Actions

Work Header

Паўночнік

Summary:

[Modern-(Super)hero AU]

Калі Дылюк вярнуўся ў Мондштадт, ён вырашыў зноў пабудаваць масты. Толькі б Кая прайшоў па ім і зноў стаў побач.

Альбо

АС, у якім Дылюк па вяртанні ў Мондштадт вырашае наладзіць парушаныя адносіны з Каяй ды пазбавіць свой горад ад зладзеяў. Дрэнна, што ён не разумее, як зрабіць першае, і як быць з тым, што другое ўжо пачаў рабіць іншы герой у масцы.

Work Text:

Белую фігуру Дылюк заўважыў у першую ноч пасля свайго вяртання ў Мондштадт. Дагэтуль пра яе існаванне ён даведаўся ўжо ў першую гадзіну, пакуль распакоўваў рэчаў у новай кватэры, што ён зняў у некалькіх хвілінах хадзьбы ад цяпер ягонай вінакурні.

Калі Дылюк вяртаўся дадому з цяжкага і доўгага вандравання, змёрзлы да самых костак ад вятроў Снежнай, ён увесь шлях марыў аб тым, каб стаць абаронцам сваёй краіны. У Дылюка была падрыхтоўка, ён меў грошы, і, пасля трох гадоў у вандроўцы, меў дастаткова досведу, каб стаць кімсьці патрэбным для горада. Мондштадт, з аднаго боку, абпляталі інтрыгі Фатуі, што павольна апляталі само сэрца горада сваімі ніцямі, з другога – монстры з самых глыбінь Бездані ды даўно разбуранай, зачыненай Каэнры’ах… нешта, з чым мог здолець толькі нехта незалежны, той, хто не будзе скланяць галаву пад кожнай літарай закона альбо падпарадкоўвацца выпадковаму чалавеку ў форме.

Але, не паспеў Дылюк ні забраць наперад заказаны новы касцюм, ні схаваць стары, што набыў у дарозе, як Адэліна незнарок кінула, адказваючы на чарговае пытанне:

– Так, спадар Дылюк, паліцыя зусім не змянілася. Джын намагалася правесці некалькі рэформ, але ўсё скончылася тым, што ёй выконваць больш працы… але ж Белы Рыцар, вядома, нядрэнна спраўляецца з тым, што не здольвае паліцыя.

Дылюк, які фіксаваў другое дно ў прыложкавай шуфлядцы, спыніўся.

– Белы Рыцар?

– А, з’явіўся такі года два таму, – Адэліна склала бялізну так, як толькі яна ўмела – ідэальна – і паклала яе побач з астатняй бялізнай. – Бегаў спачатку героем Акашы, ніхто не ведаў, чаго чакаць. А потым і навіны з’явіліся: то нешта ў Фатуі пойдзе не так ды яны зачыняцца ў сваім крыле на тыдзень-другі, то безданьскіх чытальнікаў хтосьці пераб’е там, дзе патрулёў ніколі не было… Яго зблізку ніхто і не бачыў, але відэа ў Акашы шмат.

Хтосьці апярэдзіў яго, але Дылюк не лічыў гэта прычынай каб спыніцца.

Ён надзеў касцюм ужо першай ноччу. Прабег па дахам тых вуліц, па якім яшчэ днём ездзіў з Эльзэрам, разбіраючыся з усімі цудамі бюракратыі, удыхнуў халоднае, трошкі горкае паветра, у першы раз за дзень усміхнуўся: ён быў дома.

А потым пабачыў Рыцара.

Той стаяў на старым муры, што аддзяляў верхні стары горад ад маладога ніжняга, і таму знаходзіўся далёка, але ўбачыць яго светлыя – дакладна не белыя, але надта яркія для начной цемры, – адзенні было проста.

Дылюк спыніўся. Рыцар таксама стаяў нерухома, але Дылюк быў упэўнены, што яго не заўважылі, і таму працягваў назіраць, як той, у сваю чаргу, назіраў за чымсьці ўнізе; Рыцар быў падобны да ката ў гэтай справе: стаяў нерухома, схіліўшы галаву, толькі час ад часу нецярпліва пераступаў з нагі на нагу.

А потым момант – і ён знік.

Каб дабрацца да старога мура Дылюку спатрабавалася тры хвіліны, і, калі ён пабачыў асвечаную лямпамі праезную дарогу, то на ёй нікога ўжо не было.

***

Праз тры месяца адбыліся дзве ніяк не звязаныя паміж сабой справы.

Па-першае, Акаша такі заўважыла, што ў Мондштадце цяпер не адзін, а два героя, за якімі можна назіраць праз камеры тэлефонаў ды навіны. Яго паспелі ахрысціць Паўночнікам, што, па сціпламу погляду Дылюка было лепш за “Белага Рыцара”, і, па словах дасведчаных працаўніц вінакурні, дзесьці ў Акашы ўжо было некалькі пікантных малюнкаў з Паўночнікам і Рыцарам.

Пра апошняе Дылюк вырашыў больш не даведвацца.

Па-другое… трэба было найсці час на размову з Каяй. За тры месяцы Дылюк так і не знайшоў сіл падысці нават не да паліцэйскага ўчастка – да Каю, калі той выпіваў у адзіным добрым бары верхняга горада. А Кая, у свой час, як толькі бачыў Дылюка за барнай стойкай, хаваўся ў цёмным вуглу, пакуль заказ за яго рабіў хто-небудзь з калег.

Ці баяўся яго Кая, альбо проста не жадаў бачыць? Так, рассталіся яны дрэнна, і можна было казаць, што ўсё паміж імі было парушана, але пасля ад’езду Дылюка яны спісваліся. Некалькі разоў, кароткімі лістамі, сухімі фактамі, быццам рабілі адзін аднаму справаздачы, і гэтая нітачка хутка абарвалася на другі год, калі адказваць на чужыя лісты стала небяспечна – з аднаго боку ціснула Бездань, з іншага – Фатуі, – і апошнія лісты ён паліў ледзь прачытаўшы.

Мабыць, Кая проста пакрыўдзіўся. Гэта было найбольш магчымы варыянт, але думкі не маглі не падкідваць і горшыя расклады, у якіх Дылюк падыходзіў да Каю і, не паспеўшы адкрыць рота, чуў: “Прыемна Вас бачыць, спадар Дылюк, але справы нашы даўно скончаныя, навошта зноў да мяне ісці?”

І ўсё ж на чацвёрты месяц Дылюк вырашыў нешта з гэтым зрабіць. Ён разгарнуў месанджар, завіс на некалькі хвілін, пагладжваючы экран з апошнімі паведамленнямі (“Хэй, прабач, я трошкі затрымаюся на працы, але паслясвяточнае кіно ўсё яшчэ ў сіле!”), а потым хутка наклацаў: “Ты будзеш заўтра ў Долі Анёлаў а сёмай?” і так жа хутка адклаў тэлефон у бок. Ад думкі якім можа быць адказ Каю, у грудзях усё сціскалася.

Але трывожаць толькі замуціла розум. На трэцім не асабіста важным, больш нудным дакуменце Дылюк заўважыў, што не можа на ім сканцэнтравацца, хоць і не паварочваўся да чорнага экрану ні воднага разу. Тэлефон маўчаў, стоячы на бязгучным рэжыму, і Дылюк зноў пастараўся аб ім забыць, узяўшы ў рукі новую паперку.

Але думкі зноў і зноў вярталіся да таго, што можа адказаць Каю.

“Прабачце, спадар Дылюк, я буду заняты”.

“Прабачце, спадар Дылюк, я не з’яўлюся”.

“Так, навошта?”

“Я заходжу ў бар толькі па няцотным лічбам, спадар Дылюк, так і не запомнілі?”

– Спадар Дылюк, – пастукаўшы, зазірнуў Эльзэр, – тэлефануе спадарыня Маргарэт, жадае абмеркаваць закупку новага сорту вінаграду. Што ёй адказаць?

– Адкажы, што я заняты, – кінуў Дылюк, але ў наступны момант схамянуўся, – а хаця пачакай. Скажы, што раніцай яна можа зайсці да мяне ў офіс. У мяне толькі адна сустрэча.

– Так, добра. Перадам ёй.

А літары ў тэксце працягвалі не складвацца ў асэнсаваны тэкст, і думкі вярталіся да тэлефону, што працягваў ляжаць убаку.

Кая ўжо павінен быў нешта адказаць. Рукі свярбелі разблакіраваць экран ды прачытаць, але ад кожнай новай думкі трывога толькі рабілася мацней. Дылюк павольна ўздыхнуў: ён ведаў гэтае пачуццё, але дагэтуль адчуваў яго ў больш небяспечных сітуацыях, такіх як сустрэча з новым, пакуль яшчэ не надзейным інфарматарам ці сустрэчай з праціўнікам, пра якога Дылюк ледзь нешта ведаў.

Кая не быў не інфарматарам, ні ворагам, але быў адзіным чалавекам, словы якога маглі выклікаць у Дылюку калі не страх, то старую, ужо, здавалася, памерлую боль.

Цярпення хапіла яшчэ на гадзіну. Рукі не дрыжалі, калі Дылюк разгортваў паведамленне, але сэрца ўсё роўна па-здрадніцку ўздрыгнула на першых словах:

“Гэта проста сустрэча ці спатканне, спадар Дылюк?”

І ў тую ж хвіліну:

“Мне трэба зразумець, ці апранаць чыстую кашулю, альбо джэм на рукаве цябе не збянтэжыць”.

І дыхаць стала трохі лягчэй.

***


У Белага Рыцара была вычварная маска. Здавалася, што ў яе не было ні вачэй, ні рота, але ўсё роўна было пачуццё, што яна глядзела цяжкім ледзяным поглядам. Рыцар зблізку ўвогуле такім здаваўся: халодным, прамерзлым, амаль не жывым, каб толькі не дыхаў ды не скакаў так, што адсочыць яго рух было немагчыма.

Але ўбачыць Рыцара зблізку ніколі не ўдавалася. Толькі здалёку, ён з’яўляўся так жа хутка, як і знікаў, а Паўночнік не ставіў мэтай яго злавіць. Тры месяцы яны займаліся рознымі справамі, паяўляліся ў розных канцах Мандштадта, не заміналі адзін аднаму і, у адрозненні ад Акашы, рабілі погляд, што адзін аднаго не ведалі.

Роўна да моманту, калі і Паўночнік, і Рыцар не вырашылі ў адзіны час адзінага дня высачыць аднаго і таго жа чалавека. Той – вельмі ўскосна – быў звязаны з Каэнры’ах і – па некаторым старым і не вельмі надзейнымі паперам – быў звязаны з Безданю, і Дылюк быў упэўнены, што ніхто акрамя яго гэтай інфармацыі не ведаў.

Яны замёрлі, адзін супраць другога, і цэль замёрла паміж імі. Хвіліны, казалася, цягнуліся доўга, быццам таксама застылі, але, насамрэч, пасля кароткай затрымкі падзеі разгортваліся імгненна: Паўночнік паглядзеў на Рыцара, Рыцар – на Паўночніка, і абодва разам – на мужчыну, які зірнуў спачатку на аднаго, потым – на другога, і кінуўся прэч.

Паўночнік амаль прапусціў момант, калі Рыцар ірвануў услед, але адразу кінуўся ў пагоню.
Немагчыма было сказаць, за кім сачыць было цяжэй: за цэллю ў цёмнай вопратцы, што ўначы злівалася з шэрымі сценамі, альбо за белай стралой, што хутка змяняла напрамак, але ў выніку, пасля дзесяці хвілін бегу, Дылюк страціў абодвух. Мабыць, Рыцар паспеў схапіць цэль, пакуль Дылюк на імгненне страціў яго з погляду, мабыць, абодва збеглі, пакуль Дылюк намагаўся адсачыць двух зайцаў.
Толькі раніцай, адаспаўшы дрэнны настрой, Дылюк прызнаўся сабе: схапіць у тую ноч ён жадаў не аднаго чалавека.

***


– Жахлівы ты чалавек, Дылюк, – прастагнаў Кая ў трубачку свайго ярка-зялёнага кактэйлю. – Я вымушаны запускаць сваю пральную машыну часцей за раз у месяц. Я згалею ад трат на парашок.

– Ты ўвесь гэты час хадзіў да працы ў бруднай вопратцы? – роўным голасам запытаў Дылюк. Ён закінуў нагу на нагу, седзячы насупраць і ігнаруючы свой стакан з вінаградным сокам, у які яшчэ ў пачатку гутаркі Кая перацягнуў са свайго стакана ружовы парасончык.

– Канешне не!.. Ну, можа быць, я не адразу бачыў маленькія плямы ад чарніла, але хто акрамя цябе на гэта глядзіць, – Кая асуджаючы ткнуў у бок Дылюка трубачкай.

– Усе. Я больш чым упэўнены, што зараз Мондштадт гаворыць не толькі аб бескарыснасці паліцыі, але і аб яе неахайнасці.

Абурэнне Кая схаваў за бакалам; але крыўдзіўся нядоўга, хутка зноў усміхнуўся ды нахіліўся наперад:

– Будзеш распускаць чуткі, спадар Дылюк? Пра тое, як паліцыя не можа ў дысцыпліну ці пра тое, як жудасна яны не выконваюць працу?

Дылюк амаль кінуў: “Калі я буду вас хваліць, то цябе скрадуць і схаваюць ад мяне”, – але своечасова схамянуўся.

Яны ж усё парушылі. Кая быў больш не яго. І тое, як Кая спачатку пацягнуўся да яго далонню, а потым абдумаўся, схаваў жэст, узяўшы відэлец, гаварыла аб тым, што Кая памятаў пра гэта таксама, і не было зразумела, ці можна ўвогуле залатаць тое, што было зламана.

– Калі паліцыя будзе атрымліваць толькі пахвалы ад бабулек, якім яны знялі кошку з дрэва, то як яны будуць развівацца да лоўлі сапраўдных злачынцаў?

– Сапраўдны злачынец у гэтым горадзе зараз – той чалавек, які завозіў падробленае віно, выдаючы яго за Світальнае, – адразу жа працягнуў Кая і зрабіў чарговы глыток зялёнай жыжцы. – Ты павінен быў вярнуцца са сваіх вясёлых канікул ды спыніць гэтае бязладдзе!

– Я. Не паліцыя? – працягнуў Дылюк.

– Паліцыя яго і злавіла. Не ты, – фыркнуў Кая ў шклянку. – Але маё пачуццё смаку панесла непапраўную шкоду. І Чарльз не даў мне купона на бясплатны бакал віна раз у дзень.

– Таму што ў нас няма такіх купонаў, Кая.

– Я залічу гэта як злачынства, – прастагнаў Кая. – Купоны на бясплатны алкаголь павінны стаць абавязковай часткай барнай аптэчкі. Я скажу Джын пра гэта.

Спакуса заплюшчыць вочы і зрабіць выгляд, што нічога не было, што Кая жартуе і ўсміхаецца як тады, да сваркі, да фізічных і душэўных ран, і нічога не парушана, вельмі моцная, але Дылюк толькі маргае, уважліва глядзіць і амаль не перапыняе Каю, калі той пачынае расказваць надта прыхарошаную гісторыю з працы. У Каі правае вока перакрэслівае белы тонкі шрам; калі не ведаць, што ён там ёсць, то можна і не заўважыць, але Дылюк памятае, як гэтае месца краваточыла тры гады таму. Як ён быў злы, і горла балела ад крыку, а Кая трымаўся за параненае вока, і яго погляд быў адначасова поўным і болю, і ціхмянасці.

Колькі Дылюк не вандраваў, з колькімі людзьмі не размаўляў – ніколі больш ён не бачыў такога погляду, што ўрэзаўся ў памяць ды застаўся там начнымі кашмарамі.

***


“Мяне падкінулі, – сказаў у адзін дажджлівы вечар Кая, і свет Дылюка разбіўся на дробныя асколкі, – я з Каэнры’ах”.

У той дзень, пад шум дажджу, што кроплямі стукаў па вокнах, Дылюк жадаў Каю забіць. Не той час, не той дзень – хто гаворыць пра такое пасля пахавання свайго бацькі?! Чаму зараз, чаму ты…

Праз гады, праз доўгі шлях і новыя веды, ўсё, чаго жадаў Дылюк, было схаваць Каю ад астатняга свету. Але было позна: Кая, мабыць, і быў час ад часу побач, размаўляў, намагаўся чымсьці дапамагчы, але ў той жа час быў так далёка, што Дылюк ведаў: пачні ён размову пра мінулае – і Кая знікне, быццам яго і не было.

Пра Каэнры’ах хадзілі розныя чуткі. То была мёртвая краіна. Праклятая частка свету.

Хтосьці верыў, што ад яе пачалася Бездань. Хтосьці гаварыў, што апошнія яе жыхары яшчэ намагаюцца развязаць новую вайну, каб знішчыць Тэйват. Хтосьці ціха шаптаў, што Каэнры’ах раскідвае сваё насенне па ўсім сямі краінам, і хутка яно ўзгадуецца і парушыць усе сем знутры.

Мабыць, апошняе не было проста вар’яткай думкай. Мабыць, Кая быў такім насеннем.

Але Дылюк памятаў, як глядзеў на яго Кая ў той момант, калі прызнаваўся, як не супраціўляўся, калі Дылюк кінуўся на яго з кулакамі, як чакаў чагосьці з гэтым пабіта-пакорным поглядам, – і не бачыў прыгрэтай цяплом змяі.

Мабыць таму, што змяёй Кая ніколі не здаваўся. Не, лічыў Дылюк. Кая быў птушкай, што нарэшце стала вольнай у горадзе свабоды.

***

Белы Рыцар паляваў на Каэнры’ах.

Гэта Дылюка хвалявала.

Спачатку ён не звяртаў увагі. Паўночнік і Белы рыцар не перасякаліся, не размаўлялі, і калівы інфармацыі Дылюк збіраў, але да некаторага часу не ўпарадкоўваў. Калі ж рукі дайшлі – перапляценне чырвоных і сініх нітак выявіла зладжаную карціну.

Белы Рыцар ахоўваў Мондштадт.

І паляваў на любога, хто меў дачыненне да Каэнры’ах. Дылюк таксама такімі людзьмі цікавіўся, але звычайна проста слухаў чуткі ды збіраў адно за другім дасье ў дальняй шафе свайго таемнага пакою. І трэба было здагадацца, убачыць, што амаль кожны другі чалавек у спісе за апошнія гады два з Рыцарам сустракаўся.

Гэта было… дзіўна. Паўночнік быў не адзіным начным вартавым свайго гораду, і яшчэ ў падарожжы Дылюк сустракаў тых, хто абараняў свае краіны пад маскай. Падысара ды Сокал у старым вільготным Сумеру, Якша і Нефрыты ў Лі Юэ – усе яны небяспекай заўсёды згадвалі альбо непрадказальную ды дзікую Бездань, альбо хітрых ды ваяўнічых Фатуі. Пра Каэнры’ах амаль заўсёды гаварылі як пра старую легенду аб захопу яе Безданю ці як чутку, што Каэнры’ах Бездань і заснавала.

Гэта не павінна было хваляваць Дылюка, як мінімум да моманту, пакуль Каэнры’ах не пачала бы пагражаць свету не толькі чуткамі, а Белы Рыцар не пераключыцца з дапамогі Мондштадту на яго знішчэнне.

Але сваім незразумелым паляваннем на Каэнры’ах Рыцар усё ж цягнуў свае рукі да таго, што Дылюк лічыў сваім.

***


Спатрэбіліся два тыдні і адзін амаль поўнасцю перарыты гарадскі архіў каб атрымаць адзіную зачэпку.

Два гады таму, пакуль Дылюк замярзаў у Снежнай і паміраў ад жару ў Натлане, ціха і амаль незаўважна ў паліцыі пачаў працаваць новы судмедэксперт. Нічога надзвычайнага, проста зыход на пенсію старога працаўніка і прыход новага, акрамя таго, што нейкі Альбеда заступаў на працу быццам з’явіўшыся з ніадкуль.

Калі не глядзець у іншыя бакі, то нітачкі абрываліся дзесьці перад яго прыездам у Мондштадт. Сацыяльныя сеткі Акашы дадавалі крыху больш інфармацыі: Альбеда быў знаёмым Алісы, славутай навукоўцы, час ад часу ўпамінаўся ў яе працах; ён прыглядваў за яе дачкой, Клі: та вяла “творчы блог”, дзіцячы, неахайны, але на размытых фотаздымках быў бачны светлавалосы сілуэт. Час ад часу Альбеда трапляў у відэа, што здымала нейкая “C₁₂H₂₂O₁₁” – Дылюк хутка праглядзеў некалькі, але ў іх Альбеда толькі асісціраваў ды маўчаў.

Сам Альбеда ніякіх блогаў не ствараў.

Так ці інакш, Дылюк хутка пачаў глядзець у іншы бок.

Спраў на Каэнры’ах у Дылюка было няшмат, але яны былі. Ён перарыў кожны выпадак, кожнага чалавека, што былі звязаны са згінулай краінай, і нарэшце вычапіў знаёмае імя ў справах яшчэ адной навукоўцы.

Людзі пісалі, што Рэйтрандзір білася над тайнай жыцця і стварала монстраў. Ці былі гэта жудасныя стварэнні, што час ад часу зграямі паяўляліся са сгінулай тэрыторыі, альбо нейкія іншыя пачвары – крыніцы не ўдакладнялі, але і тут Альбеда з’явіўся ў запісах нібыта з паветра новым ”вучнем” старой навукоўцы.

Можа быць, падумаў Дылюк, намотваючы чырвоныя ніткі на пальцы, Альбеда сапраўды проста стварыўся.

З прабіркі.

***


– Калі ласка, паводзь сябе ціха. Дзіцё спіць.

Альбеда паводзіў сябе так, быццам людзі ў плашчу ды масцы прабіраліся да яго пакоя кожную ноч. Можа быць, так і было – магчымасць таго, што Альбеда працаваў на Рыцара, заставалася высокай.

– Я магу дапамагчы?

Сам Альбеда не адрываўся ад запісаў і паметак на лістах, і цёмныя кругі пад яго вачамі гаварылі, што ён не спаў добра вось некалькі дзён. На Паўночніка ён нават не зірнуў – толькі ўздыхнуў, калі ад ветру з адчыненага акна са стала здзьмула паперы.

Паўночнік спыніўся на адлегласці працягнутай рукі ад пісьменнага стала:

– Белы Рыцар, – з перашкодамі прагучаў змененны голас. – Хто ён?

Альбеда зяўнуў расслаблена, адкінуўся на спінку крэсла, быццам нічога яму не пагражала:

– Хтосьці ў масцы, – махнуў ён рукой. – Як і вы, спадар Паўночнік. Навошта мне ведаць?

Хлусню Паўночнік прапусціў, адразу спытаўшы зноў, але іншае пытанне:

– Чаму ён палюе на Каэнры’ах?

Судзячы па таму, як Альбеда замер, кудысьці Паўночнік трапіў.

– Ох, – прагучала задумліва, пакуль пальцы намацалі стосік рознакаляровых стыкераў да наклеілі адзін на чарговую паперу. Альбеда насупіўся, цыкнуў языком: – А Вы рабілі дамашнюю працу. Няўжо не даведаліся, хто ён?

– Каб даведаўся – не пытаў.

– І? Чаму Вы шукаеце адказаў на гэтае пытанне? – псрыкнуў стэпрлер. – Ён ахоўвае Монд. Вы ахоўваеце Монд. Намалюйце крэйдай мяжу ды прапануйце яму дзейнічаць на сваёй палове горада. Ці раздзяліце абавязкі…

– Ён палюе на Каэнры’ах, – паўтарыў Паўночнік гучней, амаль ударыў далонню па сталу, але Альбеда – надта спрытна для звычайнага навукоўцы – спыніў руку ў сантыметрах ад паверхні. – Я ня ведаю, чаму, але калі ён помсціць… слепа помсціць, мне трэба яго супыніць, каб ён не дастаў кагосьці, хто дарагі мне.

Нарэшце Альбеда глядзеў на Паўночніка, хмурна, непахвальна, і прыслухваўся к начной цішы.

– Так, Рыцар помсціць, – кіўнуў ён, адпускаючы далонь. – Але, спадар Паўночнік, ён не кране нікога, хто таго не заслугоўвае.

– Хто вырашыць…

– Ён не кране, – паўтарыў Альбеда ў адказ на шыпенне. – Бо ён сам з праклятай краіны.

***


– Мне пачаць раўнаваць?

Кая спытаў гэта ціха, пакуль іх размову ніхто не мог пачуць. Люмін толькі-толькі спрыгнула са свайго стула каб далучыцца да Эмбер з Эолай за іх сталом, а Кая ўжо перакінуўся праз стойку, каб Дылюк чуў яго лепш.

– Раўнаваць да чаго? – ускінуў брыво Дылюк і перадаў Кае напой. – Люмін не п’е, калі ты не заўважыў, ніхто не скрадзе ў цябе лішнюю бутэльку віна.

– Але ж вы так добра размаўлялі! – ахнуў Кая тэатральна. – Мне здавалася, ці яна з табой фліртавала?

– Хто? Люмін? Ці яе галасавы памочнік? Я больш чым упэўнены, што П.А.Й.М.О.Н мае максімум функцыю аўтаматычнага смеху на дурныя жарты, не арсенал фраз для флірту.

Кая рассмяяўся нягучна, але звонка, і Дылюк замер, намагаючыся захаваць момант у памяці. Ён быў надта падобны да тых, што засталіся з дзяцінства, цёплы, спакойны, і так проста, здавалася, было кахаць Каю ў такія моманты. Паранена, здалёку, але нарэшце адмовіцца ад гневу, утаймавацца са смуткам, ды пачаць крок за крокам будаваць новае з асколкаў.

Толькі б сам Кая працягнуў руку насустрач.

Але Кая, нягледзячы на тое, што быў тут – толькі далонь працягні – усё роўна адчуваўся далёкім, замкнёным, быццам Дылюк вярнуўся ў Мондштадт, але Кая знік, заставіўшы толькі добрую копію сябе.

– Кай, – ледзь чутна шапнуў Дылюк, але не працягнуў; “Хочаш, я раскрою цябе некалькі сакрэтаў?, – мог сказаць ён, але прамаўчаў. – Хочаш, як да ўсяго, мы схаваемся там, дзе нас ніхто не знойдзе, і я раскажу, хто хаваецца пад маскай аднаго з начных мсціўцаў, якога так намагаецца злавіць твая паліцыя”.

– Я хачу яшчэ Паўдзённіцы, – не заўважыўшы ўнутраных пакут Дылюка, Кая паставіў перад ім пустую шклянку.

– Цябе ня трэба дадому? – не паспяшаўся Дылюк адкрываць новай бутэлькі. Кая толькі штучна надзьмуў губы:

– Ад адной горш не стане. Я дайду, не хвалюйцеся, спадар Дылюк. Але не, пачакай, – ён вытрымаў паўзу, якую звычайна даваў перад тым, як сказаць глупства, – я сёння маю грошы. Магу дазволіць таксі. Таму… Дзве порцыі Паўдзённіцы!

Дылюк мог бы зрабіць і тры. Але ні за якую колькасць віна цяперашні Кая не папрасіў бы Дылюка адвезці яго дадому.

***


– Дылюк?...

Ах, ну канешне. Калі нешта ідзе не па плану, у выніку не па плану ідзе ўсё.

– Кай. Што ты тут робіш?

Дылюк думаў, што горш ужо ня будзе, калі ўпаў з даху на зямлю пасля таго, як куля праціўніка амаль не трапіла ў сцягно, пакінуўшы драпіну, а самога Дылюка збіла с ног. Пабеда ўсё роўна засталася за імі: пакуль Дылюк намагаўся ўздыхнуць больш паветра, Люмін разабралася з апошнімі ворагамі, звязала іх, заставіўшы там, дзе паліцыя раніцай дакладна знойдзе, ды павалакла Дылюка далей ад места сутычкі.

Доля Анёлаў была бліжэйшым месцам, дзе можна было перавесці дух ды перавязаць раны. Да адкрыцця было яшчэ доўга, і на свет у адзіным акне ніхто, спадзявалася Люмін, не павінен быў звярнуць увагі, але…

– Начны патруль, – павольна, трохі сіпла растлумачыў Кая. – Мы ўбачылі святло і… Архонты, Дылюк, ты…

– Слухай, я ўсё растлумачу…

“Кая, ты дзе? Усё ў парадку?”

Усе замёрлі. Кая, паціраючы пальцамі нос, другой рукой паднёс рацыю да рота:

– Так, усё добра, нехта проста пакінуў святло ўключаным, – сказаў ён павольна. – Эола, калі ласка, назірай за наступнай вуліцай, я тут скончу і вярнуся да цябе.

“Ты ўпэўнены? Пачакай, я зараз прыйду…”

– Не-не, ня трэба! Я проста шукаю рубільнік. Гэтыя рабочыя памяшканні… ну, ты ведаеш, – твар Каі не змяніўся: ён працягваў глядзець на Дылюка халодным позіркам, – але ў голасе пачуўся смех. – Ты ж закажаш мне шашлычкі ў Дыёны? Будзь ласка, і каву.

“Кая-“

– Вялікі дзякуй, хутка буду!

У цішыні прайшло некалькі хвілін: Кая гладзеў то на Дылюка, то на Люмін, – тая хавала погляд, разбіраючы маленькую, амаль пустую падарожную аптэчку, – Дылюк жа глядзеў на Каю неадрыўна. Прамільгнула шалёная думка: а ці могуць яго словы трохгадовай даўнасці зараз вярнуцца да яго…

– Дзе ў цябе бінты? – пытанне прагучала амаль нечакана, і Дылюк спачатку напружыўся, чакаючы іншых слоў. Кая, істрактаваўшы маўчанне інакш, працягнуў: – Спадзяюся, яна тут ёсць, не жадаю аднойчы пачуць, што…

– Ты ведаў?..

Дылюк спытаў у лоб. Люмін хутка знікла, схаваўшыся ў суседнім пакоі, і Дылюк толькі краем вуха мог пачуць, як яна шукае барную аптэчку ў шуфлядах.

– Пра што? Люмін нямая, так, пра гэта ўвесь Мондштадт ужо ведае.

– Кая, калі ласка…

За вокнамі пачаў накапваць дождж.

– Здагадваўся, – адказаў нарэшце Кая і сеў на пыльную падлогу побач так, што Дылюк мог адчуць, як амаль датыкаюцца іх ногі. – Новы гарадскі герой, якому дастаткова грошаў на навернуты баявы касцюм, з’явіўся адразу пасля таго, як спадар Дылык вярнуўся з вандроўкі. Хто бы гэта мог быць?..

– Эльзэр, – падказаў Дылюк, і Кая рассмяяўся, у гэты раз па-сапраўднаму, і забраў ад Люмін знойдзеную аптэчку. Тая так і не сказала ні слова; П.А.Й.М.О.Н мільгаў на поясе роўным чырвоным светам і, хутчэй за ўсё, быў поўнасцю разладаваны.

У маўчанні прайшло яшчэ некалькі хвілін, пакуль Люмін апрацоўвала драпіны антысептыкам, а Кая накладваў бінты, пакуль у адзіны момант не замер апошні:

– Дылюк.

– М? – укалыханы цяплом, Дылюк дазволіў сабе заплюшчыць вочы і расслабіцца.

– Ты пагражаў Альбеда.

– Ты знаём з Альбеда?

– Дылюк, – Кая амаль прастагнаў, – канешне, мы працуем разам. Мы з, – ён змоўк, праглынуў, – ну, ты ведаеш, – праігнараваў зацікаўлены погляд Люмін. – І з Клі я знаём, спадзяюся, ёй ты… ты не змог бы, яна б здолела цябе сваім поглядам, – Кая фыркнуў, а потым зноў сур’ёзным тонам сказаў: – І вось яму ты пагражаў.

Было прыметна, як Люмін мацней націснула ватай на чарговую драпіну, быццам гаворачы: “Давай, Дылюк. Я цябе пра гэта распавядала. Словамі праз рот”.

– А цябе пагражае Рыцар, – выдыхнуў Дылюк. – Ён палюе на такіх як ты.

Кая здаўлена нешта прамыкаў, намагаючыся зафіксаваць бінт на назе, потым замер, заплюшчыў вочы, і нарэшце адказаў:

– Дылюк. Гэта не твае клопаты.

***


“Я чула, – гаварыла Люмін механічным высокім голасам П.А.Й.М.О.Н., – што твар пад маскамі хілічурлаў настолькі пачварны, што нават самі гэтыя істоты не могуць бачыць сябе ў люстэрках”.

Яны прыходзілі з гіблых зямель час ад часу. Чалавекападобныя, амаль разумныя, маўляючыя на сваёй мове, хілічурлы рабілі шмат клопат, калі наступалі невялізнымі атрадамі на вёскі і маленькія гарады. Мондштадт быў горадам вялізным – амаль поўнасцю займаў тэрыторыю маленькай дзяржавы, – але і яму, не меўшы рэгулярнай арміі, прыходзілася дрэнна.

Перад ад’ездам Дылюк чуў, як Варка прапаноўваў ідэю вярнуць Ордо Фавоніўс, славуты ордэн, абараняўшы зямлю амаль сто гадоў таму. Можна было, падумаў тады Дылюк, даць іншую назву той групцы людзей, якія ўмеюць трымаць нешта больш за пісталет, насіць цяжкія бронекасцюмы і якім улада прапануе бязвылазна каравуліць мяжы.

Калі Дылюк вярнуўся, Мондштадт ніяк не змяніўся, і частка паліцэйскіх усё яшчэ магла ў любы момант быць прызвана абараняць горад любой цаной.

Кая, дазнаўся Дылюк адным вечарам, калі ён урэшце рэшт змог запрасіць Каю ў сваю кватэру і яны распілі амаль позную бутэльку віна (піў Кая, Дылюк толькі слухаў з кожнай хвілінай ўсё больш вясёлую прамову), таксама меў свой нумар на хуткім набору Джын.

– Я мог вярнуцца, – сказаў ён тады ціха, упершыню перапыняючы Каю, – а ты мог бы быць мёртвы.

– Архонты, што за драматызм, – закаціў той вочы ў адказ. – Ніхто б не памер, гэтых пачвар амаль не было, навіны перабольшваюць.

Дылюк маўчаў. Глядзеў у акно, быццам цемра за ім магла яму дапамагчы, і намагаўся думкі аб трэцяй магіле на сямейным магільніку знішчыць.

Але праз тыдзень яны вярнуліся. У той момант Дылюк ляжаў на сырой зямлі, гледзячы ў хмарнае неба, глытаў паветра і думаў аб тым, што Кая мог бы быць на яго месцы. Што не прымчыся Паўночнік на месца бою адразу, як з’явіліся першыя навіны – і невялізны, хутка сабраны атрад, у якім мог быць малады афіцэр, згінуў.

Толькі хілічурлаў прыйшоў забіваць Паўночнік. Белы Рыцар таксама – было чутна, як яго лязо раздзірала пачвар на часткі, але самога Рыцара Дылюк не бачыў з моманту, калі гіганцкі хілічурл збіў Паўночніка з ног.

На самай мяжы позірку мільгалі паліцэйскія агні, але не прыбліжаліся.

– Сыдзі, – сказаў Дылюк, калі Рыцар наблізіўся да яго і паглядзеў, схіліўшы галаву, зверху ўніз. Яго маска зблізку нервавала: ні адзінай няроўнасці, толькі белы… пластык? “Як ён толькі бачыць”, – падумаў Дылюк, і толькі потым да яго дайшло, што чымсьці гэты авал нагадваў маскі дзікіх пачвар. Гэта, вядома, павінна было ператварыцца ў іншую думку, вынік, але думкі цяклі павольна і ўсё ніяк не маглі дайсці.

– Ці не патрэбна спадару Паўночніку рука дапамогі? – нават у механічна змененым голасе Рыцара была чутна ўсьмешка, і Дылюку прыйшлося палічыць да пяці, каб не ўскочыць з мэтай таго забіць. – Альбо так і жадаеце здацца паліцыі?

– Пайшоў у бездань.

Смех сказіўся перашкодамі.

– Нават ніякага “дзякуй”? Ці сапраўды Мондштадт выхоўвае сваіх герояў такімі… – Рыцар хутка адступіў, калі кулак Паўночніка амаль закрануў маску, – некультурнымі.

– Пайшоў. Вон.

Рыцар замер. Паўнонік таксама, але толькі таму, што яму патрэбны былі ўсе сілы, што засталіся, каб застаццца ў прытомнасці ды збегчы. Рыцар жа спачатку быццам завіс, напружыўся, потым трахнуў галавой (“Кая, – згадаў Дылюк, рабіў так пасля начных кашмараў”) і хутка знік за бліжэйшай сцяной.

Калі недалёка пачуўся шум галасоў, Паўночнік ужо знік таксама.

***


“Я кахаю цябе”.

“Калі ласка, вярніся дадому”.

Дылюк быў тым, каму было трэба гэта сказаць. У сварцы былі вінаватыя абодва, але калі Кая быў тым, хто прынёс у дом факел, Дылюк заставаўся чалавекам, хто вырашыў спаліць ім масты. Новыя будаваліся павольна, здаваліся хісткімі, але ў той момант, калі Кая нарэшце пазваніў першым, заклікаўшы разам наведаць прыехаўшую з Лі Юэ выстаўку, Дылюк зразумеў, што ўсё не дарма, і Кая ішоў на сустрэчу.

Але нешта змянілася пасля таго, як Кая знайшоў параненага Паўночніка-Дылюка. Той не заўважыў гэтага адразу: днём Дылюк зарываўся ў працу – з яго вяртаннем справы Світання пайшлі ў гору, і на адну скончаную справу знаходзіліся дзве новыя, – ноччу Паўночнік патруляваў вуліцы, назіраў за тым, ці не з’явіліся на межах горада новыя пачвары. Але праз тыдзень поўнага маўчання нарэшце да Дылюка дайшло: Кая яго пазбягаў.

– Кая, – сказаў Дылюк мякка пасля таго, як пайшоў не самым прыгожым шляхам: наведаўся ў кватэру Каі, а потым, калі не застаў таго дома, падпільнуў таго каля дома. – Мне здавалася, што сёння ў цябе выхадны.

– Дылюк, – так жа спакойна адказаў Кая; за яго спінай піскнула сігналізацыяй машына. – Я толькі дапамог Люмін, падвёз яе да вакзалу. Яна не гаварыла цябе, што сёння ад’язджае ў Лі Юэ?

Гаварыла, успомніў Дылюк, але я не думаў, што аб дапамозе яна папросіць цябе. Хутчэй за ўсё сам Кая сваю дапамогу ёй навязаў, каб… тут пачыналася канспіралогія, але недавер’е працягвала грызці Дылюка: нешта тут было не так.

– І гэта ўвогуле не вельмі ветліва – так, без запрашэння прыходзіць да чалавека, – Кая хуткім крокам падышоў бліжэй і ткнуў пальцам Дылюка ў грудзі. Цалкам ён выглядаў так, як звычайна, і Дылюк нават усміхнуўся ў адказ на прытворную злосць, але трывожныя званочкі не знікалі.

– Я напісаў цябе. Ты проста не прачытаў паведамленне.

– Я правяраў тэлефон пяць хвілін таму, там нічога не было!

– Я напісаў за тры.

– Але чакаў гадзіну?

У адказ Дылюк падняў над галавой папяровы пакет:

– Спадзяюся ў цябе падключаны ФонтаСтрым, – дазволіў Дылюк вырваць яго з рук, – я адмаўляюся глядзець на тое, як ты псуеш добрыя шашлычкі віном, у цішыні.

– Які ты… – Кая застагнаў. – Вось… але добра. Усё роўна ў мяне не было планаў на вечар. Ты, я і пяцігадзінная дакументалка пра Цара Дэшрэта?..

– Я ненавіджу дакументалкі…

– Гучыць цудоўна!..

***


Насамрэч трэба было проста злучыць некалькі кропак. Гэта было проста і хутка, але цяжкім было прыманне таго, што гэта было трэба зрабіць.

Дылюк адказваўся. Ён глядзеў з Каей нудныя дакументалкі, наліваў яму ўвечары ў бары мудрагелісты кактэйль, а ноччу паляваў на Белага Рыцара і зладзеяў. Апошнія хутка здаваліся, варта ім было пабачыць чорную маску і плашч. Рыцар жа спыняўся, паварочваўся да Паўночніка, нібыта гаворачы “вось ён, я, што рабіць будзеш, герой?”, і ў гэты момант заміраў Дылюк. Яны глядзелі адзін на аднаго з-пад масак у цішыні доўгімі мінутамі, пакуль хтосьці адзін не вырашаў сыйсьці, альбо пакуль праслушка не перахватвалі чарговае: “Хутка! Патрэбна дапамога!”

Існавала тры кропкі.

Першай быў меч. Падлеткам Дылюк, схваціўшы Каю пад руку, уварваўся ў кабінет Варкі і проста сказаў: “Навучыце фехтаваць”. Тое, што калісьці Варка валодаў гуртком, у якім вучыў дзяцей змагацца на драўляных мячах, ведаў шмат хто ў горадзе, але чаму ў выніку гурток закрыўся, людзі толькі гадалі. Гэта быў першы раз, калі Дылюк адразу вырашыў дабівацца цэлі не бацькавымі грошамі ці сувязямі, але сілай упартасці, і перамог, сам, з ціхім Каяй за спінай.

“Знізу ўверх – і наперад”, – вучыў Варка. Знізу ўверх – і наперад – рассякаў пачвар Рыцар. Паўночнік заплюшчваў вочы і адварочваўся, прыдумляючы тысячы версій, дзе незнаёмы чалавек мог гэтаму навучыцца.

Другой былі словы Альбеда.

Белы Рыцар быў з Каэнры’ах. Кая быў з Каэнры’ах. Колькі такіх было ў Тэйваце? Шмат, дазнаўся Дылюк у сваім падарожжы. Колькі такіх было ў Мондштадце? Дастаткова, паказвалі справы, але такія людзі альбо намагаліся зліцца з натоўпам, жыць звычайнае жыццё ды не ўспамінаць, адкуль яны, альбо былі рэдкімі пацукамі, якіх было б варта забіць, каб не рэшткі маралі ў галаве.

Трэцяй быў адказ. “Новы гарадскі герой, якому дастаткова грошаў на навернуты баявы касцюм”, – сказаў Кая, пакуль яго рукі сцягвалі рану бінтам. Але Дылюк ведаў, што грошы ў такой справе – не галоўнае.

Дылюк ведаў, як працуе ўлада і па якім каналам паліцыя перадае інфармацыю, таму што сам нядоўгі час быў яе часткай. Ён ведаў, як збіраюцца доказы, дзе слабыя месцы баз даных і як выглядаюць маршруты патрулёў, – і тое ж ведаў Рыцар.

Проста злучыць кропкі. Дылюк ведаў, што аднойчы гэты час настане.

***

Дылюк быў дзесьці паміж дэпрэсіяй і прыняццем, калі тэлефон абудзіў яго ад думак. Альбеда, з якім яны не сутыкаліся з той ночы больш ніколі, на прывітанні не разменьваўся і адразу пачаў:

– Ты ведаеш, дзе Кая?

Кая, ведаў Дылюк, павінен быў быць на праце. Мінула толькі першая палова дня, Дылюк разграбаў фінансавыя справаздачы, Кая, хутчэй за ўсё, зарываўся ў фінансавыя махінацыі, але на словы аб гэтым Альбеда толькі ўздыхнуў:

– Яго няма на месцы. У аддзеле таксама, – Дылюк адчуў, як яго пачынае накрываць трывога. – Я яшчэ не пытаў патрулі, але сёння ў яго не павінна было быць ніякіх выездаў.

Дзесьці паміж дэпрэсіяй і прыняццем зноў мільгнула адмаўленне.

– Можа быць ён проста выйшаў за кавай…

– Ён не адказвае на званкі, – хутка перабіў Альбеда. – Ні на якія званкі, – дабавіў ён, амаль робячы за Дылюка апошні крок.

Гэта было імгненна, але ўсё роўна здалося, што прайшла хвіліна. Дылюк быццам зноў прайшоў увесь шлях ад халоднага адмаўлення і запальваючага гневу да трывожнага торгу і душачай дэпресіі. Адзіны крок – хваля эмоцый адначасова ператварылася ў крыштальна чысты супакой. Кропкі злучыліся, пазл – просты, дзіцячы, – пазбіраўся сам сабой, і адразу стала зразумела, што рабіць далей.

– Ты ведаеш, – сказаў Дылюк ціха, быццам адзінае памылковае слова – і гэты ўнутраны супакой знікне, – дзе ён можа быць?

***

З Мысу Зароку было відаць бяскрайнюю блакітнасць акіяна. Дылюк любіў прыходзіць у гэтае месца дзіцёнкам, аднойчы прывёў Кая палюбавацца зоркамі, што адлюстроўваліся ў вадзе, але ўжо тады ў землях побач не было бяспечна, і бацька доўга лаяўся пасля, перапужаўшыся, што яго дзяцей маглі забіць монстры.

Праз гады хілічурлы ў гэтых месцах толькі замацаваліся, усюды адстроіўшы лагеры, і Паўночнік намагаўся праслізнуц праз іх ценем, каб не даць пачварам затрымаць сябе. Гэта было цяжка рабіць у свеце дня, але ўдача была на баку Паўночніка, і, трымаючыся на адлегласці, Дылюк мог бачыць вогнішча і разбурэнне.

Белы Рыцар быў тут – нешта шукаў? – і ішоў наўпрост таранам. Дым ад пажараў было відаць і наперадзе – і гэта было адзіным, што спыняла Паўночніка ад пошукаў белага адзення ў кожным парушаным лагеры.

“Ён жывы, – паўтараў ён сабе нібы мантру, – ён моцны, супакойся. Ён жывы, і ты яго знойдзеш”.

І Белы Рыцар знайшоўся. У сваім касцюме ён згубіўся паміж белымі пушыстымі дзьмухаўцамі, але чырвоныя, амаль рудыя плямы крыві на светлым адзенні яго выдалі. Ён сядзеў на зямлі, спінай абапершыся аб камень, і Дылюк хутка абышоў яго, каб упэўніцца: Рыцар проста стаміўся, і сур’ёзных ран не меў, і кроў, што плямамі пакрывала касцюм была не ягонай.

– Ах… хто ў нас тут… – скрыпуча сказіла прылада знаёмы голас, і Дылюк на імгненне прыкрыў вочы: прыбор відавочна быў зламаны, і голас Каі пазнаваўся нават праз гэты шум. І нават у ім былі і знаёмыя ноткі, і звычка цягнуць галосныя – як толькі ён не пазнаў раней…

Паўночнік прысеў на адно калена, працягнуў рукі да белай гладкай маскі – і чужая пальцы хутка перахвацілі яго.

– Цішэй, спадар Паўночнік, – гучаў голас Каі праз перашкоды. – Ці вам не гаварылі, што нельга здымаць маскі з праклятых дзяцей? – смяшок, трошкі нервовы. – Пад імі Вы ўбачыце толькі монстра.

За смяшком хаваўся страх, і Дылюк памятаваў сам: крыкі, кроў, парваныя здымкі, – і толькі і смог, што ўсміхнуцца ў адказ. Ён ня ведаў, ці не развучыўся ўжо, ці кране гэты жэст хаця б губы, але хватка на рука аслабела, і маска паддалася пальцам.

З пад яе на Дылюка глядзелі знаёмыя блакітныя вочы; пальцы ўбралі са лба мокрыя цёмныя валасы, пагладзілі шрам над брывом, і, нават не заўважыўшы, Дылюк выдыхнуў рвана:

– Але я бачу толькі цябе, Кая.

Далонь лягла на смуглую шчаку, і пальцы Каі накрылі яе ў адказ, пакуль нявер’е ў яго поглядзе змянялася здзіўленнем.

– Дылюк, – сказаў ён аднімі губамі, што падрыгвалі, нібыта баючыся скласціся ў усмешку. – Ты тут…

– Каб забраць цябе дадому, – да белай вопраткі прыліпла насенне дзьмухаўцоў. – Ідзём. Ідзём са мной.

Калі Дылюк вярнуўся ў Мондштадт, ён вырашыў зноў пабудаваць масты. Толькі б Кая прайшоў па ім і зноў стаў побач.

– Добра, Люк. Але цябе прыйдзецца мяне несці.

І нарэшце Кая пачаў іх пераходзіць.

Series this work belongs to: