

Антуан — важкі і ледзь заўважна  накульгваючы, змарнеўшы, але не згубіўшы злучную зграбнасьць вострай птушкі  —  адлюстроўваўся на кожнай гладкай паверхні. І больш не ўдавалася ад яго хавацца, прыкідвацца ценем на сцене або згорткам дыму. Таму што цяпер была Роля. І кантроль  — безупынны.

 

 І д’ябал бы зь йімі, з пуантамі, зшытымі на вытанчаную дзявочую стапу. Вугольчатыя ногі Элайджы ў йіх адчуваліся няправільна і нават неяк нахабна, але гэта можна было перажыць.

Д’ябал бы са стракатымі кровападцёкамі і дымчатымі сінякамі, якія пераліваліся ад лаванды і чорнага ірыса ў нарцысавы жоўты. З пальцамі ног, зклеенымі у камяк пад бурымі кравянымі коркамі. Не маленькі — мог перацярпець.

 

Д’ябал бы з гідкім паколваннем ў кутках вачэй. Ўсё  да чорта — разрыдацца можна было і дома, нядужым грузам кінуўшы на прасціны пульсуючае мяса стопаў і пэцкаючы бавоўну макрынёй лопнуўшых мазоляў.

 

Але майстар глядзеў безупынна, глядзеў цяжка і заўжды расчаравана — так, што страўнік унутры гойсаў, як шалёны грызун. Майстра падвесці было няможна.

Антуан не казаў у вочы, але нагадваў кожным рухам — пагардлівым паваротам галавы або напышлівым высакароднаю кульгавасьцю крокам —  пра тое, што выцягнуў Элайджу з кардэбалета. Заўважыў, (хай і выключна за канстытуцыю), паверыў і даў шанец, такога іншыя шмат год дачакацца ня могуць. Стук птушынага ілба аб падбародак, звонка самкнутыя зубы: хочаш ролю — адпавядай. І ня енчы.Роля простая. Падымаць нікога ня трэба — Кэт з кардэбалета, якую Элайджа нападымаў на жыццё ўперад, напэўна, сумуе. А ня даць рады пуантам — гэта ўжо сьмешна. Тая ж Кэт магла б хадзіць на іх у пякарню, калі б што-небудзь ела.

І Элайджа адпавядаў. Са звычных паўпальцаў падымаўся вышэй, ва ўцятную жаночую стойку, кранаючыся зямлі толькі малітвамі і кончыкамі пуантаў. Каб не адчуваць болю, засяроджваўся на йіншых адчуваньнях: паколванні ў носе, нібы хочацца чхнуць. На холадзе *барэ ў далоні. На неадрыўным позірку, які праводзіў так неадчэпна, што без яго ўжо адчуваеш сябе раздзетым. Элайджа танцаваў, танцаваў, танцаваў — да той пары пакуль мышцы, па адчуваннях, не пачыналі адлязаць з костак. Ўсе два тыдні па цяперашні момант.

*Ў балеце гэтым тэрмінам называюць балетны станок, стацыянарны поручань, за які трымаецца танцор .

За вокнамі — цёмна-сіняя вата суцення, паветра  шчыльнае і непразрыстае.  Ў зале нікога — панядзелак, выходны.  У такія дні толькі Антуан спраўна прыходзіць у тэатр і адчыняе кляс для ўсіх пакутных вучняў-працаголікаў. 

Засмужаная заўсёднай санлівасьцю прытомнасьць Элайджы ўвесь час некуды ездзе, як па рэйках, і расхістаныя канцавіны рухаюцца аўтаматычна. З плюсаў: болю больш не адчуваецца. Стомы, суму, паху поту ад уласнай тушкі таксама — не адчуваецца. Не чуваць нічога. У чужым, зьнямелым марыянетачным целе не засталося ніводнага нэрва. Аніводнай прыметы марнай чалавечай плоці — толькі ладны механізм. За шумам ў галаве — такі шум бывае, калі прыкласці да абодвух вухаў па ракусцы — Элайджа ня чуе крокаў. Уздрыгвае, калі паміж лапатак прыметна і цьверда ўкліньваецца халодная далонь.  

 

— Пастава, Элайджа. Інакш вам не дапамогуць нават пуанты.

 

 Элайджа пакорліва выпрастаецца, ледзь усьведамляючы тое што адбываецца. Выцягвае шыю, ў надзеі рассунуць унутры пазванкі. Рука зьнікае, а крокі стукаюць прэч — у падсобку для рэквізіту, ператвораную Антуанам ў яго персанальны пакой.

 Паветра захоўвае ягоны водар. Рэзкія кіславатыя духі, зямлістая прэль з вуліцы, вільготны холад, мокрая шэрсць шынэлю. За вакном жа палівае — як  Элайджа раней не заўважыў?

 

 Ён ня ўзяў парасон — давядзецца бяжаць дадому пад дажджом. Можна было б, вядома, узяць *фіякр, але ў кішэнях плашчу ані *сантыма. Вымакнуць або застацца ночыць ў тэатры, калі лівень ня скончыцца да ночы?  У Антуанавай падсобцы, здаецца, стаіць нешта накшталт фатэлі — калі выкруціцца, на ёй можна паспрабаваць заснуць…

*Фіякр – наёмны гарадскі экіпаж, запрэжаны  4-мя конямі.

* Сантым –  найменшая грашовая адз і нка Францы і 19 стагоддзя.

 

 І вось яно — падбітая канцэнтрацыя завальваецца на рэйках, шчыкалатку згінае пад нязвычным вуглом —  толькі б ня зьвіх! —  а боль даганяе запазьнела. Ад грымнуўшагася цела над паркетам узнімаецца рэдкае воблачка пылу. Крык з горла выскоквае жаласны, недарэчны і занадта гучны. Імгненна адчыняюцца дзьверы.    

— Элайджа?

— Усё ў парадку!  — невыкашляны голас скрыпіць і гарэзіць. Элайджа  спрабуе дакандыбаць да лаўкі ля супроцьлеглай сцяны. На трэцім кроцы — ( хаця куды там — гэты сорам нават крокам назваць блюзьнерства )  — яго падхопліваюць пад руку.

 

— Як вы… Не, нават ведаць не хачу.

 

— Усё добра, праўда! Я… Дайце мне секунду, зараз ўсё пройдзе, і я працягну…

Элайджа гучна валіцца на лакавае дрэва аскетычнай лаўкі. Костачка выглядае няправільна — стапа павёрнута ўнутр, і месца, дзе звычайна тырчыць вострая костка, цалкам адтатурчанае ўбок. Лабэціцца нейкімі незнаёмымі пукатасьцямі. Элайджа марна намагаецца павярнуць як было і шыпіць ад болю.  

—  Ня торгайцеся. Гэта зьвіх, — Антуан  ахайна падымае нагу за лытку і аглядвае з-пад ілба — так  як глядзіць на вучняў, перад тым як адперыць.

— Вы мяркуеце? — Элайджа ловіць дрыготку ў голасе. Разумее — гэта ад болю. — Мне здаецца, гэта проста лёгкі ўдар.

 

— Гэта дакладна зьвіх.

 

— Вы ўпэўнены?

 

Пальцы мацней упіваюцца ў лытку.

 

— Так.

 

— Ды не ж!

 

— Гэта зьвіх. А вы… — Антуан уздыхае, — А вы ідыёт.

 

Зубы сутыкаюцца, калі Элайджа закрывае рот, не прыдумаўшы, што адказаць. Антуан, не адводзячы ад нагі перычага позірка,  бярэцца метадычна разьвязваць стужкі пуанта.

 

— Я магу сам.

 

— Сядзіце. Вы ўжо нарабілі ўсяго што маглі.

 

Некалькі секунд яны праводзяць моўчкі,  пад  атласнае  шабуршанне вызваляючых  нагу  аўтушак. Потым цішыню ізноў перарывае голас  Антуана.

 

— Вы зноў трэніраваліся стомленым. Здаецца, мы пра гэта размаўлялі.

 

—  Я зусім ня стомлены.

 

—  Вы тут з ранку ў свой выходны. Колькі разоў я казаў, што гэта небясьпечна? Вы губляеце канцэнтрацыю.

 

Антуан  акуратна, але  балюча здымае з ягонай нагі пуант. Элайджа  адчувае,  як на падкладцы застаецца  маленькі кавалачак коркі лопнушага мазаля, як гэты кавалачак адклейваецца і цягнецца далей, захапіўшы з сабою здаровую скуру.

Вызваленая стапа  сачыцца крывёй на костцы ля адзінца, і сьвежая кроў  падаецца  надзвычай яркай побач з падсохшай.

 

— Што вы з сабой зрабілі, вылюдак? — Антуан упершыню з пачатку размовы  падымае вочы, і Элайджы страшна ў іх глядзець. 

 

Апынуцца перад кімсьці з голымі нагамі, брыдкімі  калецтвамі напаказ, уразьлівасьцю напаверх — горш, чым раздзетым. Тым больш, перад Антуанам. Сорам забіваецца ў горла, твару робіцца сьпякотна. Нос  знутры укалваюць маленькія іголачкі,  і да куткоў вачэй  прылівае  пякучае расчараванне.

 

— Усё ў парадку, — Элайджа  намагаецца вымавіць гэта як мага больш упэўнена, але гукі бразджаць у трэмала.  Рукі Антуана развязваюць стужкі другога пуанта, і з гэтым нічога не ўдаецца зрабіць

Элайджа пазірае на свае ногі — непрыгожыя, зусім не балетныя. Вузкія, ў венах і адтапыраных вугалках, выступаючымі, як жабкі, перапонкамі сухажылаў ад шчыкалаткі да пальцаў, зкручаных ў скрышанай карычневай корцы. Пройма з вакна прымушае адчуць на твары халодную вільготнасць.  Элайджа ўпотайкі выцірае шчокі рукамі, жмурыцца і запракідвае галаву дагары. Хутка-хутка міргае.

 

— З-зараз... Дайце мне хвілінку, роўна хвіліну…

 

— Досыць. Спыніце гістэрыку.

 

Гэткім жа  тонам Антуан  кажа «Выпрастайце сьпіну». Або «Тягніце насок». Або «І гэта па-вашаму эшапэ?».

 

Антуан выходзіць кудысьці ў падсобку, і робіцца незразумела, што цяпер рабіць. Адзявацца? Кандыбаць хутчэй прэч зь яго вачэй? Элайджа спрабуе паварушыць пальцамі нагі  — ад болю па шчацэ зноў паўзе козытнае і мокрае. Антуан вяртаецца паўхвіліны пасьля,  трымаючы ў руках бутэльку *кальвадоса і даўжэзную паласу ільняной тканіны.

*Кальвадос –  французкі яблычны або грушавы алкагольны напой, моц каля 40%.

— Вы ў курсе, што ў вас адна пара ног? Я маю на ўвазе, адна на ўсё жыццё?  — працягвае ён, прыкладваючы нечакана халоднае шкло да  пацярпеўшай костаццы. Боль не сыходзіць, але робіцца трохі менш адчувальнай.

 

— Так.

 

— Вы ведаеце, што праз такую вось бязладнасьць вы можаце страціць  кар'еру  ў секунду?

 

Элайджа  ганебна шморгае носам.

 

— Вы маеце ўсё, пра што іншы артыст можа толькі марыць. Гнуткасць, грацыя, вага без дыет, пачуццё рытму. Зьнешнасьць, у рэсце рэшт. А вы… Вы хочаце так бяздарна гэта ўсё згубіць? Па маёй кар'еры наважыліся рухацца?

 

У Элайджы  дрыжаць каленкі, калі нагу зноў падхапляюць пад лытку. Антуан бінтуе моўчкі, ахайна, павольна. Віток. Другі. Трэці. Без прахалоднага кальвадосу ў костаццы зноўку тлее боль. Элайджа рэдка дыхае і баіцца адкрыць рот.

 

У майстра прыгожыя рукі, калі ён нечым заняты: рухавая пясць, буйныя, але мяккія пальцы. Засярэджаны твар ужо быццам нават ня строгі і не адчытваючы, а з выразам нейкай незнаёмай невысказанай тугі і чымсьці зусім незразумелым.

 

— Дзякую, — вырываецца ў Элайджы міжвольна. На твары гідка засыхае соль.

 

—  Мы едзем у шпіталь у маім экіпажы.

 

— Вы не прымаеце адмоваў?

 

—  Гэта ўвогуле не абмяркоўваецца.

 

У бінтах костачка выглядае ня так страшна, і нават можна паспрабаваць пераканаць сябе, што справа абмежавалася лёгкім садном.

 

— Вельмі балюча? — пытаецца раптам Антуан.

 

— Вам адказаць як артыст балета?

 

— Адкажыце як чалавек.

 

— Тады вельмі.

 

Пахне глыбокай зямлістай вільгаццю, волкасьцю, рэзкім парфюмам, уласным страхам. Антуан прыўзьнімае забінтаванаю нагу і коратка прыкладаецца вуснамі трохі вышэй костачкі. Элайджа перакананы, што трызьніць.

 

—  Я пазычу вам кій. Едзьма.

Notes:

Дзякуй за ўвагу!