Actions

Work Header

Раз'яднаныя і сабраныя разам

Summary:

— Я бачу ты добра ведаеш, як працаваць са старым з тэлевізарам, не ведаў, што ты механік.

— Я прадаю машыны, — адказаў Спамтон, калі Тэна звярнуўся да яго, — калі робіш мала, а кажаш шмат, усе прымуць цябе за шарлатана.

— А ты што, — сказаў Тэна, — шарлатан?

Спамтон пырснуў сціснутым паветрам у свой самазадаволены твар.

Мабыць быць шмякнутым аб стальныя дзверы гэта не так уж і дрэнна. Гэта было б значна лепш, чым тануць у зневажальнай пене ці быць аблізаным начыста дурным клоўнам (РУКІ ПРЭЧ АД [[АФІЦІЙНЫЯ ТАВАРЫ]]!!). Але беды, якія чыніў Джэвіл, хутка адпускаліся, бо як толькі ён прыпыняў свае гульні, усё, што ў яго было на душы — гэта адчуванне, што застаўся адзін апошні шанец. Зрабіць што менавіта? Ён не ведае. Патрабаваць выбачэння. Растлумачыць, чаму ён збег. Накрычаць на яго. Разбіць гэты ідыёцкі экран, каб пакончыць з гэтым, залезці ўнутр і больш ніколі не выпаўзаць. Прынамсі так яны нарэшце будуць разам.

____

Нябачная, ціхая асоба маленькага росту бярэ ў свае рукі рамонт паўшага Уладара экранаў. Вядома ж, каб паслаць на ўсе чатыры бакі містычнага дабрадзея, які яго адшыў, як блыху, і ператварыў у маленькую ляльку. Ніякай іншай прычыны.

Notes:

(See the end of the work for notes.)

Chapter Text

Уладар экранаў дачырвана рассечаны лязом.

Менавіта так гісторыя канчаецца. Дысплэй вывяргаецца зубкаватымі рысамі, і яго гідотная ўсмешка больш ніколі не вяртаецца. Каб ніколі не рабіць заўвагі, ніколі не смяяцца, ніколі не пець.

Гадзіннік пачаў цікаць, калі грукат каралеўскай калясніцы адбіваўся аб сцены бруднай труны Спамтона, дзе ён млява ляжаў з астатнімі спачылымі і зломленымі таварамі. Потым пачуліся крокі, а з імі і аднадумец, які хацеў пагуляцца з нечымі пачуццямі. Імгненна, ціканне стала нечым пабочным. Зусім няважна, якія лёсы будуць падораны яго здраднікам, бо вачэй ягоных там больш не будзе, каб пабачыць гэта. Яму было загадана ўзвышацца на яскравых крылах, пакуль цені, у якіх яны жылі, не стануць проста формамі, якія адкідвае святло. Ён бы разарваў ніткі, якія цягнуліся з самага [Рай]ю, і пакінуў іх ляжаць каля яго ног.

НЕА быў ап'яняльны. Сасуд народжаны з мрояў такіх моцных, што яны былі здольныя заглушыць роспач. Таго нікчэмнага зломленага небараку, да якога яго занізілі, было няма.

Але гэта не зусім так.

Замест засталася лялька і яе сегментаваныя суставы. Жорсткія ад назапашанага бруду. Яшчэ горш, чым калі-небудзь да гэтага, бо абяцанне нешта лепшага ўсё яшчэ паскубвае на кончыку яго пачуццяў. Адчувалася нібы ніткі, якія цягнуліся за яго спіной, маглі зноў падняць яго ўверх з зямлі. Цяпер ён ведае, што яны ніколі не падымуць яго дастаткова высока. Усялякая вышыня, якую ён набіраў, была толькі дыстанцыяй паміж ім і нерэальнасцю.

Трываласць пасля была чужой. Ні схем, ні планаў, ні гор, каб падымацца, нічога. Адзіныя два станы лялькі — падвешанасць і знежывеласць, таму мір быў проста нязбытнай марай, але ён нарэшце адчуў спакой. Ён мог адпачыць.

А потым гэты чортавы голас, які проста не мог не адтарабаніць вушы пра яго клёвасць і не ператварыць эмацыйны і паваротны момант паміж Светлымі ў тэлевізійнае шапіто. Але пясочныя гадзіны працягвалі сыпацца. Экран Тэны не пабіўся дашчэнту, прынамсі не спачатку. Ні яго рукі, адлучаныя ад цела, ні глухі грук яго занадта вялікай галавы аб халодную зямлю не былі часткай прароцтва. Менавіта сутыканне з зямлёй раскалола яго экран на павуцінне флюарэсцэнтных каляровых палос.

Тэлэвізары не самыя ветлівыя да холаду. Гэта было проста аб’ектыўным назіраннем, але яно прыйшло да яго з невялічкім торганнем яго нітак, быццам яго пасрэдныя думкі былі дастаткова цікавымі для [Адкажы на выклік]у, каб адцягнуць яго ўвагу ад барацьбы паміж рыцарам і сэрдцападобным васалам Крыс. Гэта ўзнесеная ўвага, якая некалі славіла яго, была адказам на яго мізэрныя гандлярскія малітвы памерам на ўсю хату, і адначасова была праклёнам, і яму належыць адчуваць аблягчнне ад слабай тугасці яго нітак. Але такая была манера хуткага роспуску [Адкажы на выклік]у, якая напаўняла яго такой гарачай лютасцю, што яе дастаткова, каб расплавіцца праз яго пластыкавае цельца. Гэта як змахнуць надта настойлівага камара, быццам бы сказаць:

“Ты так нічога і не зразумеў, не так ці?”

Ён зразумеў. З гэтых пор ён ніколі не складваў угоду ні з кім нават тэарытычна здольным, каб абхітрыць яго. Дамаўляцца з [ДУША]ой, мабыць, было хаднёй па тонкім лёдзе, але ён быў дастаткова ўпэўнены, што яна не магла дзеяць па-за граніц фізічнага цела Крыс. А Крыс! Гэты малёк. Палітыку ‘ніякіх нітак’ так літаральна яшчэ ніхто не ўспрымаў! Ці была гэта дарэмная спроба? Канешне! Самае пацешнае ў акцыях, якія імкліва валяцца ў цябе на вачах, так гэта тое, што яны ўваходзяць ва ўгоду купі-два-па-цане-аднаго, і адна маленькая шчодрасць яго вельмі ўзрадавала б.

Гэта магло быць нечым простым, як папярэджванне, перад тым, як яго шурпаты матрац быў выкінуты ў задні аддзел смеццявоза з ім наверсе. Мабыць нават доступ да вытанчаных скарбаў склепу яе высокасці, якімі ўсё роўна ніхто не карыстаўся. Хоць нехта, хто б адказаў на яго выклік, нават каб проста наслаць праклёны і павесіць слухаўку, ці адзіны мінулы сябар, каму не пасуе прыкідацца нібы яго ніколі не існавала.

Таму зрабіць спробу для Крыс? Нават калі іх цела ўхілялася ад НЕА-атак пад камандай іх уласных нітак? Ну што за кліент!

Грувасткая пустагаловая скрынка з нітамі, што ляжала на снезе, не аказвала яму такой ветлівасці. Якой б Спамтон ні быў зоркай для Тэны, яго святло было недастаткова яркім, каб апраўдаць высілкі па яго пераследзе.

Нягледзячы на гэта, Спамтон чакае, пакуль Светлыя пераследуюць Рыцара праз непасціжны [Рай], перад тым, як выхапіць [Дылер]а з-пад іх носа. Ён зразумеў: ён можа пазычыць ім сваёй сілы, каб яны адбудавалі сваё панаванне, але не спрабаваць адабраць яго ў іх.

НЕА быў правальным эксперыментам. У вялікай задуме прароцтва яго ўзвышэнне было наўрад ці заўважным, нічога такога, што магло б змяніць прылівы і адлівы лёсу, як сама пагоня за ёй змяніла яго. Спектакль скончаны. У цені [Рай]ю толькі састарэнне чакае род Цёмных. Іх абодвух.

Ён быў створаны з пэўнай роляй, каб яе адыгрываць. Белыя валасы, зялёныя порткі, ідэальная ўсмешка. Калі яму быў даны шанец пазначыць сябе, аддзяліць ад іншых, Спамтон глядзеў на Тэну.

Час закрыць гэтую ўгоду.

Пікселі перабудоўваюцца ў нейкую лічбавую існасць, фармуючы дэфектную абалонку, што разглядае свет праз двухтанальныя лінзы. Ён адыйшоў ад мінулага поля бітвы, назад да гэтага дурнога каляднага дрэва памерам з хмарачос. Пакуль ён ляжаў на баку, нават у такім становішчы, нават калі паміж імі столькі снегу, Тэна выглядае вышэй за мінулы раз як ён бачыў яго. Чамусьці. Гэта глупа думаць аб кімсьці, хто можа за лічаныя секунды з каласальнай электрастанцыі жывой пацехі ператварыцца ў таварыша па памеры з-за дрэннага настрою. Няўжо наіўныя воклічы аматаркі сякер так моцна павялічылі ўзрост Тэны перш, чым яго затыкнулі раз і назаўжды, ці гэта проста Спамтон настолькі малы? На гэта няма адказу. Яно і не так важна.

Тэны няма. Такі лёс заўсёды яго чакаў. Хутка ўсе яго запасныя і не запасныя часткі разбрыдуцца па куточках роднага Спамтону несанкцыянаванага жылля. Спамтон мог толькі марыць, каб Тэна быў дастаткова жывы ў гэты момант, каб зразумець, што ўсе яго патайныя кашмары з’існіліся. Толькі тады гэты здрадніцкі тэлеёлуп зразумее як гэта, калі апроч імя ў цябе ёсць толькі тэлефон, калі ты прыхінаеш слухаўку да свайго чэрапа і ўсімі сіламі спадзяешся, што твой былы партнёр не змяніў свой нумар.

Але ў прароцтве нічога не было пра перамогу справядлівасці, толькі што тэлевізар загіне.

— С–Сьзі? — са скугольных павеваў ветру паўстаў празмеру знаёмы голас.

— Гэта ты? Ты вярнулася за мной?

Толькі ён не загінуў.

Ногі Спамтона ўжо прымерзлі да зямлі да таго моманту, калі экран Тэны ажыўлена прабліснуў. Апроч статычных перашкод, больш нічога не ўзнікае на дысплэі, хутчэй за ўсё з-за вялікай варонкі пасярэдзіне. Ні носа, не ідыёцкай ухмылкі.

— Ральзэй? Крыс? Мне б, — рэзкае гудзенне перабіла яго, — не перашкодзіла рука дапамогі! Бо я… кудысьці падзеў сваю. Ха-ха.

Гэта было жудасна. Нават для яго. Агідная імпрэза, як і сам жарт.

Як толькі НЕА абваліўся з неба, у Спамтона і ў думках не было, што Тэна выжыве. Гэтае цела было калісьці шляхам адступу з прароцтва для іх абодвух, яшчэ калі ружовы колер на шчоках Спамтона не быў фарбай, а ўвесь Кібер Горад крычаў яго імя. Яго спрадвечны план па заваёве ТБ Света ўтрымліваў у сабе спецыфічнае правіла — занадта не прывязывацца да высокага і чароўнага вядоўцы, але пасля некаторых ліслівых гутарак гэтая думка была адкінута хутчэй за марыянетку, якая спрабавала скрасці робата. Ён мог бы нацешыцца іх хіміяй пакуль яна была, і ўціхамірыцца са сваім статусам будучага ўдаўца, добрая гісторыя для ўзняцця яго продажаў на пэўны час, але ён даўно быў за межамі яго наканаванага месца. Хіба нешта большае можа нашкодзіць?

Быць на вяршыні вельмі самотна, так у чым сэнс?

…Пацешна як яно бывае.

Кожная ступа на снезе храбусціць, як пабітае шкло. Кожны крок наперад, як галінка пад нагой, раскрывае яго месціва. Ён вельмі шчыльна сціскае сваю сківіцу, каб хай бог сцеражэ хаця б адна непажаданая рэкламная ўстаўка не выскачыла з яго заціснутых зубоў і дадала яго ў спіс удзельнікаў імправізаванай віктарыны містэра Ант Тэны.

— Гэта ж ты, Крыс, так? — пытае Тэна, надзея і роспач пераплеценыя разам. — Я ведаў, што ты насамрэч любіш ТБ! Мне ніколі не варта было ў табе сумнявацца!

Памылкова быць прынятым за Крыс падыходзіць яму якраз. Ціхая марыянетка замест лялькі чэрававяшчальніка. Ні той, ні другі не прыдатны для гутарак. Гэта добра. Усё адно [Адкажы на выклік] не расказваў яму, як трэба гандлявацца з надмагіллем. Цяпер ён дастаткова блізка, каб пабачыць, што Тэна трасецца. Мароз пранікае ў пустыя адтуліны, дзе раней былі рукі, і калее яго правады. Спамтон амаль разлічваў на нейкае метафарычнае закочванне вачэй ад [Адкажы на выклік]у, але адказу з іншага проваду не паступіла. Нават шуму. Зараз у [Адкажы на выклік]у хапае іншых спраў, больш важных, чым апекаваць нейкую лялечку.

— Калі ласка. Я не… Я не магу зноў застацца адзін. Я не хачу, каб мяне выкідвалі. Невялічкая дапамога і мы зноў будзем весяліцца! Абяцаю!

НЕА быў поўным правалам, але ў яго заўсёды была схільнасць марыць занадта [Вялікі]я мары. Яму ніколі не было дастаткова маленькіх перамог. З бедняка да мільярдэра. Са смецця да боскасці. Абодва занадта паспяховыя, каб існаваць доўга.

Мабыць ён больш ніколі не падымецца так высока, але як і яго мінулая здурнелая натура, якім ён і патрэбен быць, ён возьме чырвоны маркер і закрэсле ўсё, што звязана з гэтым чортавым прароцтвам.

Не спыняйся. Адцягвай [Адкажы на выклік], Крыс.

Ён расшпіліў свой пінжак, накінуў яго на плячо Тэны і пабег да каляднага дрэва. Да гэтага моманту капанне ў смецці ў надзеі наскрэбці на жыццё стала яго стыхіяй, нават больш, чым продаж рэчаў. Ён здымаў велізарную гірлянду з дрэва і раскрываў калядныя падарункі ў спробе знайсці хоць які-небудзь скотч з дастатковай клейкасцю.

У гэтай мітусні ён на момант зірнуў на сябе ў адлюстраванні шклянага арнаменту. Ён асабліва падабаўся Тэне, калі ён быў у чырвоным. Ён казаў гэта толькі таму што Тэна адчуваў нейкае права ўласнасці на гэты колер, значыць, калі Спамтон насіў чырвоны, то—

Чырвоныя аскепкі раскідаліся па снезе не так уж прыемна, як ён спадзяваўся. Яны проста ляжалі ў кучы пабітага шкла. Яго адлюстраванне нават не знікла, не змянілася, толькі размножылася. Ён не будзе размаўляць з Тэнай. Толькі не пасля таго, як ён выціраў пену з акуляраў. Ён намалюе сваё графіці на часавой шкале, потым адправіцца дадому ў камфортныя нявычышчаныя кішэні Крыс. Да клоўна, які нібыта дрэмле яшчэ дзесяць стагоддзяў, аднак жа на працягу ўсяго знаходжання Светлых у ТБ Свеце ён вельмі радасна ўсклікаў:

— Ты лахануўся, лахануўся!

Спамтон націскнуў на аскепкі сваім абцасам, і хуценька закапаў іх пад снегам.

Ён пабег назад да Тэны, рукі поўныя сплясканых падарункаў, кусочкаў скотча, якія прыляпіліся да яго пальцаў, і длінай паласы гірлянды, якая цягнулася праз снег. Гук ягоных пластыкавых зубоў, што клацалі раз за разам як ён скочыў, былі раздражняльныя, таму ён падпёр сківіцу падарункам, каб яны дакладна больш не перашкаджалі.

— Крыс?! Ты тут! — усклікае Тэна. — О, дзякуй Божа, ты тут. Больш не пужай мяне так!

Спамтон амаль што чуе свой голас замест Тэны. Гэта ўспамін, але не адчувалы, хутчэй мара. Ці галюцынацыя, занадта ранняя, калі ён усё яшчэ пытаўся дазваніцца да Тэны, але ўжо занадта позняя, бо яго розум амаль што вывальваўся з арбіт. Што яшчэ лепш, гэта быў той жа самы ход думак за дзень да гэтага, калі Крыс вярнуліся да яго вітрыны з ключом да выратавання, якое ён так зацята працягваў шукаць.

У дадзеным стане, бліжэй да зямлі была менавіта зломленая антэна. Спамтон пакідае астатнія нішцякі ў кучы і падбягае да яе. Ён выпрастае антэну, адлучае клубок скотча сваімі зубамі і абкручвае яго вакол антэны. Нейкая стужка накіраваная на электрычныя прыборы тут бы больш спатрэбілася, але пакуль Тэна не круціцца, усё патрэбна працаваць. Ён мае падазрэнне, што гэта не будзе праблемай, пакуль у Тэны няма рук, аднак калі ён усё адно схітрыцца вырабляць акрабатычныя рухі, тады гэта яго праблема.

— Трохі халаднавата, праўда? — устаўляе Тэна, заўсёды той, хто запаўняе паветра яшчэ адной праграмай. Яшчэ адна спакуса прыцягнуць увагу да сябе. Яго маленькая мілагучная мелодыя.

— Ты можаш забраць свой шалік. Я буду ў норме, праўда!

Калі б экран не быў пабіты, яго нос быў бы домам цэлай сям’і ледзякоў. Шаль-які-насамрэч-пінжак застаецца на тым жа месцы.

Парада ад прафесіянала. Калі вы жывеце ў смеццевым баку, а інакш у суровай пякельнай дзірцы, запамятайце — кардон не такі халодны, як жалеза. Ці снег. Што цікава, дадатковы пласт кардона можа паслужыць вам добрым матрацам з якога заўгодна смецця, і няма розніцы: ці выкінуў нехта цэлы мяшок сапсаванай бульбы ці калекцыю нажэй, у якой раптам страцілася ўся цікавасць.

Адной нікчэмнай лялькі недастаткова, каб пхнуць Тэну на Афіцыяльную Падарункавую Каталку™ ад Спамтона Г. Спамтона без дапамогі, але, калі ён націснуў усім сваім целам на грудзь старога тэлевізара, Тэна зразумеў намёк. Пакуль ён перагортваўся на сваю спіну, далікатнае гудзенне Тэны прагучала, як адарваная старонка з мінулага. Як галаўны боль пасля пахмелля, пакуль гэтыя сервапрывады прачыналіся. Святлівы экран, які ніколі не здаваўся асляпляльным для нешта настолькі светлага.

— Ой! Ты мяне даглядаеш на ўсе пяць! — кажа Тэна. Спамтон закочвае вочы. Ну канешне. Ніводны гандляр не зможа зрабіць такую якасную каталку па такой нізкай цане. — Я крануты!

Аднакаляровы снег, які пакрываў дысплэй Тэны, раптам пачаў мігцець. Потым зноў. Кожны раз гэта занімала больш часу, каб святло экрану ўзнікла. Адорваныя правады пачалі небяспечна іскрыцца.

Апошні раз, калі Спамтон забіраўся на гару Тэлебачання, быў пры вельмі розных абставінах. У яго не было прыступу разгубленасці, калі ён хапаўся за кашулю Тэны, каб падняць сябе. Яго суставы не запіналіся. Што самае галоўнае, абмежаваны па часе аазіс чакаў яго на вяршыні, дзе нават гудок тэлефона не мог яго дастаць. З той пары воды ссушыліся. З меднай вяроўкай каляднага шчасця паміж зубамі Спамтон закідвае сябе на грудзь Тэны.

Ён ведае рызыкі пранікнення ў схемы Тэны. Некалі, яму было ў задавальненне атрымліваць невялікія ўдары токам, а з імі і смех, які было складана ўтрымаць, калі валасы ўставалі ўгору. Яны б зноў так жа ўсталі, не тое каб Тэна мог гэта ўбачыць, але, калі Спамтон завішчыць ад удару шокам, непераборлівая какафонія імгненна паваліцца з яго рота. Тэне дакладна не спадабаецца той факт, што ў ям капашыцца хадзячы вірус — празмеру малая і неапазнаная штука, якая сваімі бруднымі пальцамі пракрадаецца ва ўсе правады. [Адкажы на выклік] тады ўбычаць, што Спамтон пытаецца выратаваць канец гэтай гісторыі, возьме ўсе яго нітачкі ў свае худыя бледныя пальцы і стукне аб дзверы студыі Тэны з такой сілай, што сэрца выскачыць звонку.

Яшчэ пара хітрыкаў і іскры больш не з’яўляюцца. Цяпер яму трэба, каб гэты пяцізоркавы экран застаўся на месцы.

Пагроза пасля таго, як ён зараз паслаў [Рай] да чарцей з-за таго, што яны не прынялі яго свойскі падыход, усё яшчэ навісала над ім, аднак не так моцна як цень мінулага. Яго змрочны цень намалёваны над Тэнай. Валасы больш неахайныя ззаду, чым раней. Яшчэ трохі шчырот у гэтым фільме, і вінтажная рамантычная камедыя момантам ператварыцца ў жудзік, але галоўная зорка не бачыць ніякага сэнсу ў колеракарэкцыі. Раней ён залізваў свае раны і ўпраўляў свае суставы на месца за палацам Каралевы, зараз ён сядзіць у той жа позе з балончыкам сціснутага паветра. Калі яны стануць вялікімі, то яго суперзорка патрэбна быць у найлепшым стане.

— Я бачу ты добра ведаеш, як працаваць са старым з тэлевізарам, не ведаў, што ты механік.

— Я прадаю машыны, — адказаў Спамтон, калі Тэна звярнуўся да яго, — калі робіш мала, а кажаш шмат, усе прымуць цябе за шарлатана.

—А ты што, — сказаў Тэна, — шарлатан?

Спамтон пырснуў сціснутым паветрам у свой самазадаволены твар.

Мабыць быць шмякнутым аб стальныя дзверы гэта не так уж і дрэнна. Гэта было б значна лепш, чым тануць у зневажальнай пене ці быць аблізаным начыста дурным клоўнам (РУКІ ПРЭЧ АД [[АФІЦІЙНЫЯ ТАВАРЫ]]!!). Але беды, якія чыніў Джэвіл, хутка адпускаліся, бо як толькі ён прыпыняў свае гульні, усё, што ў яго было на душы — гэта адчуванне, што застаўся адзін апошні шанец. Зрабіць што менавіта? Ён не ведае. Патрабаваць выбачэння. Растлумачыць, чаму ён збег. Накрычаць на яго. Разбіць гэты ідыёцкі экран, каб пакончыць з гэтым, залезці ўнутр і больш ніколі не выпаўзаць. Прынамсі так яны нарэшце будуць разам.

Ён праводзіць пальцамі па расколінах, якія ўтварыліся на твары кагосьці, каго ён павінен ненавідзець. Чыё імя ён праклінаў, і чыёй смерцю ён павінен упівацца. А потым Тэна сказаў, што жадаў бы, каб Спамтон быў там. Што ён упаў настолькі нізка, што жадаў, каб Спамтон быў там, нават калі ўся гэта злосць ўзнікла ад таго факта, што яго няма. Цёмны экран ператварыўся ў пабітае люстэрка.

— Ты не Крыс, не так ці?

Экран абпаліў яму пальцы, і Спамтон адступіў ад полымя. Яго дыханне выйшла звонку хутка і рэзка, як гудзенне праз нізкаякасны мікрафон. Тэна ўсё яшчэ не бачыць яго. Пакуль гэта агідная расколіна застаецца, Тэна не бачыць яго.

— У–усё нармальна! Толькі– калі ласка толькі не пакідай мяне, — кажа Тэна. — Гэта выдатна! Калі цябе так рамантуюць. Як, эм, у старыя дні, знаеш! Як святочныя выпускі!

Ён так абажае святочныя выпускі. Калі ён быў зоркай у звычайны дзень, то святочныя выпускі рабілі яго вялікім сонцам.

— Ха-хах, мяне ой як даўно так ніхто не рамантаваў. З тых пор як…

Пакуль Тэна задумаўся, Спамтон паклаў руку на яго занадта вялікі рот і заўважыў, як антэны акрыялі і сфармаваліся ў сэрца. Сумнае, маркотнае сэрца, але ў выразнае, тым не менш.

Ён думае пра свайго паштара.

— ТЭНА, ТЫ ДЗЕ?

Дзявочы голас, грубы і адважны. Разнакаляровае трыо ўзнікае недзе далёка. Светлыя. Спамтон злазіць уніз і думае пра нешта маленькае. Памерам з кішэню. Лёгка згубіць. Пазбавіцца. Пакінуць. Піксель за пікселем, ён зноў вярнуўся ў форму акуляраў.

Ён чуе, як Тэна ім нешта крычаць у адказ, а потым мякка дадае:

— Дзякуй.

Неадушаўлёны аксэсуар у кішэні Крыс не можа не думаць пра тое, як да агіднасці лёгка было б змыць увесь назапашаны бруд са старонак іх агульнай гісторыі, калі б Тэна працягваў гаварыць з ім такім голасам.

Адзін гандляр вельмі цесна ведае і люта ненавідзіць свае слабасці да падобнай ветлівасці.

Chapter 2

Summary:

Тэна тэрарызуе сваіх былых супрацоўнікаў, бо ён не можа выкінуць з галавы ляльку, якая толькі ўчора сядзела на ім.

Notes:

(See the end of the chapter for notes.)

Chapter Text

— Містэр Тэна, калі ласка! Вы прайшлі праз суровае выпрабаванне. Ральзэй сказаў Вам трэба адпачыць!

Тэна выпрастаў плечы. Скотч пад яго касцюмам трохі расцянуўся, але застаўся на месцы. Свет так жа застаўся пад адхонам з тых пор, як ён апошні раз уставаў з ложку.

— Не хвалюйся занадта моцна, Майк! Каб спыніць якаснае ТБ, спатрэбіцца нешта большае, чым нейкі там калыпок!

Ён ужо спрабаваў адпачынак, але праграмы на выбар былі якія заўгодна, толькі не расслабляльныя. Няма нічога зазорнага ў паўторных паказаў любімых старых эпізодаў — класіка ніколі не памірае, і ўсё гэта — але ён не можа глядзець першыя эпізоды аднаго пэўнага шоў і не думаць пра яго канцоўку. Ніякага лагічнага завяршэння, ні абяцання выдатнай будучыні для стасункаў, за якімі нашы гледачы так пільна сачылі ўвесь эфір. Толькі свісаючая тэлефонная слухаўка, якая вядзе ў пустэчу.

Такі тып канцовак здараецца толькі як вельмі танны прыём у вартай жалю спробе не апраўдаць чаканняў гледача. Яна выкарчоўвае пад сабой эмацыйны стрыжань кожнага папярэдняга эпізоду. Яна здзекваецца з гледачоў за тое, што яны пасмелі захапіцца так званым любоўным інтарэсам, і кідае ўсе аспекты гэтага персанажа пад падазрэнне. Калі той тэлефон ні да чаго не вёў, тады ў чым сэнс існавання парачкі каханкаў? Няўжо часавыя расколіны ў іх стасунках былі проста нечым бальным жартам? Кожны пацалуй, кожная ўсмешка, кожны момант слабасці, да якога так цяжка было дамагчыся. Няўжо гледачы былі дурнямі за тое, што зацікавіліся?

Але прошлай ноччу запусціўся нечаканы рэбут.

Свежы новы погляд на любімы канцэпт, з любоўю распрацаваная даніна павагі свайму папярэдніку. Тэне звычайна не да спадобы лішнія рэбуты: навошта змяняць тое, што працуе файна? І ўсё ж, у гэтай новай адаптацыі досыць адрозненняў ад класічнай гісторыі, што ён не можа не спадзявацца на іншую канцоўку.

Арыгінальная пастаноўка была ўжо тройчы працята і зноў злучана шнуром тэлефоннага апарата. Кідкая, дасціпная гульня словаў, якая перапынялася хіба што п'яным смехам. Рэгулярныя рэкламныя паўзы з запамінальнай мелодыяй. Таямніца, якая засталася неразгаданай. Але ў гэты раз, як лічыць Тэна, пастаўнока будзе пабудавана на чыстай імправізацыі актораў. Ніякіх культавых выразаў, якія ён можа наляпіць на памятны кубак, толькі… шчырыя пачуцці. На ім нейкая вага, мабыць занадта маленькая, але ў самы раз. Рукі, завостраныя досведам, асцярожна, але ўпэўнена рухаліся па яго целе. Маленькі палец слабенька цокнуў, калі дакрануўся да яго экрану, які быў адной антэнай у звалцы.

Хоць і на адну ноч, але ў Тэны зноў быў яго маленькі паштар. Што не дае пакою яго антэнам, так гэта тое, што ён не можа зразумець: ці быў галоўны актор назначаны на сваю старую ролю? І што б тады гэта значыла, калі б той жа поўны харызмы першакласны актор меў ласку вярнуцца.

Няўжо ён хаваўся ў ТБ Свеце ўвесь той час, калі Тэна ў адчаі хапаўся за невялічкія кавалкі ўвагі? У чым была яго мэта? Чаму з усіх момантаў, калі ён мог з'явіцца, ён абраў менавіта той, калі Тэна амаль што літаральна памёр і быў тэхнічна сляпым?

Можа ўрэшце рэшт ён не змог вытрымаць тое відовішча? Няўжо там была маленькая частка, пахаванная пад пластамі хвальбы і амбіцый, якая інстынктыўна не магла дазволіць яго былому партнёру пакутаваць у адзіноце? Якое б аблягчэнне гэта было! Гэта ўсё адно вялікае непаразуменне, народ! Вы не былі дурнямі, калі прывязываліся да гэтага маленькага гарэзы, ён проста прыкідваецца недатыкай, але гэта менавіта тое, за што мы яго так абажаем, праўда?

Быццам бы апроч гэтага не было ніводнага разу, калі б ён спатрэбіўся Тэне. Нічога такога жудаснага, як блізкая смерць, але ён можа стварыць цэлы спіс за лічаныя хвіліны. Змест будзе ахапляць цэлыя гады.

У Тэны заўсёды было адчуванне, што, калі Спамтон спыніць размаўляць, яму б давялося думаць, і гэта менавіта тое, чаго яго маленькі паштар так пазбягаў. Нават калі ён быў пануры ён працягваў бубніць нешта под нос. Аб чым? Да хто яго ведае. У цішыні ён выглядаў так, быццам ён чуе нешта, што ён вельмі хацеў заглушыць.

Лежачы на холадзе ўсё, што Тэна мог пачуць, — гэта завой паветра і глухая статыка. Статыка, якая цякла, як дыханне. А потым яго анёл-захоўнік знік. Як заўсёды.

Гэта займала занадта шмат экраннага часу, яму трэба змяніць канал. Ніякіх напружаных драм, толькі лёгкая гутарка. Стандартная працэдура.

Тэна заўважыў пару яркіх зорачак, якіх ён шукаў, што сядзелі за столікам знадворку пякарні. Усмешкі ў іх узнікаюць вельмі лёгка. А смех лунае ў паветры.

— Апроч таго, — ён выпрастае свой гальштук, — які я буду вядоўца, калі не змагу нават сказаць дзякуй?

Ён пакідае ўсе змрочныя думкі з новым зарадам сіл і лёгкай хадой. Размах яго крокаў азначае толькі тое, што для Майка ўжо позна нават спрабаваць перахапіць яго. Як толькі камеры запускаюцца, ты ў эфіры. Яго галава круціцца трохі мацней, чым яму б хацелася дазваляць для пачатку паказу, але шоў трэба працягваць. Эльніна і Ланіно адварочваюцца адзін ад аднаго толькі, калі ён прачышчае горла. Ён зусім не супраць.

— Як два маіх любімых былых супрацоўніка пажываюць у гэты файны ранак? Насалоджваецеся адзін адным?

Абое каханкаў маўкліва міргаюць. Сінхронна!

— У нас усё добра, — кажа Эльніна. Яна пазірае на Ланіно, і яе ветлівая ўсмешка хутка перарастае ў нешта па-за граніц прафесіяналізму. — Ніводны ўзыход не абыходзіцца без майго сонейка.

— І ніводная ранішняя раса не абыходзіцца без маёй мілай кропелькі, — дапаўняе Ланіно.

— Выдатна! Я вельмі рады гэта чуць! Надвор’е заўсёды трымаецца разам! — Тэна прыхінаецца да іх бліжэй на ўзровень вачэй і паказвае на трэцяе крэсла. — Спадзяюся гэта не сапсуе ваш настрой, калі я да вас падсяду?

Ланіно і Эльніна пераглядваюцца ў манеры, класічнай для парачак. Прымета трывалых стасункаў.

— Не сапсуе, але гэта месца занята, — кажа Ланіно ў адказ, — Вы маглі б узяць чацвёртае крэсла?

Стандартнае крэсла, якое ідэальна падыходзіць да срэднестатыстычнага Цёмнага, звычайна вельмі малое для Тэны, але ён звык сядзець з каленямі на ўзроўні локцяў. Праўда, калі ён сядзіць у такім стане доўга, яму пачынае балець спіна.

— Што ж, — кажа Тэна, — раскажыце мне пра гэты Замкавы Горад маленькага Ральзэя! Мне яшчэ не выпаў шанец яго абыйсці. Думаеце тут ёсць які рынак для старага добрага тэлевізара?

— ТАК! — абое з энтузіазмам, амаль шалёна ківаюць. І Тэна не можа вырашыць, што яму падабаецца больш: насколькі ўпэўнена яны гучаць ці той факт, што яны зрабілі гэта разам. Сказаць, што яго вера апошнім часам пахіснулася, — гэта нічога не сказаць. Ён дакладна ведае, ад чаго С’юзі яго выратавала, калі прывезла сюды.

— Але, містэр Тэна, — кажа Ланіно і пры гэтым махае ўказкай, — Вам спачатку трэба падлячыцца.

— Падлячыцца? — Тэна выпрастае спіну.

— Хіба Вы не хворыя? — пытае Эльніна. — Пасля… ну…

—О, не! Я здаровы, як– я– апЧХІІІІІІІІІІ! — чых з такім моцам, што Тэну аж выкінула з крэсла, а вогненныя эпалеты Ланіно патушылыся і ахуталіся дымам. — Бык! Здаровы як бык.

— Ага, — кажа Эльніна, яна гладзіць патушаныя плечы яе каханка, — нават так, у Вас быў вельмі загружаны дзень да гэтага. Вам трэба адпачыць перад тым, як пачынаць новае шоў.

Спачатку ўгода з Буркотным Рыцарам выглядала, як адказ на яго малітвы. Аўдыторыя, якая змяшчае як старых, так і новых гледачоў! Сама думка пра гэта закружыла яму галаву. Потым гэта ператварылася ў кашмар. Навіслая задача знайсці Торыэль, пакуль у яго было шоў, была дастаткова стрэсавай, але потым Светлым стала недастаткова весела, каб застацца. А гэты Бонусны Раўнд! Якая манія кіравала ім, каб пусціць такое ў эфір? Ён усё яшчэ не ведае, што было ў тых трубах, і, шчыра кажучы, ён не хоча ведаць. Плюс у страце ТБ Света хаця б у тым, што ён нарэшце пазбавіўся ад гэтых труб.

Гэта не праўда. Тут няма плюсаў. Ён завядае ад адной толькі думкі пра яго дэмантаваную студыю.

— Мабыць, — кажа Тэна, — але хопіць пра мяне.

Ён абапіраецца локцямі на стол, амаль перагортваючы яго.

— Я хачу паслухаць пра вас! Учора было трошкі напружана, так?

Кашаль Ланіно значна менш, чым яго чых.

— Так.

Тэна паспешна адхіліўся назад. Гэты рух амаль што перакульнуў яго крэсла ў зваротным напрамку.

— Але зараз вы разам! Я бачу гэта выразна! І я не магу нарадавацца за вас! Дарэчы, зацікаўленыя гледачы вельмі хацелі даведацца, — ён адкульсь дастае мікрафон і трымае перад імі, — у чым сакрэт, які дапамагае нашаму надвор’ю трымацца разам?

— О! — Эльніна пляскае вейкамі. — Можна я адкажу, мой праменьчык?

— Як пажадаеш, мой снежны анёл, — кажа Ланіно.

Эльніна круціцца ў танцы на сваім месцы, а потым замірае, склаўшы рукі на каленях.

— Калі ты сапраўды кагосьці кахаеш, то вашае каханне перажыве нават самы пякучы і невыносны сквар.

— І нават разбуральнае навадненне, — дадае Ланіно.

— Так, — яе вока тузанулася, — вы дапаўняеце адзін аднаго. Раслінам патрэбна сонейка і дождж, каб вырасці.

— Зразумела, — Тэна кладзе палец на экран, — проста пытанне ад гледачоў: гіпатэтычна кажучы, што можа дапаўняць ТБ?

— Ну, аўдыторыя? — бровы Эльніны насупліваюцца.

— Гэта так, але хто заўгодна можа быць аўдыторыяй, — указывае Тэна, — а калі больш спецыфічна?

— Электрычнасць?

— Канцэптуальна! Але я не думаю, што гэта яно.

— Фільмы?

— Фільмы паказваюць па ТБ.

— Ахвяраванні ад гледачоў?

— Гэта ўсё яшчэ аўдыторыя.

— Канал надвор’я?

Антэны сагнуліся.

— Мне бы не хацелася бесцырымонна ўмешвацца. І гэта была б даволі дзіўная дынаміка, улічваючы, што я ваш кіраўнік. Былы кіраўнік.

Ланіно і Эльніна толькі здзіўлена паглядзелі на Тэну. Гэта напэўна добра.

— Гэты кібер народ мяне Раздражняе.

Крыніца гэтага новага выбітнага і важнага голасу не падобна ні на што, што Тэна да гэтага бачыў. Такі просты, але імгненна вядомы. Гэтае цела, гэтыя ногі, і ўвогуле яго манера дзіўнай незадаволенасці! А паднос са сняданкам так ідэальна балансаваў на яго галаве! Тэна трымае перад ім мікрафон.

— Здаецца ў нас тут асобы зоркавы госць сёння, народ! Літаральна! Ці не мог бы ты назвацца нашым гледачам?

Душэўныя цёмныя зрэнкі адказваюць на яго дапытлівы позірк.

— Я Арыгінальны Зоркаход.

— Выдатнае імя! Кажа само за сябе! Мне падабаецца! — яго ўсмешка шырока заззяла.

Прафесійны інтэрв’юэр ніколі не праходзіць міма, не пакідае пытанне неадказаным. Нават калі гэта замінае падрымку такой шырокай усмешкі.

— Ці я не памыліўся? Ты сказаў Кібер Горад?

Як толькі ён гэта кажа, заслона туману рассейваецца. Доказы паўсюль. Таскі навісалі над каменнымі сценамі з клубкамі прадзівы ў лапах. Хутка-Могі пераследуюць Віравіракунаў праз маленькую вёску. А ўсё астатняе месца пакрывалі рэкламы пра нейкае Фунгадэру. Тэна сціснуў зубы. Ён толькі нядаўна мінуў гэтую танную рэкламу. Як ён яе не заўважыў? Ланіно і Эльніна зноў пераглядваюцца ў манеры, класічнай для парачак. Але ў гэты раз усё не так вясёла і бестурботна.

— Так, — кажа Арыгінальны Зоркаход, — яны мяне Раздражнялі.

— Як так? — пытае Тэна. — Нехта канкрэтны?

— Тэна, — кажа Эльніна, — мы яго не бачылі.

Хто б яго не выратаваў, Тэна захаваў іх пінжак. Ёе патрэбнага памеру, але непатрэбнай якасці. Паштар мінулага Тэны насіў самае шыкоўнае адзенне нават у самыя паршывыя дні. Усё, што псавалася, было заменена на новае, а не неахайна зашыта.

— Яго? Аха-ха-хах! Я не хвалююся за гэтага маленькага ! — настойліва кажа Тэна. Яго крэсла адчуваецца трохі мяльчэй. — Ён напэўна небудзь пакідае свой след у так званай “прыладзе”. Я проста здабываю матэрыал!

— Я знаю, што гэтыя шпрыцы на ножках могуць быць залішне ўладнымі, — кажа Ланіно. Кропелька поту сцякае па яго твары. — І гэтыя надакучлівыя гандляры спрабуюць прадаць Руддзінам падробленыя каштоўнасці.

— Эддзінсаны, — успамінае Тэна, — я перачуты.

Ланіно здрыгануўся. Эльніна бярэ паднос з галавы Зоркахода і кладзе на стол.

— Не пытайце іх, містэр Тэна, — кажа Эльніна, — усялякая інфармацыя, якой яны валодаюць, каштуе нечага. Той, да каго Вы абыякавыя, папросту не варты таго.

— Вы незалежны, і ён Вам не патрэбны! — эпалеты Ланіно зноў загарэліся агнём.

— Адзінота ўзмацняе дух! — ён глядзіць на Эльніну. — Калі ў Вас няма партнёра, якому Вы б ніколі не здрадзілі!

Тэна не здраджваў. І ён думаў Спамтон таксама. Спамтон, чый нярвовы смех за зачыненымі дзвярамі быў яго самым любімым гукам на пэўны час, і чыя шчырая ўсмешка паказвала зашмат зубоў па правілам свету забаў.

Спамтон імаверна бачыў у ім высокую лесвіцу, па якой ён мог узлезці да вяршыні, але прынамсі Тэна знайшоў раўню ў маленькім паштару. Для яго фокусаў быў асістэнт, яго жарты мелі панчлайн. Іх стасункі былі заснованыя на ўгодзе, але на той, якая пераступала ўсе межы прыроджанага прызначэння Цёмных. Усе астатнія, ад жартаўлівых Піпінсаў да шчаслівай парачкі перад ім, да старага добрага Майка, існуюць выключна, каб дапаўняць Тэну. Іх дамовы ўшытыя ў іх само існаванне. Першапачатковая дамова Спамтона ціха скончылася на фоне, і яе неафіцыйная адтэрміноўка была паведамлена чымсьці большым, чым словамі.

У гэтым магла быць праблема. Спамтон быў гандлярам як ніяк. Магчыма, нейкі пункт дамовы мог прымусіць яго застацца.

— Так, але я проста не хачу, каб мяне знячэвілі, калі б сказалі, што гэтыя дзеткі раптам знайшлі яго, разумееце? — ён тузае за пальцы пальчатак. — Яны, відавочна, сябруюць з кім заўгодна. Нават калі ў пачатку знаёмства адбылося… непаразуменне.

Цёмныя вочы Арыгінальнага Зоркаходу адначасова абыякавыя і быццам бы шукалі нешта. Гэта дзіўнае пачуццё. Яго мінулае растваралася ў яго сучасным. Было б лёгка звінаваць ува ўсім гэтую пару закаханых сіноптыкаў, але менавіта ён быў тым, хто першым адышоў ад сцэнара. Яны проста рассцілалі мяккую подсцілку, каб аскепкі яшчэ больш не трэскаліся ад яго дрыготкіх кулакоў. Такія памылкі мелі схільнасць заніжаць яго рэйтынгі.

— Светлыя мяне не Раздражняюць, — кажа Зоркаход.

— Правіссімо! І я магу дакладна сказаць, што ты не той, каго лёгка ўразіць. У цябе нешта ёсць такое, — і быццам, каб пацвердзіць словы Тэны, Зоркаход зусім не рэагуе на ліслівы каментар, які абклалі тоўстым пластом, нібы крэм на танным торце. Такая манера была ідэльная для суддзі шоў талентаў. Злы паліцай, які б кантраставаў з апантанай зычлівасцю Тэны.

Зычлівасць, якую ён, здавалася, меў намер праявіць усяго толькі днём раней. Ён не сілкуе ніякіх ілюзій адносна таго, чаму ён усё яшчэ жывы. Тая нябачная маўклівая існасць, якая жудасна моцна нагадвала маленькага паштара, здолела падоўжыць тэрмін яго прыдатнасці на дастатковы час, каб ён не адключыўся назаўжды, але ёй выяўна бракавала матэрыялаў, каб ужыць усе свае веды. Але не без дапамогі дадатковай пары мускулаў. Калі яго зрок вярнуўся — дапамога ад мілага маленькага Ральзэя — яна была першай, каго ён убачыў. Яна аскаліла свае зубы і гаўкала пра тое, што часу амаль не засталося. Потым яна павярнулася да яго твару, і ён убачыў сапраўдную крыніцу яе сілы — гэта надзея, што ззяла ў яе юных вачах. Яе аўтарытэт быў бы нічым без яе ранейшай дабрыні і шчодрасці, якая прымушае адказваць ёй тым жа, нават калі гэты адказ выгадны таму, хто ўвёў усю студыю ў жудасны вір.

Антэны Тэны павіслі.

— Дзякуй вам абоім, дарэчы, за тое, што дапамаглі мяне наладзіць, — ён кажа, — я знаю, што я вёў сябе не самым лепшым чынам да гэтага.

Эльніна размешвае яе ранішні напой. Чэк, налеплены на яе стакан, ўтрымлівае ў сабе неразборлівае слова, за якім ідзе “смуга”. Малочная пенка плавае на вяршыні.

— Я думаю Вы не адзін, хто зрабіў учора паспешныя суджэнні, — яна кажа.

Яе вочы апушчаныя, яна згубілася ў буры, сціснутай паміж яе рук.

— Было б не крута згадваць Вам гэта. Асабліва, калі Вам патрэбна была наша дапамога ў такі цяжкі час.

— Мы прайшлі праз шмат чаго, — дадае Ланіно, — але Вам заўсёды атрымоўвалася наладзіць нас на патрэбны лад з гэтай ТБ усмешкай! Студыя не змагла б працаваць без Вас ў руля.

Цяпер няма ніякай студыі. Таму што Тэна склаў з Буркотным Рыцарам угоду, каб кампенсаваць яго правальныя прагляды. Калі б у яго было дастаткова сродкаў, каб самастойна ўтрымліваць гледачоў у іх сядушках, ён б ніколі не пагадзіўся.

— Вы памятаеце, калі той хорар марафон пасля Хэлоўіну адмяніўся, так? — пачынае Эльніна.

Тэна здрыгануўся. Ён насіўся сюды-туды з таго моманту, як Азрыэль ўсвядоміў, што Хэлоўін выпадаў на выходныя. Са свежымі вёдрамі з горамі цукерак начны марафон быў непазбежны. Гэта было менавіта тым, што павінна было натхніць Дрымураў.

Павінна было. Іх вочы патрэбны заставацца на ім, хоць бы яны не бачылі, як іх сям’я развальваецца. Каб Тэна мог прыляпіць іх вочы да яго.

Нажаль, калі Крыс і Азрыэль ўвайшлі праз дзверы, яны прынеслі разлад з сабой. Яго слухачы шукалі прытулак наверсе, дзе ён не мог да іх дабрацца.

Эльніна павярнулася да Зоркахода і паказала на Тэну.

— Ён не хацеў, каб наша праца знікала дарма, таму ён правёў конкурс касцюмаў. Там былі і прызы, і бонусныя ачкі, і ўсё вось гэта.

— Твая Прынцэса Лебедзь была цудоўнай, маё мяккае марозіва, — кажа Ланіно.

Яна хіхікае.

— Як і твой рыцар, мой сырны месячык.

Было дастаткова адных успамінаў, каб абое запаліліся і ў момант згубіліся ў іх маленькіх летуценнях. Яны гавораць то аб адным, то аб другім і ўспамінаюць хто што насіў, якія жарты хто жартаваў, якія песні пеліся ў адкрыты мікрафон. Тэна правёў усю ноч абягаючы ўсю студыю дзясяткі разоў, як пчолка ў садзе, якая даглядала кожную кветачку. Ён танчыў, скакаў і куляўся датуль, пакуль абсалютна ўсе не пазабывалі, што значыць быць кволым. Усе гэтыя твары з усмешкамі, якія смяяліся з яго жартаў, пелі яго мелодыі. Гэта было амаль што асобнае шоў. Для сваіх.

— Было весела, — кажа Эльніна, — мы можа і не ідэальныя, і шоў можа прыняць іншую форму ў Замкавым Горадзе, але галоўнае, што мы разам.

Іншую. Таму што старая формула больш не працуе. Нават падчас той іправізаванай вечарынкі, Тэна ніколі не забываўся на той факт, што Азрыэль і Крыс знайшлі сабе забавы палепш. Сядзець каля яго свету было недастаткова.

Цудоўная Сьюзі сказала, што яна дапаможа знайсці яму новы дом у Светлых. Пляцоўка для выступаў, дзе яго старыя прыёмы адчуваліся б свежымі, і ён зноў быў бы ў цэнтры ўвагі. Без гэтага ён зусім нябачны.

Салодкія банальнасці і ўспаміны, якія прапанавалі Ланіно і Эльніна, не ідуць ні ў якое параўнанне. Падтрымка яго персаналу дакладна не перашкодзіла яму заперці Торыэль у гача шары. Светлыя гледачы гэта зусім іншае. Пад іх праглядам ён абраны. Ён не проста выбар каналаў, ён і ёсць канал. Самы вялікі канал! Кароль! Любы тэлевізар без кропелькі Тэны нават і выскваркі не варты!

Яно не патрэбна быць такім іншым. Гутаркі з Цёмнымі нічым не адрозніваюцца ад гутарак са Сьюзі. Але вось ён, плануе збегчы ад іх назаўжды пры першай жа магчымасці.

— Эм, — Тэна тузае за каўнер яго кашулі, — а што калі тое, што я шукаю не ў Замкавым Горадзе?

Ланіно выплювывае свой разнакаляровы напой.

— Тэна, Вы ж не пытаецесь зноў яго знайсці, праўда? Усё, што Вам патрэбна тут! Вы памятаеце як моцна ён Вас параніў?!

Пранізлівы, рэзкі гук звініць ззаду дысплэя Тэны.

— ШТО?! — стол трасецца пад сілай удараў кулакоў Тэны. Кіпцюры скрабуць па метале.

— Канешне шукаю! Усё, што я раблю, гэта граю адны і тыя ж паўторы! Проста яго спіна працягвае аддаляцца ўсё далей і далей! Яно цыклічна паўтараецца! Штораз! На маім! ТВАРЫ! ВЕЧНА!

Яго крэсла глуха грукоча за ім. Ланіно і Эльніна дастаткова маленькія, каб раздавіць іх сваімі пальцамі. Металічны столік сапсаваны мікраскапічнай чырвонай плямай з невялікім пучком чорных валасоў, якія адлюстроўваліся на зіхатлівай паверхні.

Вельмі хутка ён зменшыўся да ўзроўні іх вачэй. Не тое каб ён зараз глядзеў каму-небудзь у вочы. Ці калі-небудзь. Таму што Тэна дакладна не хацеў бы балбатаць з кімсьці, хто так сябе паводзіць за сняданкам.

— Вой, матулькі! Я мажліва выпіў занадта шмат кафеіну! Даруйце, народ! Не варта было пускаць гэта ў эфір, хах, — Тэна дастае свой кашалёк і пляскае на стол жменю цёмных долараў. — Частую.

Ён ні чакае, каб пабачыць іх рэакцыю, перад тым, як павярнуцца на сваім абцасе, ні намагаецца спыніць галавакружэнне ад мінулага павароту. Што каб чорт іх узяў з ім не так? Ён нават не думаў пра Спамтона, але замест таго, каб растлумачыць свае словы, як адэкватная асоба, яго ахваціў шал, і ён зноў прайгаў гэтую жудасную плёнку. Няшчасны канец яго любімага шоў. Яму цяпер дакладна трэба, каб Сьюзі знайшла Светлага, бо ён толькі што ўціснуў на газу і пераехаў апошнюю надзею на патэнцыйнае аднаўленне ТБ Часу. Не, горш, ён разбіў машыну. Яна выбухнула ў палаючым пекле, абсыпаўшы ўсіх гледачоў дажджом кавалкаў металу і гумы. Увесь гэты замес будзе яму згадвацца, і больш ніякага Тб ні для каго.

Аднойчы Спамтон сказаў Тэне, што ён не можа выкарыстаць яго Кунгадэро для фізічнага іспыту, бо гэта нашкодзіла б яго брэнду. Замест, ён прапанаваў знішчыць прадукт канкурэнтаў. Мабыць якія-небудзь вырабы меншых гандляроў Кібер Горада. Тэна назваў яго злоснай істотай, а потым піў віскі з ягоных вуснаў.

Пакуль ён ішоў, Тэна тузаў свае антэны. Калі хто-небудзь і можа расказаць нешта новае пра Сьюзі, так гэта Ральзэй. Калі хто-небудзь і можа расказаць нешта пра Спамтона, каб ён нарэшце спыніў выбухаць ад аднаго толькі ўпаміну пра яго маленькага паштара, гэта Ральзэй. Той пухнаты хлопец — ключ да пабегу са звалкі, і да яго павяртання на сцэну.

Ён адчуваў выразную пульсацыю пад яго экранам, але ён не дазволіць гэтаму вывесці яго з сябе. Гэта толькі пытанне часу, калі той рука-ненавісніцкі Рыцар створыць яшчэ адзін фантан, і Ральзэй зноў адправіцца яго запячатываць. Ён спытае пра Сьюзі, Спамтона і падобнага памеру трэцюю асобу, якая лашчыла яго пабіты твар. Потым ён будзе дастаткова задаволены, каб забыць пра гэта на нейкі час.

Ён ловіць след ружовага шаліка, падхопленага ветрыкам. Пераплеценыя ніткі прыводзяць яго да Ральзэя і… Майка? Тэна не ведаў, што яны ведаюць адзін аднаго. А хіба Майк не мусіць быць ля яго ўвесь час?

, той самы любімы хлопчык, якога я шукаў! — усклікае Тэна, ён слізгае па тратуары, каб скараціць дыстанцыю, і дастае мікрафон да здзіўлёнага твару прынца. — Невялічкая віктарына для цябе, мой самы папулярны ўдзельнік! Ты часам не ведаеш, як Сью–

— Выбачце, містэр Тэна. Гэта для Вашай жа выгоды, — адказвае Ральзэй з мільгаценнем блакітных бліскавак, якія адключаюць яго дысплэй.

Notes:

НАРЭШЦЕ!! ДРУГА ЧАСТКА ПЕРАМОГААААААААААААААААААААА
Я думала думкі і рэплікі Спамтона будуць цяжкімі, але не. Не. НЕА. Тэна нейкім чынам абагнаў яго ў гэтым сэнсе, бо мой мозг халера не вывозіць такую колькасць і кіна- і тэле- і бляха колькі яшчэ метафар і адсылак. Мяне доўга катаваў адзін маленечкі сказ і я амаль з глузду не з'ехала пакуль расшыфроўвала яго, але потым дагадалася спытаць аўтара. Карацей. Я зноў жа нагадваю, што я аматар, калі ласачка не кідайце камянямі.

Дарэчы, у мяне атрымалася дадаць тэксцік Тэны туруру :)

Chapter 3

Summary:

Спамтон атрымлівае эмацыйнае хатняе заданне ад дзіцяці.

Notes:

(See the end of the chapter for notes.)

Chapter Text

Цёмны прынц засунуў [Дылер]а пад шалік пасля сустрэчы герояў з Буркотным Рыцарам.

Спачатку, Спамтон падумаў, што Ральзэй забыўся пакласці яго ў кішэнь пасля таго, як ён знайшоў каляровыя акуляры ля цела Тэны. Хлопцу яшчэ трэба было абсыпаць Цёмнага бамбізу зялёнымі бліскаўкамі. Ноль часу, каб абшукваць яго інвентар. Потым, Спамтон зразумеў, што Светлыя напэўна і не здагадваліся, што ён быў яшчэ свядомы да яго катастрафічнай памылкі ў суджэнні з піпісам. Хутчэй за ўсё так званая санлівасць Джэвіла не давала ім нагоды думаць адваротнага.

Джэвіл знік з аднім са Светлых, а з ім і яго пастаянныя здзекі, але ізаляцыя ў пустым інвентары Цёмнага Прынца адчувалася занадта знаёмай. Адзін у металічнай скрынцы з надакучлівай асвядомленасцю непазбежнасці лёсу. Ральзэй ціха прапаноўвае сваю кампанію без шуму, быццам ён знаёмы з пачуццём.

Іншы Светлы, Сьюзі, была той, хто знайшла Спамтона ў снезе.

— Ты ледзь не страціў трэцюю пару вачэй, батан, — яна кажа.

Ральзэй кінуў дапытлівы позірк на [Дылер]а і шматзначна зірнуў на залепленую скотчам антэну. Ён усміхнуўся.

— Так на мяне не падобна, — ён кажа.

І гэта не супадзенне, што пухнаты сябар Крыс вырашае аглядаць Замкавы Горад праз ружовую плёнку толькі тады, калі ён ідзе праверыць Тэну. Ён размяшчае [Дылер]а на сваім пераноссі паверх яго зялёных акуляраў. І ён заўсёды глядзіць на святлівы твар Тэны.

— Я ў тупіку, начальнік, — кажа Майк.

Ён знервавана праводзіць пальцамі па яго зачосе і глядзіць на атрад Цёмных, якіх ён сабраў, каб дапамагчы данесці Тэну. Пульты і ўзоры такія занятыя балбатнёй аб найлепшым метадзе па транспартацыі, што Тэна так і не рухнуўся ні на сантыметр бліжэй да замка.

— Я сачу за ім кожную гадзіну, але як толькі ён падымаецца і імчыцца кудысь, мы фізічна не можам нічога зрабіць. Ён занадта высокі!

— Баюся, што гэтае заспакаяльнае заклінанне — ўсё, што я магу, — кажа Ральзэй. — Але яго прынамсі патрэбна хапіць, каб вы данеслі яго да ложку.

Майк круціць галавой.

— Хлусіць не буду. Прымусіць містэра Тэну застацца ў ложку — гэта галоўная праблема. Ён упэўнены, што ён непераможны! Нібы ён не трымаецца літаральна на адным скотчы!

Спіс грахоў Тэны працягваецца. Тэна не есці свой хатні курыны суп з локшынай. Тэна працягвае знаходзіць свае туфлі для чачоткі, дзе б Майк іх не хаваў. Тэна не засынае пад начныя гісторыі. Ральзэй паблажліва ківае галавой разам з кожнай скаргай, хоць і з часам яго прыхільнасць пачынае хістацца.

— …і ён зацыкліўся на гэтым малюсенькім старым пінжаку, які ён атрымаў хто ведае дзе!

— Пачакай, — спыніў яго Ральзэй, — а што з гэтым пінжаком?

Нават зменшаны да [Дылер]а, Спамтон адчуваў адсутнасць некаторых дадзеных, якія патрэбны быць на яго плячах. Цяпер для яго фізічнага ўвасаблення даступна менш матэрыі.

— Я не ведаю, адкуль ён з’явіўся ці чаму ён так хвалюецца за яго, — кажа Майк, — ён дакладна не мой… ці мой. Ну, дакладна не пінжак Майка. Швы неахайныя, а смярдзіць як нічога, на што я мог натыкнуцца.

Гэты апошні каментар паставіў пад пагрозу пахвальную пазіцыю Майка ў спісе тых, каго ён бы не пераехаў на дарозе з вялікай радасцю. Адсутнасць даўняй гісторыі з Крыс збалансавана тым фактам, што Крыс хаця б не спрабуе лішні раз нагадаць пра яго сучасныя ўмовы жыцця, што робіць іх самай нежаданай ахвярай дарожнага здарэння.

— Містэр Тэна праверыў цэтлікі, ён хоча, каб я шукаў любога, хто калі-небудзь купляў трэці памер дзе-небудзь у Кібер Горадзе. Як я мушу ведаць, дзе Цёмныя закупляюцца?!

Насамрэч трэці памер занадта вялікі, але гэта быў самы маленькі, які Спамтон змог знайсці. Яму нават не пасавала гэтая ануча днём, але ноччу ён вітаў дадатковую тканіну, якая служыла яму коўдрай.

— Што ж, я думаю яго ўладар хутка знойдзецца, — кажа Ральзэй. Яго зусім не ўтоенае карэктаванне [Дылер]а вызывае ў Спамтона галавакружэнне. Яго элегантны рэверанс не дапамагае. — Калі вам спатрэбіцца яшчэ адно заклінанне для містэра Тэны, вы ведаеце дзе мяне знайсці.

Ральзэй няспешна накіроўваўся да наваколля Замкавага Горада і бянтэжліва махаў кожнаму мінаку. Калі Тэна і меў у чымсьці рацыю, так гэта ў тым факце, што хлопчык як ніхто іншы прыдатны для продажу. Яму дастаткова проста існаваць, каб яго ўсе любілі. Калі б горад не быў усеяны ўзорамі, Спамтон бы зараз даказваў прынцу выгаду новай угоды, якая датычыцца яго мілашнасці. [Кромер] бы запаланіў цэлыя вуліцы.

Нажаль, усе слугі Каралевы двойчы касавурацца на акуляры. Рынак, дзе палова пакупнікоў памятаюць, як яны выкідвалі яго з акна, забіралі яго мэблю і ламалі яго суставы, ужо дакладна не будзе той самай запаветнай зямлёй, з якой яго продажы раптам уваскрэснуць.

Зрэшты ён заўсёды можа з гэтага пабітага і выцятага мінулага стварыць новую бізнэс ідэю! Усе кліенты, якія загадзя ведаюць, які хрумсткі гук робіць яго цела пры падзенні, могуць атрымаць шанец быць памілаваным ад яго лютасці, калі яны проста выкладуць дастаткова [Кромер]у. Купіце два Афіціяльных С.Г.С. x Ральзэй Тавара і атрымайце адзін трыццацідзённы ПРОБНЫ ПЕРЫЯД (!!!) абсалютна Ўмоўнага і абсалютна Няшчырага Даравання™ Спамтона Г. Спамтона™.

Ральзэй здымае [Дылер]а.

Не па сваёй волі Спамтон тарашчыцца на Цёмнага Прынца, які акуратна складвае дужкі [Дылер]а такім чынам, каб яны зручна размясціліся на каменнай сцяне. Задаволены сваёй працай, Ральзэй адыходзіць назад.

— Я патрэбны Крыс і Сьюзі, — ён кажа. Побач няма нікога, да каго ён мог бы звярнуцца. Доўгія вушы хіляюцца ўслед за галавой. — Я спадзяюся ты зможаш усё ўладзіць?

Што?

Ральзэй не чакае адказу перш як няспешна пачаць аддаляцца, але Спамтона гэта не задавальняе. Гэты маленькі козлік — карысны дарадца гісторыі Крыс. А Спамтон павінен быць палым героем, заніжаным да ўзроўню пустэльніка ў цёмнай пячоры, які дае містычныя ўказанні! Ён пастаўляецца ў пакоўні разам з неразборлівым шыфрам, ніякіх лішніх выдаткаў! ...Калі толькі ён не хоча, каб гэта нарэшце спынілася!

Быць непрыкметным аксэсуарам ужо не так прывабна. Ён павінны зноў мець магчымасць абіраць, у якім напрамку рухацца. [Дылер] узвышаецца прыкладна на сто дваццаць прыдатных для біцця сантыметраў над каменнай сцяной.

— ПП[[Не чакайце! Тэлефануйце зараз і]].

Ральзэй аж падкочыў ад раптоўнага гука і павярнуся назад. Здаецца, што мілы прынц нарэшце ўспомніў, што за гэтымі лінзамі нехта хаваецца, але хто менавіта — не. Яго бровы насупліваюцца і ён складвае рукі за спіной.

— Містэр Спамтон?

Дабіся поспеху. Займай прастору. Учыні скандал. Прымусь іх пішчаць. Яго рэфармацыя была такой жа няскладнай і пачварнай, як і сама трансфармацыя, з несупадаючымі палоскамі і блокамі дадзеных, якія з'яўляюцца ў трох няправільных месцах, перш чым апынуцца ў правільным. Аскепкі яго існасці працягваюць мільгацець з сумненнем нават пасля таго, як яны ўсталі на месца. Пазл скончаны, але канчатковы прадукт зусім не тое, што круцілі ў рэкламе.

Плюс няма пінжака. Якая лялька не мае свайго адзення?

[Увага: Усе Спамтоны Г. Спамтоны™ пастаўляюцца з Моднай Вадалазкай Са Сметніцы ў дадатак да пінжака, каб захаваць Узрост 3+, 3- і 3 рэйтынг].

— Я ЗНАЮ, ШТО ЯНЫ НЕ ТВАЕ [[ПАДПІСКА]], АЛЕ [[Распродаж: вяртанне грошай НЕ прадугледжана]]!

Зрэнкі Ральзэя бегаюць туды-сюды.

— Я не ведаю, аб чым вы з Крыс дамаўляліся, але я не афармляў ніякую падпіску?

Спамтон тыкае ў дужкі [Дылер]а.

— ТВАЕ [[Толькі па рэцэпту]].

— А, не, я нічога супраць акуляраў не маю, — кажа Ральзэй, у яго шчок амаль такі ж колер, як у Спамтона, — мне падабаецца ружовы.

— [[0 зорак]] ТВАЕ [[+5АБ +5МАГІЯ]]?? Я МАГУ [[Падсаладзіць угоду]] ТОЛЬКІ ДЛЯ МАЙГО [[КліентНумар3]], — Спамтон не ўяўляе, як ён гэта нават зробіць. Яго пластыкавая ўсмешка не рухаецца з месца.

— Табе не трэба гэтага рабіць, праўда! — настойвае Ральзэй. — Мне проста патрэбны нехта, хто б змог прыглядзець за горадам, пакуль мяне не будзе. Ты сачыў за мной, таму я думаю, што ты самы годны для гэтай працы!

— ТЫ ХОЧАШ, КАБ Я [[Сацсеткі]] З ТЫМІ, ХТО [выбіць з цябе ўсю дурасць]?!

— Яны не такія ўж і дрэнныя. Нам дастаткова было паказаць сваю дабрыню, і яны зразумелі, што мы не хочам біцца.

Спамтон тыкае пальцам у грудзі.

— ПАБІЛІ. МЯНЕ, — ён нахіляецца ўперад і хапае Ральзэя за плечы. — ПАСЛУХАЙ. [[НЕПАДРОБНЫ ПЛЮШАВЫ РАЛЬЗЭЙ!!]].

Ральзэй жмурыцца.

— Эм. Гэта што голас містэра Тэны?

— НЕ!!!!!

— Ладна.

— ПАСЛУХАЙ. Я [Дзякуй за разумененне]. Я ПЫТАŬСЯ ВАС [[Забіты]]. КАЛІ ТЫ [Спіс жаданняў] МЯНЕ [Выдаліць], ТАДЫ НЕ [распілуй мяне балгаркай]. ПРОСТА [Націснуць адправіць].

Ральзэй адхіснуўся назад.

— Я нікога забіваць не збіраюся! — ён шчыпае пераноссе. — Паслухай, я патрэбны Сьюзі і Крыс. Я не магу… Я не магу яе… — ён махае галавой. — Я ім патрэбны. Я думаю, што ты таксама патрэбны тут некаму. Ты не мусіш, але я хацеў даць табе выбар.

Ён сцвярджае, што не хоча забіваць Спамтона, а потым кажа такое. Што за фокусы спрабуе ўчыніць гэты хлопец? Гэта нават не зрушвае яго месца ў спісе патэнцыйных дарожных ахвяр, бо Спамтон і не дагадваўся, што ў гэтага мальца ёсць хоць які-небудзь хрыбет у гэтым пухнатым целе, але відавочна, ён памыляўся. Ну што за махлярства! Спамтон нават не можа злавацца!

Не, яго гэта не задавальняе, белая гарачая лютасць на ўвесь свет ці боль у жываце закіпалі ўнутры. Гэта нешта нашмат брыдкае, нешта, што ён павінен быў пахаваць назаўжды, калі ён абваліўся з [Рай]ю.

Паверх вачэй Ральзэя раскінуўся цень.

— Калі ласка, — ён кажа, — дакажы мне, што канцоўка можа змяніцца.

І ён пайшоў. Едкая застылая надзея запаланяла дыстанцыю, якая працягвала расці. Хлопец ведаў тады, як і Спамтон, што хутка набліжаўся тэрмін прыдатнасці Тэны з таго моманту, як Містычная Дошка Цудаў Містэра (Ант) Тэны пайшла ў эфір. Гэта не было звычайным шоў, гэта быў новы год. Пасля курантаў, знікала ўсё старое.

Усё, да чаго ён намагаўся, патрэбна было хоць нешта зрабіць. Яно не магло змяніць яго сучасную існасць, без кіраўнічай рукі, якая б сфармавала з яго патрэбны вобраз і зрабіла так, каб перад ім не зачыняліся ніякія дзверы. Ён заўсёды быў, ёсць і будзе маленькім гандляром-спамерам непрыгодным для продажу, каго Светлыя заўсёды ігнаруюць і адхіляюць.

Але ўгода з [Адкажы на выклік]ам, ТБ Светам, НЕА і Крыс, усе яны прывялі яго сюды. У Замкавы Горад. Гэта мусіць нешта значыць.

— КАНЕЦ МОЖА [[Адхіліць змены?]], — хоча прашаптаць Спамтон, але яго спроба была спынена трэцяй асобай, якая не хацела, каб ён ні прашаптаў, ні сказаў свае словы правільна. У самай цёмнай цемры, так цёмна свеціць, што яго цень выкрывае яго ніткі. Тонкія драты цягнуцца да свету, якога ён ніколі не ўбачыць.

— КАНЕЦ, — ён зноў спрабуе, — МОЖА ЗЗ3=З334444М[Зменіцца незваротна назаўжды!].

Так, у гэтым і быў сэнс. Да гэтага моманту стала зразумела, што [Адкажы на выклік] атрымлівае нерэальную асалоду ад незваротных змен, дык чаму гэты гад яшчэ тут скардзіцца?!

— К А Н Е Ц. М О Ж А. [Не пераключайце канал!] [Не пераключайце канал!] [Не–], — ён пераключаецца з мяккага тэмбру ТБ Часа кулаком па яго чэрапу. Глюк мітусіцца праз яго твар.

Спамтон не зменіцца. Ён можа хоць запампаваць сябе ў іншае цела і ўсё яшчэ не зменіцца. Непажаданую пошту заўсёды выкідваюць.

Ну і ладна. [Адкажы на выклік]у належыць ведаць лепш, чым пакідаць такі гідкі баг у яго каштоўнай праграме.

Як толькі Спамтон думае аб гэтым, ён чакае, што хутка паваліцца на зямлю, як нежывы. Але гэта не так. Яго разбітае сэрца працягвае калаціцца. Гэта не смешна. Але ён усё адно смяецца. Пакуль усё, што ён можа выдаваць, — гэта дрыготкі, скажоны статычны шум.

Прынц малютка прывёў яго менавіта туды, куды не варта было. Унутраны дворык быў усеяны збродам, поўным крыважэрных псіхапатаў, нягледзячы на тое, што Ральзэй настойваў на зваротным. Цяпер яму трэба ўзлезці на каменную крэпасць ззаду. Усе Цёмныя ТБ Свету былі занятыя разглядваннем новага наваколля, каб звяртаць хоць якую-небудзь увагу на падводныя камяні горада, а ўсе старыя жыхары былі ўзрадаваны нарастальным насельніцтвам, таму праблем ніякіх паўстаць не павінна.

Ён усё яшчэ туліцца блізка да сцяны, пакуль ён прасоўваецца паміж вонкавай часткай замка і межамі горада. Хто ведае, можа Ральзэй будуе які-небудзь старанна прадуманы сад ззаду замка, каб потым выдаць яго месцазнаходжанне, а каралеўскія ўзоры будуць ідэальным дадаткам да яго. Яны не пашкадуюць ніводнае пустазелле.

Пасля экскурсіі на пераноссі Ральзэя ў яго цяпер ёсць нейкае ўяўленне аб планаванні замка. Тэна будзе на трэцім паверсе. Гэта не самы кароткі шлях, але было і горш. Ніхто не чакаў, што ён апынецца на самым высокім паверсе палаца Каралевы, калі яго мэта была на дне. Аднак хіба гэтых планаў была ў тым, што ён меў значна больш магчымасцей прыцягнуць увагу ахоўнікаў, перш чым ён дабраўся да гэтай жахлівай прыблуды ў выглядзе чайнага кубка, якая была ўсталяваная спецыяльна для яго. Гэтых намаганняў было амаль дастаткова, каб ён адчуў сябе асаблівым.

А вось і не.

Пульсацыйны праз акно рытм зборніка песняў Каралевы кажа яму пра тое, што ён блізка, і што Тэна можа прачнуцца ад заклінання значна хутчэй, чым гідкаму пацуку хацелася бы.

Наступны крок Спамтона падкідвае яго ў паветра.

Менш чым за хвіліну, ён зноў адчувае свае крылы. Быццам ён можа ўхапіцца за свае драты і выцягнуць сябе з гэтай цёмнай пустэчы.

А потым ён прызямляецца ў напалову запоўненую сметніцу.

Спачатку ён падумаў, што гэта самая шыкоўная сметніца, у якую яго закінулі. Мясцовы інтэр’ер не мае таго самага назапашанага гадамі бруду, і пад яго рукамі няма нічога вільготнага. Нехта нават паклаў падушку сюды.

Яго другая думка знішчае ўсе кампліменты да прынца пад коламі сто пяцьсот машын.

— ДА ВЫ [$#%@] ЗД[Дзе ваша дзіцё бавіць час у інтэрнэце?] З [[Гандляр Нумар 1 1997]]?!

Спамтон хапаецца за край кантэйнера і становіцца на кучу смеццевых пакетаў. Нейкі попап пазірае на яго, чакаючы нечага і тымчасам падскокваючы на сваіх нагах-баянах, быццам гэта не ён толькі што зганьбіў яго на вачах нябачных сіл.

— Клікні сюды! Клікні сюды!

Спамтон клікае на гэту капрызную псіну кінуўшы першае, што ён убачыў — чаравік, які ён пазнае з вітрыны таго фальшывага ружовага выпердака, — аж па пысе. Але попап хапае зломлены Шлюбны Чаравік сваімі шматлікімі зубамі.

Ён падняў руку і маральна рыхтаваўся да раптоўнага чаравіка ў яго твар. Але замест ён проста чуе мокрае дыханне. Спамтон глядзіць уніз і бачыць, як попап стаіць перад сметніцай. Зломлены чаравік быў падарункам.

— МНЕ Н Е [[Патрэбна дапамога]] ГЭТА [адзін на дне сметніцы]!!!

Спамтон кідае ў маленькага пачвару выкарыстаны кубак кавы. Кубак адскочыў ад пліткі на галаве і праліў рэшткі кавы на тратуар. Попап не рухаецца. Ён устае на дыбачкі, каб падсунуць да яго чаравік.

Ён бяре яго.

— Я ЗНАЮ, ШТО R [ГарачаяЦыпачка Ў 500 Метрах Ад], АЛЕ ЗАРАЗ Я НЕ ПРЫМАЮ [[Бізнэс прапанова]], — з усім моцам, які ён толькі мог сабраць, Спамтон шпурнуў чаравік у супрацьлеглую сцяну. Друзлыя пацеркі пакаціліся па падлозе.

Попап пабег за ім. Спамтон вылез са сметніцы ў мільённы раз, прымеціўшы, што ў той падушкі была шаўковая навалачка. Відавочна, яму трэба быць уважлівым куды ён ступае, калі ён не хоча зноў адчуць смак гравітацыі.

Ён адышоў на крокаў пяць перад тым, як попап збівае яго з ног і прыціскае паміж сваімі пругкімі нагамі. Яго твар сустракаецца з чаравіком.

— АКУРАТНЕЙ З [[АФІЦІЯЛЬНЫ ТАВАР]]! ГЭТЫ ТВАР [[Ахвяра страхавога махлярства]]!

Гэта эластычная істота адштурхоўвае чаравік сваім носам. Кроплі сліны падаюць на твар Спамтона, пакуль яно цяжка дыхае над ім. Потым яно пачынае лізаць яго ад лініі падбародка да скулаў.

— Г1ДОТА! ШТО ГЭТА ЗА [[№ 1 Рэкамендаваны Дэрматолагам]]?

Попап не супакойваецца, як бы ён ні крычаў, як бы ён ні корчыўся. Прынамсі яно не атрымоўвае тую ж садысцкую асалоду ад яго катаванняў як адзін пэўны клоўн. Калі шчыра, ён ужо стаў абыякавы да абсліноўвання (гэта яшчэ не самая гідкая рэч, якой яго пакрывалі). Цяпер яму казытліва. Вельмі казытліва.

— ХАХ– ГОДЗЕ! АХЕХАХЕХЕХАХЕХАХ!!

Яго ламаны шквал міжвольнага смеху павольна змяняе адценне попапа з крыс-блакітнага да сьюзі-ружовага. Ён можа пачаць прадаваць пярсцёнкі, якія так жа змяняюць колер ад настрою. Яшчэ лепш: гэта насамрэч тэмпература цела, што вырашае колер, але ён апусціць гэту наўчную нудзяціну, каб прывабіць малагадовых шкаляроў!

— ОТАНДЗЁБІ… ОМЕДЭТО…?

— ХА!! ТЫ [Нясу торцік] ЯШЧЭ БОЛЬШУЮ БЯЗГЛУЗДЗІЦУ, [[Чым я]]! ХАЕХАХЕА!

Мінулая рэпліка стымулявала гэтага сабаку-дэльфіна пераростка скінуць усю сваю вагу на яго, нібы нейкая слінявая коўдра. Яго пластыкавае тулава ные ў знак пратэсту.

— ХА! Ха… ДОБРЫ [Хлопец]? [Дзяўчына]? ДА КАМУ НЕ [#%@!]! — ён пачынае трохі гучаць, як самая адначасова і любімая, і згрызеная пішчалка гэтай штукі. — [Калі ласка пакіньце водгук] ЗЛЕЗЬ З МЯНЕ. Я НЕ МАГУ [[Дыхаць]].

Попап згінае свае пругкія ногі і прыгае некалькі метраў у паветра, каб вызваліць яго. Ён устае з зямлі на ногі, а яно ўжо чакае з рулонам ізастужкі.

Стужка больш карысная за чаравік. Ён толькі нядаўна спадзяваўся набыць нейкую добрую стужку. Калі гэта было?
Некалькі пасмаў валасоў выбіліся з яго ўхваленай стылістамі прычоскі. Спамтон закідвае іх назад. Абедзе з іх працягваюць дакучліва вісець перад яго вачыма, нібы ён якісь жук.

Як (Ант)тэна.

Антэны. Не так важна.

— ТЫ [Прапанова] ВЫГАДНУЮ ЎГОДУ. АЛЕ МНЕ СПАТРЭБІЦЦА ТРОШКІ БОЛЬШ [Шчадросць], — ён бярэ стужку і гладзіць галаву попапа, — ПАДКІНЬ. МЯНЕ. УВЕРХ.

З рулонам стужкі вакол яго рукі, як тлусты і жахлівы бранзалет, Спамтон залез на галаву попапа і падрыхтаваўся да ўзлёту. Пругкія ногі апускаюць яго ўніз да зямлі. Калі гэты план праваліцца, горшае, што можа здарыцца, — ён проста зламае сабе нос і зноў апынецца ў сметніцы. Нічога, што б такая [Важная шышка] як ён не змог вытрымаць.

Гэта думка ўсё адно не падрыхтавала яго да той хуткасці, з якой яго запусцілі у неба. На здзіўленне прыемны смеццевы бак змяншаецца пад ім. Завулак звужаецца. Ён занадта [Вялікі].

Спамтон хапаецца за край каменю перад тым, як законы прыроды могуць зноў зрабіць яго маленькім. Раней яго гладкія пластыкавыя пальцы паслізгваліся на краі палаца, але з часам яны дастаткова загартаваліся, каб надаць яму трываласці. Вокны трэцяга паверху чакаюць яго ўверсе.

Яму належыць набыць дзесьці набор для скалалажання, улічваючы як часта ён гэта робіць. Нажаль, ён не ведае ніводнага Цёмнага, які б задарма раздаваў такія наборы.

Крык знізу кажа яму аб тым, што яго заўважылі. Спамтон глядзіць уніз і бачыць мікраскапічнага Руддзіна і Хаці на спатканні ў цёмным калідоры. Ой, быццам бы яны не рабілі разам нашмат дзіўных рэчаў, чым разбрыдаціся па сценах замка як павук. У Хаці ёсць шчупальца.

Гэта добры напамін, дарэчы. Ён не хоча зноў быць абпырсканым пенай, калі яго заўважаць. Ён павінны трымацца далей ад вачэй.

Да таго часу як ён закідвае руку за акно, рукам Спамтона невыносна балюча. Ён цягне астатнюю частку цела за выступ і валіцца да зямлі. Яго жорскія пальцы застылі ў мініяцюрных кіпцюрах. Каб суставы зноў пачалі рушыцца, спатрэбілась націснуць кончыкамі пальцаў на падлогу.

Да пакою Тэны некалькі метраў па калідоры. Спамтону спачатку трэба праслізнуць міма Каралевы, але, здаецца, яна занятая раздзіманнем свайго эга. Яна ўсё адно прыпыніла цікавіцца, чым ён там займаўся, калі ён яго срок жыхарства ў палацы скончыўся. Спыняць занядбалага гандляра ад узвышэння да боскасці ў яе склепе было занадта нізкай задачай для яе высокасці, каб самой гэтым займацца. Яна лепш пакіне гэту працу свайму дварэцкаму і яго шчабятлівым пеўням.

Агідныя чырвоныя дзверы да пакою Тэны адчыняюцца. Спамтон не ўпэўнены, што ў яго засталісь моцы вярнуцца назад і звесіцца з акну, пакуль гэта асоба не выйдзе.

Высокая лямпа сутыкаецца з дзверамі і ідзе ў сцену.

— Аучъ! Мая Прыгожая Парсуна! — лямпа трымае свае рукі і слепа шукае шлях па сценам. — Мая Каралева! Дзе жа ты, кабъ пабачицъ Маю Пругкую Жадницю?

Лямпа паварочваецца да Спамтона спіной. Ілжывая рэклама.

Усё, што яму трэба зрабіць, каб прайсці міма пласказадай лямпы, гэта пазбегнуць некалькіх шалёных размахванняў ног, якія пагражаюць штурхнуць яго ў столь. Лямпа паварочваецца ад ляскання яго абцасаў па падлозе, але час яе рэакціі недастатковы, каб зрабіць што-небудзь. Свяцільнік аказаў яму вялікую паслугу, пакінуўшы дзверы Тэны прыадчыненымі.

Ральзэй заходзіў і выходзіў з гэтага пакою шмат разоў пасля таго, як Уладар Экранаў быў дачырвана рассечаны лязом, так што Спамтон усё гэта бачыў. Драматычны ложак Тэны памерам з чатыры плаката, які нагадвае заслону, шпалеры Тэны ў зоркавую мазаіку, велізарны туалетны столік Тэны, які імітуе той, што стаяў у старой грымёрнай. Люстраная шафа такая глыбокая, бо ў ёй трэба захоўваць любімую хустачку Тэны для чысткі экрану, якая зусім не маленькая.

Спамтон нарэшце заўважыў, што ўсе мінулыя разы ён сачыў з больш высокай пазіцыі. Яму спатрэбіцца табурэтка, каб узлезці на крэсла туалетнага століка.

Удача працягвае здзеквацца з самых адважных, бо пінжак Спамтона вісіць на краю люстэрка туалетнага століка, занадта высока, каб хутка штурхануць уніз. Падпорка крэсла можа даць яму дастаткова вышыні, каб узабрацца на сядзенне, але сам стол быў замінаваны ахапкам сартыраваных тавараў па ТБ Часе. Катаклізм, вызваны пад’ёмам Спамтона, можа ініцыіраваць нешта, да чаго ён не гатовы.

Ён усё адно хоча свой дурацкі пінжак. У раскошнай сметніцы Ральзэя няма коўдры палепш, таму гэта пачакае да моманту, калі ён скончыць са стужкай.

Пазіцыя Тэны зусім не адрозніваецца ад іх мінулай сустрэчы твар у экран. Як толькі Спамтон пакарыць вышыню яго экстравагантнага ложка, Тэна будзе безабароным і сляпым да ўсяго, што Спамтон пажадае яму нанесці.

Спамтон знаходзіць канец ізастужкі і ўздрыгае, калі адклейвае яе. Як бы сказала сяброўка Крыс: “Астудзісь, ідыёт.”

Матрац трохі рушыцца пад яго вагай, але нерухомая прысутнасць Тэны мінімізіруе змены. Спамтон устае на калені паміж галавой Тэны і яго плячом і асцярожна разматывае яго мінулую паршывую працу. Ён пільна сочыць, ці не ўключыўся яшчэ экран Тэны. Слухае, ці не шумяць яшчэ яго сервапрывады. Тэна не змог бы заснуць, калі б даведаўся, што брудныя штаны Спамтона дзесьці поруч яго прасціны.

Апошні раз, калі Спамтон быў у гэтай пазіцыі, ён нахіляўся ўсім сваім целам, каб іх вусны злучыліся. Тэна правадзіў пальцамі па яго валасах, і яны смяяліся з іх жудасных жартаў. Ён бачыў, як яго цень малюецца на сцяне ад ружовага святла экрана Тэны. Яго ніткі знікалі. Ён быў вольны.

Яму цікава: ці будзе гэта праўдай зараз. Ён ніколі не пазнае.

Спамтон заматывае новую стужку вакол зломленай антэны як мага тужэй. Гэта не самая выдатная праца, але павінна перажыць усе незаконныя шпагаты і чачоткі, якія сэрца Тэны пажадае. Хаця яму напэўна варта адкласці гэту думку, бо гучыць так, нібы Майк зусім не можа стрымаць неўтаймаваныя капрызы Тэны. Спамтон ведае, як дапамагчы.

***

Святло зноў загараецца. Шоў пачынаецца са знаёмай мазаічнай столі на краях цёмнай масы, якая засланяе камеру. Ну колькі разоў яму трэба паўтараць, каб ніхто з персаналу не ляпіў нічога на яго экран? Клей вельмі цяжка адціраецца, каб вы зналі.

Закадравы смех знікае нават не пачаўшыся. Нядзіўна, аўдыторыя не можа ўбачыць, з чаго яны павінны смяяцца!

Тэне патрэбны шырокі план, каб убачыць поўную карціну. Ён спрабуе варушыць рукамі, але яны абедзве прыціснутыя да яго бакоў. Тэна пытаецца выкруціцца з абмежаванняў, але ўсе яго старанні толькі камячаць прасціны, накінутыя паверх. Разбіты, ён плюхаецца назад на падушкі і ўздыхае.

— Ох уж гэтыя раніцы.

Няма адказу. Ён прачышчае горла.

— МАААААААААААААААААААААЙК!

Notes:

калі што парсуна — гэта па старабеларуску твар (ну калі слоўнік, які я знайшла, даставерны)

Notes:

ураааа спамтэны дабраліся і да беларускамоўнага ао3!!!

гэта ўвогуле мой першы пераклад і работа на гэтым сайце, і сваёй ахвярай я абрала найлепшы (на мой погляд) фанфік па спамтэнам — Torn Apart and Taped Together ад 3musketears! пераклад канешне з лайна і галін, але я аматар бляха муха, я намагалася, што яшчэ сказаць.

дзякуй за ўвагу! :]