Work Text:
Чжоў Цзышу ішоў павольным крокам уздоўж вячэрніх вуліц. Лёгкасць і спакой цалкам валодалі ім, а на яго твары зіхацела мяккая ўсмешка. Сёння быў той надзвычайны дзень, калі Цзышу даводзілася працаваць у офісе, аднак Чжоў Цзышу не скардзіўся. Яго калегі былі дастаткова прыемнымі людзьмі, каб можна было лічыць гэтакі дзень удалым. Але нават так, Цзышу ніколі б не адмовіўся ад магчымасці працаваць выдалена, ні тады, калі дома чакае каханы. Чжоў Цзышу ідзе і вецер развявае яго валасы, а думкі яго вольныя і чыстыя. Ён думае аб тым як вернецца дадому, як убачыць твар Лао Вэня. Яго Лао Вэня.
Каменьчыкі пад нагамі Цзышу глуха храбусцяць, і нават такі, здавалася, назойлівы шум вуліц не даймаў яго зараз. Раптам, погляд Чжоў зачапіўся за яркую неонавую шыльду, у рысах святлівых іерогліфаў, адгадвалася кветкавая крама. Чжоў Цзышу памятаў, што Вэнь Кэсін вельмі пяшчотна ставіўся да кветак, так сама як і да ўсяго, што лічыў выдатным. Лао Вэнь любіў іх мілую хатнюю акацыю і клапаціўся пра яе ледзь не больш чым пра іх сына. Вядзёны самымі цёплымі пачуццямі, Цзышу зайшоў у краму. Кіўнуўшы мілоснай дзяўчыне-фларысту, пачаў разглядаць асартымент стракатых букетаў. Кэсін любіў яркасць ва ўсім: яркая адзенне, яркае мастацтва. Яскравым быў ён сам. Кэсін любіў казаць пра тое, наколькі ласкавае сэрца ў Цзышу. Але сам Цзышу ніколі не змог бы апісаць, наколькі ласкавым было сэрца Вэнь Кэсіна. Мяккасць яго голасу, яго слоў, яго скуры. Лао Вэнь быў галоўным цудам у жыцці Цзышу. Кэсін даў яму тое, што, як лічыў Цзышу, сам ён ніколі не адважыўся б жадаць. Гледзячы на кветкі, Цзышу думаў, што змог бы параўнаць яго з…
— Я хачу ўзяць лілеі.
Чжоў Цзышу падыходзіў да пад'езду іх дома пад мяккі шолах упакоўкі. Дамафон звыкла зазвінеў, гаворачы аб адчыненні дзвярэй. На рукі Цзышу ціснуў прыемны цяжар лілей, на твары было дзівоснае захапленне, ён адчуваў ірацыянальнае жаданне прайсці ўсе дзвесце восемдзесят тры прыступкі, каб пачуццё прадчування ад сустрэчы з каханым доўжылася як мага даўжэй.
Раз. І ён успамінае рукі Кэсіна, такія ласкальныя, калі ляжаць на таліі Цзышу.
Два. І думае аб цёплай вячэры, які, напэўна, чакае яго, аб тым, што прыгатаваная з любоўю.
Тры. І забываецца ва ўспамінах…
Чжоў Цзышу стаіць перад дзвярыма, акрылены прыемным хваляваннем. Ён робіць тры звонкія грукі. Чуе такія хуткія крокі. Бачыць як дзверы адчынюецца. У праёме з'яўляецца такі родны твар:
— Првітанне, Лао Вэнь. Я прынёс табе лілеі.
І ў вачах насупраць загараецца агеньчык кахання.
