Actions

Work Header

Казка пра Прынца, Рыцара, Цмока, Героя і Прынцэссу што не выратавалі

Summary:

Роднныя душы ас.
Кожнаму чалавеку/анёлу/дэману даецца на жыццё два соўлмэйта. І на кожнай руцэ напісана апошняя фраза сказаная соўлам. Бачыць яе толькі той, каму гэтыя рукі належаць. Пасля смерці соўлмэйта фраза знікае са скуры.

Chapter Text

Даўным-даўно, былі створаны каноны класічных казак. Кнігачэі першымі вывучылі іх формулы. Формулы што ніколі не мяняюцца. Ёсць прынцэса, цудоўная і абавязкова ў бядзе. Ёсць цмок або злыдзень што пагражае свету казкі і жыццю выдатнай панны. Ёсць герой - прынц ці рыцар, што павінен выратаваць сусвет ці прыцэсу, ці ўсё разам, ды й вырасці самому як персанажу. І фіналы такіх казак зачараваны ў цвёрдых вокладках, Герой ратуе мір, забівае злыдня, атрымлівае прынцэсу і яны гуляюць вяселле і баль на ўвесь свет. Кнігачэі зафіксавалі такія фіналы, ды сотню ашалелых кніг, якія спрабавалі змяніць фінал, запячаталі. Фінал павінен быць нязменны. Злыдзень, Рыцар, Прынцэса. 

 

Дэманы пасмяяліся над кнігачэямі і наіўнай верай людзей. Кіраўнік клана Візараў, мацнейшы чараўнік сярод дэманаў, Бафорт-Ракшор смяяўся гучней за ўсіх. Ён сустракаў Хаос, ён спрабаваў яго падпарадкаваць. Не выйшла. І ён лепш за іншых ведаў, што калі Хаосу будзе заўгодна то і прынц апынецца не добрым персанажам, і рыцар абярэ цмока каб гуляць вяселле, і герой выратуе злыдня а не прынцэсу. І такая казка дэманам і хаосу прыйшлася б больш даспадобы. Але такіх казак людзі тады не пісалі.

 

***

 

Сяргей Разумоўскі з дзяцінства любіць іронію сваіх пазнак. На адной "Прабач", на другой "Я даўно дараваў табе". Да дрыжыкаў пацешна. Часам яму здаецца што гэтыя фразы яго соўлы скажуць адзін аднаму, а ён проста будзе прысутнічаць пры гэтым і чуць, хоць сам выдатна ведае што так сістэма не працуе і выбачэнні ў яго лёсе будуць мець асаблівае значэнне.

 

З Алегам у іх супадзенне поўнае. Разумеюць адзін аднаго з паўслова. Разум упэўнены, што Воўкаў адзін з прызначаных яму лёсам. З ім добра, з ім правільна, з ім дыхаць лёгка і пацешна, ён сапраўдны. Алег абдымае моцна і цёпла, цягае яму алоўкі, кветкі і пірожаныя са сталовай, заплятае сярожыныя валасы і закопваецца ў іх носам. А потым ён з'яжджае. Кідае “прабач” у тэлефонную трубку і нясецца кудысьці ваяваць. Сяргею здаецца што ягонае юнае сэрца абрываецца ўніз. Уцёк Алега адчуваецца здрадай, ён вые ў інтэрнатную падушку, закаідваецца трыма літрамі кавы і вучыцца-вучыцца-вучыцца. Каб мозг быў загружаны быў і сны ад стомы не бачыць.

 

А потым прыходзіць першы ліст з гарачага пункту, другі, Алег тэлефануе, знайшоўшы недзе тэлефон і Разумоўскага адпускае. Дыхаць становіцца лягчэй, нібы хтосьці развязаў пятлю на шыі. Універсітэт з залатым дыпломам, Алег віншуе па тэлефоне, вырвацца не можа. Пасля запуск сацыяльнай сеткі, першы аглушальны поспех. Алег усё яшчэ не прыязджае. І Разумоўскага зрывае. Без Алега побач ён пачынае ўвасабляць усе свае ідэі, тыя, ад якіх Воўкаў бы яго спыніў. Ён будуе сад.

 

***

 

Воўкоў шыпіць і тузаецца кожны раз калі нехта прамаўляе яго імя. У яго яно на абодвух руках напісана, як злая насмешка. А потым з'яўляецца Сяргей- Сярожа , ён спрабуе імя асцярожна, акуратна, баючыся закрануць, але з празрыстай цікавасцю. Яму Воўкаў гэта дазваляе, яму аднаму. Уласнае імя з вуснаў сябра гучыць правільна. Разумоўскі прамаўляе яго імя з пяшчотай, любоўю, клопатам, верай, ды лютасцю калі Алег нешта бурчыць не ўпапад. Яны смяюцца, валяючыся на дзіцдомаўскім ложку і Сярожа спакушальна стогне "Алег" яму ў вуха, занадта паспяхова абуджаючы падлеткавыя гармоны.

 

З Разумоўскім складана і проста адначасова. Ён геній, адзіночка, і ў свой унутраны свет мастацтва пускае толькі Воўкава. Алег абдымае яго ў сне і прыціскае бліжэй, ён сябра гатовы ад усяго свету абараніць. Але часам, вельмі рэдка, на дне зрэнак Сярожы мільгае вар'яцтва і лютасьць. У такія хвіліны Алегу здаецца што абараняць давядзецца свет. У 16 гадоў ён вырашае, што свет можа згарэць дзеля валасоў Сярожы.

 

Воўкаў сустракае Яго на вуліцы, на выхадзе з тату салона, у Яго светлыя валасы і закручаная бінтамі грудзь пад кашуляй. Ён смяецца ярка, ухмыляецца востра і называе сябе Цмокам. Ён па сакрэце паведамляе, што ідзе ў наёмны спецназ, вельмі крутое месца і падміргнуўшы сыходзіць, пакідаючы пасля сябе сваю аўру. Воўкаў дрыжыць ад эмоцый, выява Цмока запячатваецца пад стагоддзямі, Яго пах дасягае глыбіні лёгкіх, голас абуджае мурашкі і разганяе кроў у целе.

 

Алег быццам і не збіраўся, але зрываецца і нясецца запісвацца ў кантратнае войска каб ехаць у гарачы пункт. Разумоўскі не разумее, Сяргей незадаволены, ён адпускаць свайго Алега не жадае. Ён крычыць, б'е сябра па грудзях і моліць застацца. Але Воўкага не спыніць, на гэты раз ён непахісны, на гэты раз ручны воўк выбірае сябе. Яму гэта як паветра трэба. Развітваюцца перасябры па тэлефоне, Алегу балюча і сэрца шчыміць ад нявыплаканых слёз, але ў цягніку сядзіць, раскінуўшы вялізныя ногі на ўсю паліцу - Ён , і Алег не паварочвае назад.

 

***

 

Ігар Гром жыве спакойна. Працуе, б'ецца, смяецца і не звяртае ўвагі на надпісы на руках. Хоць часам яму і вельмі хочацца даведацца хто такая Юля, за якую просіць прабачэння адзін з тых хто прызначаны яму самім лёсам. Ігар верыць у лёс, верыць, што ўсё будзе ў свой час, верыць. Але лепшаму маёру міліцыі Санкт-Піцербурга цяпер зусім не да лёсу. А потым з'яўляецца Грамадзянін і Гром уключаецца ў справу цалкам, з галавой нырае ў агністы чумны вір.

 

У журналісткі вочы яркія, усмешка светлая, розум востры, і нюх на праблемы. А яшчэ яе клічуць Юля. І напэўна ў першы раз у жыцці Ігар да болю не хоча каб яна апынулася той самай Юляй за якую просіць прабачэння соўл. Каб там ні было, нічым добрым гэта не скончыцца. Ігар закаханы і за гэтае пачуццё ён будзе рваць усім глоткі да канца. Рудыя валасы мяккія і носам закопвацца ў іх супакойвае лепш любых травяных настояў. Ігар хоча застацца ў гэтым моманце назаўжды. Толькі ў снах спакою няма. У снах ён увесь час спрабуе спыніць кагосьці...Грамадзяніна? Чумнага доктара? Ігар цьмяна разумее. Але валасы ў злыдня са сноў рыжыя, толькі адценне больш восенскае ці што... Ігар прачынаецца ад гэтых сноў злы, стомлены, з дзікім жаданнем знайсці злачынца. Знайсці, сарваць маску і папрасіць перастаць сніцца. Юля мякка кладзе руку яму на плячо і цалуе ў верхавіну. Станавіцца крышачку лягчэй. Бо калі тая, каго Ігар нават у марах баіцца назваць роднай душой, побач, усе перашкоды падаецца па плячу. Кожнаму герою патрэбна прынцэса, што натхніць яго на подзвігі, а маёр Гром - сапраўдны герой.

 

Юля просіць схадзіць з ёй на дабрачынны вечар. Дзіўнае прадчуванне чагосці дрэннага збіраецца ў нізе жывата.

 

Маёр стаіць на сцэне, у зале сядзіць яго дзяўчына, а насупраць знаёмымі жэстамі размахвае гэты багацей-дабрачынца. Ён . Ігар ведае гэта. Адчувае сабачым нутром, адчувае скурай і кожнай клетачкай свайго цела. І Гром прымае рашэнне. Атакуе, раскрывае, спрабуе затрымаць, прайгравае і адчувае водар парфумы, які дайшоў да самага сэрца. Ён прымае рашэнне, каб праз час апынуцца ў асабняку Разумоўскага. У гэтага вочы хітрыя, голас мядовы і Ігару больш за ўсё хочацца надзець штаны, лепш за ўсё вельмі шырокія і шчыльныя. Уласная кроў і цела здраджваюць яму.

 

***

 

Адправіць мянта ў прытомнасць працы не склала, а вось дацягнуць да дома, распрануць і звязаць было ўжо цяжэй. Зрэшты, ад апошніх двух пунктаў Сяргей атрымліваў асалоду. Спачатку з чыста эстэтычнага боку, як праўдзівы знаўца мастацтва, а потым і як самы звычайны нізінны абывацель. Мужчына перад ім прыгожы, цягліцы перакочваюцца пад далонню калі мент-Ігар дыхае. Цела маёра быццам вылеплена майстрам скульптурнага мастацтва з дапамогай саміх Афрадыты і Апалона, ужно занадта выдатны і ідэальны яго персанальны маёр. У Разумоўскага нават мільгае думка пакінуць след на чужой, так вабна бліскучай скуры. О, і так, усе станоўчыя якасці Грома, сапраўды ўражваюць Сяргея, як відавочныя вонкавыя, так і ўнутраныя. Юнак з далёкага студэнцтва летуценна і сумна выдыхае, яму б у тыя гады такога рыцара. Але тыя часы прайшлі і Разумоўскі робіць крок назад. Маёр павінен памерці, інакш ніяк, але чаму ж чорт вазьмі так балюча дзесьці дзе ўвогуле не павінна быць месца нейкаму, таннаму мянту.

 

Але як заўсёды ў добрых дзіцячых казках пра прынцэсс, іх рыцарах і цмоках, злыдзень аказваецца пераможаны, збіты, і адпраўлены ў турму. А ў адважнага рыцара ўжо ёсць яго прынцэса, фігурыстая і рудая, якая абавязкова цалуе яго пасля перамогі. І недзе далёка рыцар што кінуў прынца дзеля цмока.

 

Сяргей сядзіць у камеры і ўспамінае як адчувалася чужое цела на сваім уласным, успамінае вочы Грома, што сапраўды быццам кідалі маланкі, успамінае як той па-майстэрску прайшоў усе выпрабаванні, успамінае яго рукі, цела, пах, голас, звярыны тэмбр. Разумоўскі хоча яшчэ, больш маланак у вачах, больш агню, больш Ігара , больш адчування яго ў небяспечнай блізкасці ад самога сябе, у своёй асабістай прасторы, больш страсці і дзікага шалёнства. А птушка хоча помсты, чужога болю і ўсадзіць кіпцюры ў чужое цела, пакідаючы пазнакі ўласнасці, забраць Грома сабе назаўжды.

 

Разумоўскаму патрэбен нехта хто яго зразумее, хто яго прыме, каму ён зможа даверыцца. Ён знаходзіць тэлефон у гэтай чортавай, тройчы праклятай турме. Нармальны, а не той што праслухоўвае кожны сабака, “дзякуй таварыш псіхіятр”. І метадычна тэлефануе Алега. Цёплага, патрэбнага, роднага Воўкава. Вочы зіхацяць жоўтым, складаючы план рэваншу ў галаве.

 

***

 

Алег у адзін атрад з бландынам - Вадзімам пападае. Той зусім бязвежавы, лезе першым у атаку, не баіцца нічога, адважваецца, кажа заўсёды ў міліметрах ад вуснаў Воўкава і ўвесь час усміхаецца. Вадзік падобны на канцэнтраваны дзікі агонь. Цмок носіць курткі з доўгімі рукавамі і не кліча Воўкава па імені. Ён жартуе пошлыя, дурныя і чыста вадзіма-цмокаўскія жарты, спрачаецца з усімі на грошы і заўсёды перамагае. Ім немагчыма не зачаравацца, ён нібыта выйшаў з дрэўніх казак пра золата і чарадзейства. І быў ён у гэтых казках зусім не гяроем. І ад гэтага чамусьці яшчэ гарачэй усярэдзіне, каля сэрца.

 

Алег яму давяраць пачынае занадта хутка, на полі бою, у казарме, ноччу пад зоркамі, на трэніроўках, у любы момант. Разпавядае Вадзіму пра сваю асаблівасць і тэорыю пра адзін шанец з усіх што абавязкова павінен выпасьці Воўкаму. Цмок выдыхае філасоўскую думку з клубамі дыму, пра чараўнікоў, якія падлічылі, што адзін шанец на мільён выпадае дзевяць разоў з дзесяці. Алег хмыкае, у ягоным выпадку гэта заўсёды дзесяць з дзесяці. Дзесяць з дзесяці трапленняў у цэнтр мішэні. Дзесяць з дзесяці ідэальна прыгатаваных страў. Дзесяць з дзесяці заліпанняў на шыю Вадзіма, на дасканалу татуяваную шэю дасканалай пачвары. 

 

На чарговай начной вылазцы Цмок пытаецца "праўда месяц прыгожы сёння, паварошкін?". Алег не разумее ў гонар чаго такая паэзія. Джошуа з суседняга атрада называе ідыётам абодвух, а Джэс зычыць патрахацца.

 

Воўкаў спаборнічае з Вадзімам ва ўсім, у хуткасці збору зброі, у трапнасці, у моцы ўдару, у майстэрстве рукапашнага бою. Алегу хочацца распаліць агонь таварышча і сгарэць самаму, ён хоча апаліць далоні і пазнаць сапраўднае пекла з гэтым не больш ні меньш дэманам. На адной з трэніровак Цмок прыціскае Алега да матаў усім целам і цалуе, глыбока, горача і далікатна. Так як можа цалаваць толькі Ён . Быццам заяўляючы права валодання над вуснамі, целам і душою чалавека пад нім. Алег хоча перамагчы і кусае вусны Вадзіма да крыві, той толькі гартанна смяецца.

 

Пазней уначы яны спаборнічаюць на цягавітасць на гэтых жа матах. Воўкаў прайгравае. Дзесяць з дзесяці ацэнка Вадзіма Цмока ў сэксе.

 

Алег з'яжджае з Піцера ваўчанём, а цяпер бачыць у адлюстраванні мацёрага Ваўка, і яго персанальнага цмока за спіной, чые рукі абдымаюць яго моцна і ўласна. Вадзім цалуе яго ў ізгіб шыі і пачынае дурную спрэчку з вяселлем, дурную п'яную спрэчку. Алег смяецца і пагаджаецца. Маленькая персанальная хата на дваіх, якую яны ствараюць у кожным горадзе дзе бываюць, гарыць цёплым шчасцем. Сувет разбіваецца на навінах аб Піцеры. Алег лаецца скрозь зубы на нялоўчую сетку і едзе ў бліжэйшы горад, кінуўшы Вадзіма з адной пакамячанай запискай.

 

Званок Сяргея ён здымае з першага гудку.

 

Калі Разумоўски ізноў бачыць Алега яму на імгненне здаецца што ўсё будзе як раней. Але ў галаве чужы/свой голас драпае мозг і гаворыць пра помсту. Разумоўскі выдыхае і прыдумляе план. Метадычна, асабіста, інтымна. Алег стаіць за правым плячом, абдымае, супакойвае, Сяргей амаль дома, але птушка хоча вялікага.

 

***

 

Ігар адпраўляе Разумоўскага за краты і думае, што зараз усё вернецца ў норму. Ён абдымае Юлю, смяецца, расследуе, жыве і запэўнівае сябе, што Грамадзянін нічым не адрозніваецца ад астатніх злоўленых злачынцаў. Але ў норму не прыходзіць нічога. Ігар занадта выразна памятае кожную дэталь іх сустрэч з Грамадзянінам-Разумоўскім, памятае кожную фразу і кожнае адценне эмоцый у голасе. Памятае ўсё і прачынаючыся па начах ён ведае, што рудыя валасы ў самых хвалюючых снах не юліны.

 

Гром Пчолкіну кахае, па-сапраўднаму кахае, тым самым сапраўдным светлым чыстым каханнем, такім велізарным што страшна казаць услых, такім пра якое пішуць у казках. Яна ўсміхаецца так што ўсмешка пранікае ў самую душу, у яе вочы ззяюць нібы яна анёл які сышоў з нябёсаў. У яе рукі мяккія, а голас салодкі, Ігар дзеля Юлі на ўсё гатовы і яму вар'яцка страшна калі ў Ірландыі ён ледзь не губляе яе. Ён ніколі і нікога так не кахаў як яе. Толькі ён не ў сілах заўважыць смутак у яе вачах

 

Юля Пчолкіна ўжо страціла аднаго свайго соўлмэйта, яна ўжо ведае як гэта, памятае як выла ад болю сціскаючы чужую кашулю. Памятае як гадзінамі сядзела на магіле. Памятае як пачала хаваць свой боль пад яркай памадай і кароткай спадніцай. Яна прыкметы прыбляжаюгася кашмару ведае. Верыць толькі не жадаецца, Юля ігнаруе сімптомы столькі колькі можа, але… Але пазнака халаднее, выліньвае, зусім неўзаметку для вока, Ігар не бачыць гэтага. Але Юля параўноўвае з яркасцю месяц таму і пальцы пачынаюць дрыжаць, яна прымушае сябе не думаць пра гэта, не зараз, калі ўсё нарэшце добра. Юля шчаслівая ў моманце, у абдымках Ігара, галоўнае не думаць. Не думаць і ўрваць як мага больш успамінаў.

 

Калі яе выкрадаюць і прывозяць да Разумоўскага яна здавацца не збіраецца, супраціўляецца з усіх сіл, б'е з усёй лютасцю, чапляецца метафарычнымі кіпцюрамі за жыццё. Галоўнае не думаць аб пазнацы, не думаць што хтосьці з іх не перажыве гэтую вар'яцкую гульню шалёнага генія. На тонкай шыі пстрыкае ашыйнік і Юля выдыхае.

 

Перажываць страту давядзецца не ёй.

 

***

 

Загадка, пастка, бомба, малайчына паспеў, ох які арыгінальны спосаб рашэння праблемы, але мне падабаецца, жадаеш жарт Ігар?

 

Разумоўскі ловіць кайф ад гэтай гульні, яму падабаецца, яму весяла, яму горача і пальцы цягнуцца да шырынкі, і так салодка і спякотна дакранацца да сабе ў гэтыя моманты. Сяргей смяецца, уяўляе ўжо сорак восьмую позу з вялікай камасутры. Разум памятае іх на памяць і па парадку падстаўляе іх з Громам туды. А потым ён ловіць чарговы кашмар, там дзе яго двое ці нават трое, дзверы, пёры, крыкі, балюча і так страшна. Так хочацца загарлапаніць, патэлефанаваць і прашаптаць простае “дапамажы, выратуй мяне, гярой”. Сярожы страшна, але гульня ідзе і спыніцца ён не можа, нават калі б хацеў, то таго Птушка не дазволіў б. Ён хоча-хоча збегчы, але дзверы ніколі не вялі да выхаду.

 

Разумоўскі вывучае Ігара ўсё больш дэталёва, складае партрэт па аповядах яго блізкіх людзей, па часопісных артыкулах, па гісторыях з інтэрнэту, думае штоб такога больш асабістага прыгатаваць. Ох, ён запомніцца гэтаму маёру, як ніхто не запамінаўся. Сярожа хоча яму пад скуру залезці. Зладзіць шоу. Перамагчы. Узяць рэванш. Ізноў вывесці яго. Трахнуць. Пацалаваць. Спаліць. Абняць. Забіць. Схавацца у ягоных абдымках. Укусіць і абгладаць да костак.

 

Разумоўскі думае, што Ігар яму яшчэ падзякуе за тое што выбавіў ад такога ненадзейнага сябра, ногі цалаваць яму будзе. Ну, Гром вядома на калені не ўстаў бы, але як жа хочацца надзець на яго ашыйнік. А вось на Юлю хочацца выліць падвойную порцыю атруты, усмешак і іншай зброі з арсенала непераўзыдзенага Сяргея Разумоўскага. Дзяўчына Грома, здаецца такой павярхоўнай, але на праверку аказваецца сталёвай. Нібы ідэальна прыдатнай Ігару і гэта злуе, раз'юшвае, і прычыняе боль. Тоненькі голас пішчыць у галаве "гэта павінен быў быць я".

 

Падлога выкладзены шахматнай пліткай для антуражу, фігуры прыгатаваны, стол таксама. Перавагу прыгатаваць галоўную зорку гэтага вечара Разумоўскі аддае самаму сабе, зноў затрымлівае погляд на цягліцах, толькі на гэты раз дае сабе волю і пакідае след зубоў на ўзроўні сэрца, толькі адну пазнаку, але чамусьці самую важную.

 

Час гуляць наш фінал.

 

***

 

Ігару страшна. Страшна за Юлю, за сваіх сяброў, за гэты горад і многія іншыя гарады. Страшна ад таго, што нешта ўнутры яго сціскаецца ў салодкім прадчуванні. Так на яго ўплывае толькі адзін Грамадзянін. Толькі ён здольны выклікаць такі агонь унутры, толькі ён прымушае душу Ігара кідацца ў снах. Гром ратуе-забівае-памірае практычна кожную ноч, гэтыя сны заўсёды былі асаблівай сувяззю з Разумоўскім, з самага пачатку, яшчэ да таго, як ён даведаўся праўду. Бравы маёр ратуе людзей, выконвае заданне, адганяючы думку, што сустрэча ля помніка занадта нагадвае спатканне. Прымушае сябе не чуць флірту ў словах гэтага вар'ята. Чумны доктар чортаў, сябе вылячы для пачатку, і мяне заадно. Вылячы мяне ад жадання дакрануцца да цябе. Гром вырашае ўсе заданні, шлёт да д'ябла закон і ляціць у гробаную Венецыю. Але зноў страчвае прытомнсць і прачынаецца ўжо перад Сяргеем.

 

Дэжавю.

 

Толькі пад сэрцам з-за чагосці баліць і ные.

 

***

 

Алег план свайго сябра не асуджае, разумее ўсё, ідэальна выконвае яго загады, нібы ланцужны сабака. Збірае каманду, не дапускае нават думкі ўзяць у гэтую гульню Вадзіма, чамусці хочацца трымаць яго як мага далей ад Сярожы. Алега злуе што ён перастае пазнаваць Разумоўскага часамі, быццам усё ў ім стала занадта моцным, занадта ўвыдатненыя ўсе рысы, занадта яркі кантраст. Ён з цяжкасцю можа знайсці таго мяккага маленькага Сярожу пад яркім эфектным сцервозным Разумоўскім. Але ж інакш і быць не магло? Ты ж сам кінуў яго, Алег, адзінота і турма вядома пакінулі свой след. Алег усё разумее, але знаходзіцца побач цяжка, прасцей загнаць эмоцыі ўнутр і надзець сталёвую маску салдата.

 

Воўкаў нават выдыхае калі не прыходзіцца знаходзіцца ў Венецыі ўвесь час. Алег выконвае даручэнне ў Піцеры і гэта адчуваецца як вакацыі. Ён збівае гэтага нядбайнага хлапчука, і эмоцый не стрымлівае, усю злосць выпускае, на сябе, на Сярожу, на свет і чамусьці на Вадзіма з яго тройчы праклятымі тату і словамі што гэта не выпадковасць, а блядзкі яны лёс. Лёс не лёс. Імёны на руках эфемерна паляць вены.

 

Алег уздыхае і старанна высякае эмоцыі, кожны дзень нанова. Ён патрэбен Сярожы, прычым патрэбен не эмацыйнай бомбай, а холадам і выкананнем загадаў. Ён дазваляе сабе толькі адну хвілінную слабасць, ён не ведае што задумаў Разумоўскі, але абдымае яго і кажа што ўсё атрымаецца.

 

У шыю ўтыкаецца іголка. Сярожа кажа што у яго, вядома, ўсё атрымаецца.

 

***

Гульня пачынаецца.

 

А недзе далёка адсюль, у маскоўскім метро на руках дэмана знікае адна з пазнак. Не так ён хацеў аддзяліцца ад брата. Не так. Але казкі ніколі не давалі перамагаць злыдням. Ракшор ніколі не даведаецца што ішло за абарваным "Я…".

 

Хаос мурлыкае і засынае. Такія казкі яму даспадобы. Кажыце, а ён паслухае яшчэ.