Actions

Work Header

Rating:
Archive Warning:
Category:
Fandom:
Relationship:
Additional Tags:
Language:
беларуская
Stats:
Published:
2023-05-31
Words:
507
Chapters:
1/1
Comments:
13
Kudos:
17
Bookmarks:
2
Hits:
99

Biełaaruskija Darohi

Summary:

Пра асаблівую энэргетыку дачных кааператываў

Notes:

(See the end of the work for notes.)

Work Text:

Кавех падварочвае рукавы сваёй клятчастай кашулі і падцягвае іх да локця, праводзіць па валоссі пару разоў расчоскай і збірае яго "крабікам" у пучок. Тэлефон у кішэні пачынае вібрыраваць, хлопец закочвае вочы і выбягае на вуліцу, прыхапіўшы з сабой вялікі рукзак.

– Мы можам хоць раз выехаць, калі запланавалі, а не праз гадзіну? – Аль-Хайтам паднімае з зямлі цяжкі пакет і ўкладвае яго на задняе сядзенне машыны – Навошта наогул столькі рэчаў дваім людзям на два дні?

– Калі мы зараз возьмем адзін ноут замест двух, потым ён будзе патрэбны нам адначасова. Я ж не прашу цябе гэта на сабе да дачы несці, для гэтых мэтаў у нас аўтамабіль ёсць.

Дзверы захловаюцца крыху болей агрэсіўна, чым планавалася, ключ праварочваецца і машына зрушае з месца.

Сонца награвае чорны рэмень, вецер забіваецца ў прычыненае акно, шуміць у вухах і рушыць па салоне. Кавех высоўвае далоню у адтуліну між шклом та дахам машыны, адчуваючы, як свежае паветра ахінае скуру. З машыннага радыё грае нейкі альбом NRM. Яны абодва згадзіліся, што старыя сд-дыскі, якія, па пачуццях, дасталіся ім разам з машынай падыходзяць болей, чым музыка з тэлефона. Аль-Хайтам пастуківае пальцам па рулі ў такт песні, часам кідае погляд на навігатар на тэлефоне болей праз звычку, чым праз патрэбу.

Калі яны выходзяць з аўтамабіля, Кавех пацягваецца і размінае шыю, ужо гатуючы адказ на падкол пра тое, што ён дзед. Але Хайтам на дзіва маўчыць і толькі пасміхаецца. Удвух яны заносяць рэчы ў дом. Праз паўгадзіны ў печцы ўжо пачынаюць трашчаць дровы. На пліце свісціць чайнік. Кавех заварвае кубак гарбаты і філіжанку кавы. Булкі, купленыя ў краме па дарозе, наўрад першай свежасці, але і ў іх ёсць свой шарм. Кавех распавядае штосьці пра свой новы праект, а Аль-Хайтам толькі слухае, падпёршы шчоку рукой і часам ківае.

Дапіўшы, яны расходзяцца па сваіх справах. Кавех, узяўшы з сабой лапатку і гумавыя пальчаткі адпраўляецца на задні двор, "акультурваць" клумбу, а Хайтам, надзягнуўшы навушнікі, выносіць газонакасілку.

Праз пару гадзін яны ўдвох стаяць над мангалам, перыядычна пераварочваючы качаргой вуглі.

– Глядзі, як добра мае канспекты па чарчэнню гараць, а я думаў не знадабіцца.

Яны ўдвух пасміхаюцца і Кавех выцягвае са стосу яшчэ адзін сшытак.

– Мм, фізіка, спадзяюся малекулярка, было бы канцэптуальна, – ён прагортвае запісы, вырывае адтуль лісцік і закідвае ў агонь. Полымя незадаволена трашчыць, але паперку, з’ядаючы, як і ўсе астатнія.

Аль-Хайтам заходзіць у дом і праз хвіліну з’яўляецца з рашоткай з курыцай, выкладзенай на ёй і некалькімі шампурамі з нанізанымі грыбамі і гароднінай.

Калі яны закончваюць смажыць вячэру ўжо цёмна. Аль-Хайтам сядзіць на скамейцы каля мангала. Кавех сядзіць каля яго, паклаўшы галаву на чужое плячо, а далоні сплеценыя вакол свабоднай рукі Хайтама. Удвух яны глядзяць, як дагараюць вугельчыкі і як адзна за адной знікаюць аранжавыя плямачкі, пакідаючы за сабой толькі чорныя агаркі.

Забраўшы ежу, яны паднімаюцца наверх і накрываюць на стол. Цёмны квас шыпіць і пеніцца, калі яго разліваюць па шклянках. Толькі забранае з агню мяса яшчэ шкварчыць.

У спальні цёпла. Натоплена дровамі з печкі. Та і лета на двары. Але яны ўдвох забіраюцца пад коўдру і засынаюць у абдымку. Але гэта ўжо дзясятая за сезон "аднаразавая акцыя. Толькі таму што мне холадна".

Notes:

у мяне сёння дзень нараджэння і экзамен можаце напісаць мне што я мега хараша ў напісанні тэкстаў у гонар гэтага