Actions

Work Header

Адзін раз калі Шыгаракі паклапаціўся пра Дабі і тры разы калі Дабі паклапаціўся пра Тамуру

Summary:

ShigaDabi Week 2023

Day 1 Hurt/Comfort

Шыгаракі і Дабі клапацяцца адзін аб адным, калі Ліга перажывала свае не лепшыя часы.

Асцярожна, можа стрыгярыць.

Work Text:


У часовым сховішчу Лігі холадна і пыльна. Нейкае старое складское памяшканне якім шмат гадоў ніхто не карыстаўся. Але хіба ў зладзеяў ёсць выбар? Шыгаракі хутаецца ў сваю кофту і садзіцца ў куце, думаць. Але думаць не атрымліваецца. Атрымліваецца толькі глядзець на Дабі і павольна закіпаць.

Тамура шалее. Глядзіць на гэтага гарэлага дурня і вар'яцее дзіка. Той толькі што выпадкова садраў адну са сваіх клямараў на руцэ. У яго кроў хвошча, а ён рукой махнуў і руку ў кішэню сунуў. І гэта ўжо не першы раз. Шыгаракі, шчыра кажучы, не разумее якім такім містычным чынам Дабі ўсё яшчэ жывы, а не загнуўся ад заражэння крыві. Тамура шалее, але маўчыць. Яшчэ чаго, яму больш за ўсіх трэба ці што? Калі гэтаму шрамаванаму доўбню пляваць на сваё здароўе, то яму і тым больш. Рука здрадліва лезе пачухаць шыю. Пляваць яму на гарэлага. Пляваць.

Ага, вядома, ага. Плюнуў, расцёр і забыўся аб гэтым назаўжды. Менавіта таму Шыгаракі, грозны бос Лігі, устае, пад узягладамі нічога не разумеючых калег, ідзе да шафы, бярэ адтуль аптэчку і шпурляе яе на калені Дабі. Гарэлы няўцямліва міргае. Раз'юшвае.

— Руку каб сваю прадызенфікаваў. І наогул увесь сваёй кашмарны аргазм неда-пірсера апрацаваў. Мне тут трупы ў камандзе не патрэбны.

Дабі маўчыць і ўважліва глядзіць, прыжмурыўшы вочы. Тога тут жа ўскоквае і просіцца сама апрацаваць яму ўсё, каб паглядзець як ад перакісу кроў пойдзе. Тамура гэтага не слухае, выходзіць з пакоя. Сверб становіцца крыху слабейшым. Нарэшце мозг пачынае думаць.

На наступны дзень Дабі фарсіць па сховішчу без майкі і Шыгаракі ўважліва аглядае яго апёкі і клямкі. Раны выглядаюць ужо крыху лепш, не такія запалёныя. Тамура адчувае ірацыянальнае задавальненне і дазваляе сабе незаўважны кіў-прывітанне. Дабі ўсміхаецца ў адказ.

***

Тое, што з яго пачынаюць спадаць штаны, Шыгаракі заўважае адразу, яшчэ да таго як прыйзодзіцца рамень на апошнюю дзірку зашпіляць. Але рэзкае пахуданне не дзіўна, у іхніх цяперашніх умовах. Тамура апранае максімальна бясформенную байку і кладзе сабе ежы менш за ўсіх. Ён лідэр і павінен клапаціцца аб астатніх, Тога вунь наогул дзяўчо яшчэ. Пра тое, што апошні раз ён так рэзка худнеў гадоў у 14, калі Настаўніка ледзь не прыбілі, Шыгаракі стараецца не думаць. Стрэс, перажыванні, уваўзрослая адказнасць. Апетыту няма, але і голаду пакуль што таксама, што ўжо наогул нядрэнна.

Дабі здаецца заўважае стан боса. Садзіцца побач падчас прыёмаў ежы, ці як кажа Кампрэс - званых вячэр. Уважліва глядзіць за Тамурай, у яго талерку і тое колькі ежы з талеркі сыходзіць у рот, а колькі ў талеркі астатнім удзельнікам Лігі. Дабі хмурыцца. Яму зусім не падабаецца тое, што ён бачыць. Ён моўчкі выходзіць з сховішчу. Пагуляць. Тамура толькі фыркае на гэта. Уначы яго рве жоўцю ад недаядання і голаду.

Раніцай Дабі вяртаецца з вялізнымі пакетамі з эмблемай нейкай кафэшкі і застаўляе ўвесь халадзільнік ежай. І з самым вялікім кантэйнерам супу ідзе да Шыгаракі ў пакой.

Тамуру свярбіць, з-за недаядання скура стала яшчэ танчэй і кроў ідзе хутчэй, антысептык паліць скуру, што таксама злёгку дапамагае, але на доўгі час. Дзверы ў яго пакой расхінаецца з нагі. У першую секунду ён ускоквае, у другую ўжо замірае з рукой у некалькіх сантыметрах ад твару Дабі, у трэцюю секунду яго вочы няўцямліва павольна міргаюць.

— Лягчэй Бос, я думаў мы ўжо прайшлі гэты этап? Не, я не супраць надраць твой худы азадак, але давай ён для пачатку хоць бы перастане быць такім худым?

— Чуеш ты, пагарэлец, цябе шо, што мой азадак спаць не дае ці што?

— Ну, — Дабі выразна апускае галаву і аблізваецца, гледзячы на абвіслыя штаны там, дзе павінен быў быць вышэйзгаданы азадак. - Месяц таму было лепей. Пажыры лепей, шкілет, а то нават уздранцнуць няма на што.

— На сябе драчы, Франкенштэйн.

На тумбачку ў дзвярэй з гучнай бавоўнай ставіцца кантэйнер з супам, на першы погляд як мінімум літровы. Тамура глядзіць на лагатып кафэ і пераводзіць погляд на Дабі, той ужо сыходзіць, насвістваючы нешта. Шыгаракі апускае погляд да азадка піракінетыка і хмыкае перад тым як зачыніць дзверы.

***


У гэтым забытым усімі падвале холадна. Пякельна холадна. Тамура глыбей запіхвае рукі ў кішэні байкі і апускае падбародак у варот. Яшчэ трохі і ён здранцвее тут да д'ябла сабачага, настолькі што не зможа рухацца. Нават падрачыць каб сагрэецца не атрымліваецца, пальцы практычна не рухаюцца і занадта лядоўчыя, а ў Тамуры ніколі не было кінку на лёд.

Глядзець на Дабі без злосці і зайздрасці не атрымліваецца. Гэтая брыдота гарэлая за кошт свайго дзівацтва грэецца. Яму добра, поскудзі гэтый. Поскудзь раптам, нібы адчуўшы позірк, рэзка разгортваецца і глядзіць прама ў вочы Шыгаракі, прыкусвае губу і задумваецца літаральна на секунду перад тым як адвярнуцца. Тамура таксама адварочваецца, ну і не трэба, не вельмі і хацелася.

Сэрца пачынае стукаць хутчэй, актыўней разганяючы кроў па венах, спрабуючы сагрэцца, у галаве пачынаюць раіцца дакучлівыя думкі. "Не годны прыёмнік" "не справішся" "яны ўсё здохнуць з-за цябе" "лепш бы ты здох яшчэ тады". Перад вачыма чорная заслона, задушлівы страх бегае прусамі пад скурай, хочацца разарваць тонкую перашкоду і вырваць гэтых гадкіх казурак што бегаюць па ягоных венах. Свярбіць свярбіць свярбіць. Дыхаць няма чым, паветра няма, нічога няма. Холадна холадна холадна. Сэрца ўжо калоціцца недзе ў раёне гартані, спрабуючы ўцячы са слабога цела.

На плечы падае цёплая пухнатая коўдра, на крае прытомнасці Шыгаракі ўспамінае што здаецца бачыў падобную ў пакоі Дабі. Дыхаць становіцца крышачку лягчэй. Крышачку. "Слабак слабак слабак" "настолькі жаласны што іншыя гэта бачаць". Думкі рояцца, кусаюцца знутры, спрабуюць прарвацца праз тонкую скуру. Рукі аўтаматычна ўзлятаюць да твару, драпаюць сухую трэснулую скуру вакол вачэй. На спіну кладзецца цёплая, практычна гарачая рука. Не рухаецца ў фальшывай спробе патрымаць, проста ляжыць там у маўклівым абяцанні, што ты не адзін.

— Ты нам патрэбен Бос, ты мне патрэбен.

Сэрца запавольвае свой ход да звыклага тэмпу, рукі апускаюцца ад твару, становіцца цямно і добра. Спакойна. Тамура залазіць з нагамі на крэсла, хутаецца ў коўдру, так што толькі верхавіну і відаць і злёгку зрушваецца на канапе. Гарачая тушка Дабі ў той жа час падае побач, нібы само сабой зразумелае, яго рука ўсё яшчэ на спіне Шыгаракі. І гэта адчуваецца надта правільна.

***

Скура трэскаецца і крывіт, і добра б сверб менш станавіўся, дык нет жа ж. Шыя свярбіць так што трываць сіл няма. Хочацца абкласціся лёдам і перастаць адчуваць. Пажадана ўвогуле. Ніякіх табе пачуццяў, перажыванняў і адказнасці. Толькі цішыня і спакой. Тамура вылаяцца і як у дзяцінстве - трэ стомленыя вочы. Па добраму трэба было б паспаць, але сіл і на гэта няма. Шыгаракі праводзіць рукой па зблытаных валасах і чухае верхавіну, там здаецца таксама ўжо агмені паадчыняліся. Па добраму трэба б галаву памыць, ці хаця б расчасаць валасы, пакуль яны не зблыталіся канчаткова. Але часу і на гэта няма. Ёсць столькі задач, якія трэба вырашыць. Распрацаваць новы план у рэшце рэшт, нельга ж дазволіць гэтым героям спакойна жыць далей. Нельга. Тамура стомлена ўздыхае.

Дабі, бесцырымонна, па гаспадарску, завальваецца побач, прыціскаючыся на гэтай вузкай канапе практычна ўшчыльную, закідвае ногі на стол. Шыгаракі ўжо нават не рэагуе, настолькі абвык да выхадак гэтага абгарэлага прыдурка. Той з ухмылкай кідае на калені боса нейкі пакет і адкідваецца на спінку канапы з выглядам пераможцы. Тамура разгортвае пакаванне і ўчытваецца ў словы на слоічку. І калі напісанаму верыць, тое атрымліваецца што Дабі дзесьці здабыў якасны французкі крэм для скуры. Спецыялізаваны на скурных захворваннях. Тамура хоча вывярнуць змесціва на чорную бошку. Тэнка, хлопчык які жыве ўнутры на чыстай асацыяцыі, прывідным адчуваннем, паднімае галаву і адчыняе слоічак. Пальцы асцярожна набіраюць крэм і наносяць на твар. Сверб супакойваецца, скура нібы сапраўды атрымала пажаданую прахалоду.

Дабі ўважліва назірае з-за напаўпрыкрытых векаў за рэакцыяй Шыгаракі, гатовы ў любы момант сарвацца і ратаваць свой азадак ад праведнага гневу Боса. Гнеў не надыходзіць, а значыць можна выдыхнуць і прыступіць да другой часткі грандыёзнага плану. Дабі ўладкоўваецца на канапе ямчэй, вывуджвае з кішэні паліто светла блакітную масажную расчоску. І асцярожна, баючыся спужаць, ад кончыкаў, пачынае далікатна расчэсваць блакітныя валасы. 

Шыгаракі замірае, нібы косткі ператварыліся ў суцэльны кавалак металу, прыслухоўваецца да адчуванняў, сціскае-расціскае далонь. Але чужыя, хай і ўсё ў клямарах, пальцы рухаюцца акуратна, мякка, ледзь дакранаючыся, нібы з досведам. І Тамура дазваляе гэта. Прыкрывае вочы і адпускае сітуацыю. Спрытныя пальцы разблытваюць пасмы, расчэсваць непаслухмяныя валасы, скура ўпершыню за доўгі час зусім не свярбіць і ў галаве няма лішніх думак. Тамуры цёпла і добра. Спакойна. Адзін раз на бясконцасць можна камусьці даверыцца.

У сховішчу лігі злодзеяў сёння цёпла і пахне нейкай унутранай утульнасцю. А дзесьці далёка адна дачка героя аблазіла ўсе шуфлядкі ў пошуках любай, падоранай старэйшым братам расчоскі. Але каго гэта хвалюе зараз?