Actions

Work Header

Яны ідуць праз час

Summary:

Ці то было ейным Неспасцягальным планам, ці то былі якісь д'ябальскія жарты, ці то яны настолькі задзяўблі сваі офісы, ці то было ўвогуле нешта іншае, але гэта не зменьвала таго факта, што Азірафаэль і Кроўлі былі адпраўлены(чытай сасланы) у доўгатэрміновую камандзіроўку кудысьці ва Ўсходнюю Еўропу. Таму адзін дэман і адзін анёл так і боўталіся дзесьці паміж Полацкам і Туравам.

Notes:

Пачатак маёй гісторыі пра Кроўлі і Азірафаэля
Кожная частка—асобная падзея з гісторіі(яны не абавязкова будуць ісці ў храналагічна)

Chapter 1: 1. Дзесьці сярод стагодзяў

Chapter Text

***

Дзесьці сярод стагоддзяў

О, як жа Кроўлі ненавідзеў кудысьці выходзіць узімку. Уся гэтая сцюжа, снег і холад, якія панавалі тут амаль па паўгады, прымушалі яго сумаваць па больш цёплай Заходняй Еўропе, што нават заўжды пахмурны Лондан здаваўся курортам. Адзінае, што трохі цешыла дэмана, - у гэтай халернай мясціне з яе халернымі зімамі ён быў не самотны (безумоўна, гэтае месца было ўжо і не такое дурное, але Кроўлі ўзімку быў здатны толькі на скаргі і праклёны ўсяго навокал).

Ці то было ейным Неспасцягальным планам, ці то былі якісь д'ябальскія жарты, ці то яны настолькі задзяўблі сваі офісы, ці то было ўвогуле нешта іншае, але гэта не зменьвала таго факта, што Азірафаэль і Кроўлі былі адпраўлены(чытай сасланы) у доўгатэрміновую камандзіроўку кудысьці ва Ўсходнюю Еўропу. Як ведаў Кроўлі, гэтая мясціна яшчэ не мела нейкай назвы ці грамадскасці, а толькі мела жменю розных мястэчак і княстваў, раскіданых навокал. Таму адзін дэман і адзін анёл так і боўталіся дзесьці паміж Полацкам і Туравам.

Тое, што Кроўлі змагаўся з гэтым холадам разам з Азірафаэлемрабіло ягоныя дні трошкі лепей і нават прымушала нешта ў душы расцякацца цеплынёй. Але, як толькі дэман высоўваў нос з цёплай хаты, усе гэтыя добрыя рэчы забываліся, і з’яўлялася толькі адно жаданне: вернуцца хутчэй да грубы.

Сёння быў яшчэ адзін дзень, калі Кроўлі шкадаваў, што часткай ягонай сутнасці быў змей, а не які-небудзь мядзведзь з доўгай цёплай шэрсцю. О так! Было бы добра быць мядзведзем! Тады бы ён змог бы праспаць у цеплыні ўсе гэтыя халодныя тыдні (Кроўлі і так гэта можа зрабіць, але ж тады б у яго было добрае апраўданне для нейкага анёла, які занадта любіць зімовае сонца).

Але, на жаль, у дадзены момант Кроўлі знаходзіўся не ў мяккай цеплыні хаты, а сярод пякучага холаду і халоднага белага снегу, які балюча рэзаў кволыя вочы дэмана. І пакуль Азірафаэль глядзеў на светлае зімовае сонца з шырокай усмешкай на твары, ідучы па збялеламу лесу, і з радасцю ўздыхаў глыбокае прахалоднае паветра на поўныя грудзі, Кроўлі з нянавісцю глядзеў на белае наваколле, моршчыў ад сцюжы нос і намагаўся глыбей схавацца сярод сваіх шматлікіх шарсцяных шаляў.

Калі б нехта прапіўся на іх шляху, то вельмі здзівіўся бы такім незвычайным падарожнікам і тым, што яны такія розныя ішлі разам. Адзін - пяшчотны, лёгкі і ласкавы, як цёплае веснавое сонейка, другі - пахмуры, незадаволены і змрочны, нібы зморшчаная дажджавая хмара. Але, нягледзячы на ўвесь той кантраст, што быў бачны паміж імі, іх размова цякла павольна, ускоквала выбухамі грамністага смеху, поўнілася спакоем і лёгкімі, амаль бачнымі ўсмешкамі. Анёл і дэман насалоджваліся праведзеным разам часам і іхняй гутаркай, нават калі апошні з іх і выглядаў нахмураным і пакрыўджаным на ўсе навал. У гэтае імгненне сярод глухога лесу ў нейкай, забытай усімі мясціне яны не баяліся ні нікога зверху, ні нікога знізу. Кроўлі і Азірафаэль адчувалі, нібыта зараз увесь навакольны свет і нават аддаленыя куточкі космасу складаліся толькі з іх. Мо на іх так дзейнічала зімовая ціш гэтага месца. І нават калі б у каго-небудзь з'явіліся бы да іх нейкія пытанні, то яны б прадставіліся выпадковымі спадарожнікамі, а тое, што гэтая выпадковасць доўжыцца ўжо напэўна некалькі стагоддзяў так і засталося бы неагучаным.

Але крыштальная цішыня, што панавала ў гэтым месца, была незвычайнай і падазронай нават для глухога ціхага лесу. Было зразумела, што тут нешта трапілася. Гэта напужала не толькі лясных жыхароў і выпадковых наведвальнікаў лесу, а і людзей з навакольных вёсак. І тое, што Кроўлі і Азірафаэль зараз ішлі па гэтаму напружанаму месцу было зусім не выпадковасцю. Мабыць яны і не збіраліся знішчаць сваімі рукамі таго, хто так напужаў мясцовых, але гэта не перашкаджала ім трошкі дапамагчы і схіліць новага героя на адзін з бакоў. Менавіта аб гэтым зараз і гучала іх палкая размова, якая паціху ператваралася ў спрэчку.

— Тое, што ты прапануеш, не ёсць адзіным слушным вырашэннем. Хіба ж я магу падштурхоўваць бязвінную душу да забойства?

— Ты і не будзеш гэтага рабіць анёл, я буду, — прагучаў цвёрды голас Кроўлі.

— Але ці магу я сябе дазволіць заплюшчыць на гэта вочы, калі ёсць магчымасць пазбегнуць аднятага жыцця? Хіба ж нельга знайсці нейкі іншы спосаб?

— Не думаю, анёл, — адгукнуўся дэман, сціснуўшы вусны. — Да тога ж, адна смерць замест яшчэ безліччу забойстваў мясцовых. Хіба ж гэта не лепш?

Не гэта Азірафаэль нічога не адказаў, і паміж імі на нейкі час павісла цішыня, перарываючаяся толькі іх гукамі крокаў па скрыпучаму снегу. Кожны ў гэты момант абдумваў сваё меркаванне і тое, як вырашыць іх складаныя абставіны з безлічэм акалічнасцяў. Думкі варушыліся ў галавах, ствараліся новыя ідэі і амаль адразу адкідаліся ў сметнік. Кроўлі і Азірафаэль не казалі адно аднаму н слова, але здавалася, што паміж імі ішоў мысленны ці то дыялог, ці то спрэчка. Яны трохі вярталіся да размовы, але адказы іх былі простыя, быццам уся ўвага яшчэ заставалася ў глыбокіх роздумах.

Нарэшце сціплая сцяжынка вывела іх да лясной прагаліны, але Азірафаэль і Кроўлі не спяшаліся пакідаць сцяжынку, прыцішылі свае крокі і вырашылі застацца ў лёгкай цені зімовага лесу. Адтуль яны пільна назіралі за самотнай дзявочай фігурай, якая нецярпліва хадзіла па колу, абдумваючы нешта. Ад сваёй устрывожанасць яна вытаптала снег вакол сябе, што паказвала: дзяўчына правела нямала часу тут. У руках яна сціскала стары нож, абкручаны тканінай, і настарожліва глядзела ў бок лесу, прыслухоўваючыся да ўсіх падазроных гукаў. Яна чакала нешта. Дзяўчына адначасова адцягвала ад гэтага час і спадзявалася, каб яно хутчэй надыйшло, бо так яна заставалася ў бясконцых пакутах чакання. Калі б у гэты момант яна была бы надзелена нейкімі магічнымі сіламі, то стоададкова здарыўся б нейкі часавой калапс. Добра, што гэта не так, бо гэтая справа ўжо і так была даволі заплутаная.

Дзяўчына ўсё хадзіла з боку ў бок, раздумваючы, і быццам чула нейкія галасы ў сваёй галаве, якія спрачаліся паміж сабой і то падштурхоўвалі, то адгаворвалі яе ад задуманага. Гэтыя галасы сварыліся, часам гучалі грамчэй за яе і нават забываліся на ейную прысутнасць, пераходзячы на нейкія свае агульныя ўспаміны. Але праз некаторы час два голаса з вялікімі намаганнямі сыйшляся ў думках, хаця прасцей было б сказаць, што спакойны і мяккі голас, які ж вядома належаў Азірафаэлю, саступіў трошкі нахабнаму. Галасы змоўклі, заставіўшы дзяўчыну адну са сваімі думкамі, якія ўсё мацней і мацней пачыналі крычаць, каб яна давяла справу дашчэнту і забіла Яго.

Праз некалькі дзён, калі Азірафаэль і Кроўлі амаль пакінулі гэтую мясціну, каб адправіцца далей, яны спыніліся ў лесе ля вялізнага кургану. Знаходзіўся ён сярод лесу, дзе зноўку гучалі асмялеўшыя жывёлы і шапталі заснежанымі галінамі высокія тонкія дрэвы. Увесь лес разам сваімі жыхарамі, усе навакольныя вёскі нарэшце ўздыхнулі ва ўсе грудзі апасля смерці таго жудаснага чалавека, які напалохаў сваёй жарстокасцю ўсіх мясцовых. Ягоны курган быў настолькі вялікім, што цяжка было паверыць у тое, што тут захаваны толькі чалавек, а не нейкі слон ці леў.

— І сапраўды, нібы магіла льва, — прамармытаў Азірафаэль. Трохі падумаў і звярнуўся да Кроўлі, з нейкім дакорам: — Пра гэткае людзі яшчэ доўга не забудуцца.

— Не кажы так, анёл, ведаю я гэтых людзей: праз некалькі год на гэтую дзяўчыну і на гэтага Машэку ўжо ніхто і не ўзгадаецца. Бочку медавухі стаўлю на тое, што праз стагоддзе ніхто яго імя і магілы нават памятаць не будзе.

— Дзве бочкі, — спакойна і ўпэўнена прагучаў голас Азірафаэля ў адказ. Ён трошкі ўсміхнуўся іх маленькай спрэчцы, махнуў на гэта рукою, і яны з Кроўлі зноўку выправіліся ў шлях.

Дзесьці ў трынаццатым стагоддзі яны зноўку нейкім чынам апынуцца ў гэтых мясцінах, дзе Кроўлі збянтэжана азірнецца, мільён разоў спытаецца ў тутэйшых назву мясцовасці і яе паходжання, усё не верачы сваім вачам і вушам. Азірафаэль будзе назіраць за гэтым з шырокаю ўсмешкай, лёгка падтруніваючы над здзіўленым дэманам і не заўважаючы, што ад гэтага нешта цёплае разліваецца на душы. Але гэта будзе апасля, а зараз яны ідуць па заснежанай сцяжынцы дзесьці сярод зімовага шэра-белага снегу.

І сёння, як і назаўжды яны - спрадвечныя спадарожнікі, якія бясконца ідуць сярод гэтых лясоў і палёў, сярод гэтых мятэчак і вёсак, сярод гэтай беларускай зямлі. І заўжды застаюцца толькі яны: АзірафаэльКроўлі і час.